Нікол Пашынян: палітык

Нікол Пашыня́н (па-армянску: Նիկոլ Փաշինյան) — армянскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Армэніі з 8 траўня 2018 году.

Нікол Пашынян
Нікол Пашынян: палітык
6 траўня 2012 — 8 траўня 2018
8 траўня 2018 — 25 красавіка 2021
Папярэднік Карэн Карапецян[d]
з 20 чэрвеня 2021
25 красавіка 2021 — 20 чэрвеня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 чэрвеня 1975(1975-06-01) (48 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Ганна Акапян[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Піюса IX

Біяграфія

Навучаўся ў Ерэванскім дзяржаўным унівэрсытэце. Працаваў журналістам і рэдактарам, заснаваўшы ўласную газэту ў 1998 годзе, якую праз год закрылі. Быў асуджаны на год за паклёп на тагачаснага міністра нацыянальнай бясьпекі Сэржа Саргсяна. Працаваў рэдактарам газэты «Айкакан жаманак» з 1999 па 2012 гады. Зьяўляючыся прыхільнікам першага прэзыдэнту Армэніі Лявона Тэр-Пэтрасяна, Пашынян вельмі крытычна ацэньваў другога прэзыдэнта Робэрта Качарана, міністра абароны Сэржа Саргсяна і іхных сяброў-алігархаў. На парламэнцкіх выбарах 2007 году Пашынян узначаліў нязначную апазыцыйную партыю, набраўшы 1,3% галасоў.

Пашынян выступіў у падтрымку Тэр-Пэтрасяна, калі той балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году. Тэр-Пэтрасян быў пераможаны Сэржам Саргсянам, а самі выбары былі азмрочаныя шырокай фальсыфікацыяй і гвалтам. Адзначаны сваімі палымянымі прамовамі, Пашынян згуляў значную ролю ў пасьлявыбарчых пратэстах, якія былі жорстка здушаны ўрадавымі сіламі 1 сакавіка 2008 году, у выніку чаго загінулі 10 чалавек. Пашынян, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, схаваўся, але зноўку зьявіўся на публіцы ў сярэдзіне 2009 году. Яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі, крок, які разглядаўся як палітычна матываваны. Пашынян быў вызвалены ў траўні 2011 году ў рамках агульнай амністыі. Палітык быў абраны ў парлямэнт ад шырокай апазыцыйнай кааліцыі Тэр-Пэтрасяна — Армянскага нацыянальнага кангрэсу ў 2012 годзе.

Пазьней Пашынян разышоўся з Тэр-Пэтрасянам па палітычных матывах, стварыўшы ўласную партыю Грамадзянскі дамова. Разам з двума іншымі апазыцыйнымі партыямі Пашынян стварыў альянс Елк, які набраў амаль 8% галасоў на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. Пашынян ачоліў армянскую рэвалюцыю 2018 году, якая прымусіла прэм’ер-міністра Сэржа Саргсяна і ягоны ўрад сысьці ў адстаўку. 1 траўня 2018 году Пашынян ня здолеў набраць дастаткова галасоў у парлямэнце, каб стаць самім прэм’ер-міністрам, але ўсё ж такі ён быў абраны на пасаду другім галасаваньнем 8 траўня. За часам кіраўніцтва Пашыняна ў Армэніі адбылося значнае паляпшэньне ў сфэрах дэмакратыі, свабоды прэсы і барацьбы з карупцыяй. Эканоміка Армэніі таксама значна вырасла, ператварыўшыся ў адну з найбольш хутка разьвіваных эканомік былога Савецкага Саюзу.

На час Пашыняна прыпала Нагорна-Карабаская вайна 2020 году, канфлікт у Нагорным Карабаху паміж Армэніяй і Азэрбайджанам. Вайна, якая была скончаная пасьля 44-дзённых баёў трохбаковым пагадненьнем аб спыненьні агню, падпісаным Пашынянам 9 лістапада 2020 году. Яна прывяла да значных людзкіх, матэрыяльных і тэрытарыяльных стратаў армянскага боку. Пашынян сутыкнуўся з пратэстамі і заклікамі пакінуць сваю пасаду праз падпісаньне дамоўленасьці з Азэрбайджанам аб перамір’і. 25 лютага 2021 году начальнік Генэральнага штабу ўзброеных сілаў Армэніі Онік Гаспаран і больш за 40 іншых вышэйшых генэралаў запатрабавалі адстаўкі Пашыняна, якую той назваў спробай дзяржаўнага перавароту.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Армянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КастрычнікВештартЖугарСэкс-індустрыяІгнат ДамейкаФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуІзраільТрахеяNorthrop B-2 SpiritСтарабеларуская моваКазахстанСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуЗлучнікМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВячаслаў АдамчыкЗнак бядыПаўстаньне 1863—1864 гадоўАбрэвіяцыяMauzerСыкхізмІмёны ліцьвінаўЭль НіньнёРуслан ВусаўДразды (гурт)БлогНасельніцтва БеларусіАлесь БадакМіхась БельскіСыднэйАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Родная моваМарыянэткаМаксім ГарэцкіТутэйшыя (п’еса)2006Раман СкірмунтСалатная цыкорыяБардэльAndroidЦьверБелазарТумілаСьпіс беларускіх імёнаўЛесьбійская эротыкаАпавядальны сказОМантэвідэоЛявон ВашкоГалоўная старонкаПрыродаахоўная тэрыторыяІнданэзіяМіжнародны жаночы дзеньУладзімер Дубоўкаf0groПераклады Бібліі на беларускую мовуМэтафараВітольд Бялыніцкі-БіруляКандрат КрапіваЁЭрэкцыяАнархізмДругі падзел Рэчы ПаспалітайБеларуская ВікіпэдыяАмафонПавал ВусаўІмбрычак🡆 More