Нарачанскае Выступленьне Рыбакоў

Нарачанскае выступленьне рыбакоў — выступленьне нарачанскіх сялянаў-рыбакоў, якое пачалося ўлетку 1935 году.

Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленьні ўдзельнічала каля 5 тысячаў сялянаў. Кіравала выступленьнямі КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 году.

Нарачанскае Выступленьне Рыбакоў
Возера Нарач

Прычыны выступленьняў

У 1932 годзе польскі ўрад прыняў закон, паводле якога нацыяналізаваліся рэкі і азёры. У прыватнасьці, возера Нарач перайшло да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. Жыхарам прылеглых да возера вёсак было аб’яўлена, што Нарач здаецца ў арэнду памешчыку Яблонскаму, а таму свабодная лоўля рыбы на возеры забаранялася. Рыбакам было прапанавана ісьці наймацца працаваць да арандатара возера, які, у сваю чаргу, будзе плаціць ім за работу. Такая прапанова мясцовых жыхароў не задавальняла.

Выступленьні

У чэрвені 1935 году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць на рыбакоў.

Як вынік выступленьня, супраць рыбакоў пачаліся рэпрэсіі: адныя адразу былі асуджаныя на нязначныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, на іншых рыхтаваліся матэрыялы да суда. Для ўрэгуляваньня канфлікту на перамовы на возера Нарач прыбыў павятовы стараста з Паставаў, а таксама ваявода зь Вільні. На прапанову пайсьці на работу да арандатара, які будзе іх забясьпечваць усімі прыладамі для лоўлі рыбы, рыбакі пачалі ў адказ патрабаваць узамен возера надзелаў прыдатнай зямлі.

Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК КПЗБ, які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць штрэйкбрэхераў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у страйку.

Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі Мікольцы і Пасынкі. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў Вільні на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.

У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэсныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.

Агулам у выступленьні нарачанскіх рыбакоў былі ўцягнутыя больш за 5 тысячаў сялянаў. Па прыкладзе нарачанскіх рыбакоў праводзілі страйк рыбакі ўсіх бліжэйшых азёраў, а таксама групы Браслаўскіх азёр.

У выніку выступленьняў сялянаў арандатар возера Нарач быў вымушаны пайсьці на саступкі, якія, аднак, не задавальнялі мясцовых рыбакоў, і ў наступныя гады яны працягвалі арганізавана выступаць за свабодную лоўлю рыбы без арэнднай платы. Супрацьстаяньне рыбакоў працягвалася да 1939 году.

У культуры

У 1937 годзе Максім Танк пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач». Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калосьсі». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў Вялейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.

Мастак Віталь Цьвірка прысьвяціў нарачанскім падзеям сваю карціну «Паўстаньне рыбакоў на возеры Нарач» (1957 г.). Мастак Кастусь Харашэвіч на тэму выступленьняў стварыў палатно «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў».

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.

Tags:

Нарачанскае Выступленьне Рыбакоў Прычыны выступленьняўНарачанскае Выступленьне Рыбакоў ВыступленьніНарачанскае Выступленьне Рыбакоў У культурыНарачанскае Выступленьне Рыбакоў КрыніцыНарачанскае Выступленьне Рыбакоў ЛітаратураНарачанскае Выступленьне Рыбакоў1935КПЗБНарач

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Агенцтва нацыянальнай бясьпекіБэрацкая вобласьцьХвояГенэрал ад кавалерыіСамасей994ВясельлеБоршчАвантуры майго жыцьцяInstagram321Старабеларуская моваГеоргі НедзьведзьКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)EBay1xbetБеларускі клясычны правапісЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуКлёд СымонВостраў ПасхіАліваГарлачыкакветныяАўстрыяНауруАндрэй КандрацюкМарокаКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыРаманскі стыльПарнафільмСтэфан VII (папа рымскі)Васіль ТацішчаўТэхасСамотнікПінскі замакАнгкор-ВатДрэздэнСавілаКалектывізацыяАмэрыканскі далярНевельскі сельсаветАляксандар ЛукашэнкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўПінскі раёнБусел белыЛеон (Гішпанія)КітайКурганская вобласьцьЭкзархатУберЛео ТаксыльВулькан28 сакавікаВагонСі ЦзіньпінРоварВікікрыніцыГарацыё НэльсанПанамскі каналЗаходнепалеская моваГітанас НаўседаБэрлінБерасьцейскі раёнІсус ХрыстосБэрнгард РыманГішпанія1957Ахоўскі сельсаветПлоўдзіўГаналулуФілёлягПарнаграфія ў БеларусіТэорыя мностваў🡆 More