Мілянскі Эдыкт

Міля́нскі эды́кт (па-лацінску: Edictum Mediolanensium) — датаваны 313 рокам ліст імпэратараў Канстантына і Ліцынія, які абвяшчаў верацярплівасьць на тэрыторыі Рымскай імпэрыі.

Мілянскі эдыкт зьявіўся істотным крокам на шляху пераўтварэньня хрысьціянства ў афіцыйную рэлігію імпэрыі. Аўтэнтычны тэкст эдыкту не захаваўся, аднак яго працытаваў Лактанцый у працы «De mortibus persecutorum».

Мілянскі Эдыкт
Памятная таблічка ў Сан Джорджыё аль Паляца (Мілян)

Мінуўшчына

Мілянскі эдыкт быў накіраваны кіраўнікам правінцыйных адміністрацыяў імпэрыі ад імя імпэратараў Канстантына і Ліцынія ў 313 року. Яўсэбі Кесарыйскі піша:

Мілянскі Эдыкт  …Канстантын і зь ім Ліцыні, які яшчэ не зьдзяцінеў, што сталася зь ім пазьней, шануючы Бога дароўцам усіх спасланых ім дабротаў, адзінадушна выдалі закон, для хрысьціянаў дасканала дзівосны. Яны паслалі яго да Максіміна, які яшчэ ўладарыў на Ўсходзе і забягаў перад імі Мілянскі Эдыкт 

—Яўсэбі Кесарыйскі, Царкоўная гісторыя. IX:9

Гэты эдыкт быў працягам Нікамэдыйскага эдыкту ад 311 року, выдадзенага імпэратарам Галерыем. Аднак, калі Нікамэдыйскі эдыкт легалізаваў хрысьціянства і дазволіў выкананьне абрадаў пры ўмове, што хрысьціяне будуць маліцца пра дабрабыт рэспублікі і імпэратара, Мілянскі эдыкт пайшоў яшчэ далей.

Зьмест

У адпаведнасьці з гэтым эдыктам усе рэлігіі былі ўраўнаваныя ў правох, такім чынам, традыцыйнае рымскае паганства траціла ролю афіцыйнай рэлігіі. Эдыкт асабліва вылучае хрысьціянаў і прадугледжвае вяртаньне хрысьціянам і хрысьціянскім суполкам усяе ўласнасьці, якая была адабраная ў іх падчас ганеньняў. Эдыкт таксама прадугледжвае кампэнсацыю са скарбніцы тым, хто авалодаў уласнасьцю, якая раней належала хрысьціянам і быў вымушаны вярнуць яе папярэднім уласьнікам.

Думка шэрагу навукоўцаў, што Мілянскі эдыкт абвясьціў хрысьціянства адзінай рэлігіяй імпэрыі не знаходзіць, згодна з пунктам погляду іншых дасьледнікаў, пацьверджаньня як у тексьце эдыкту, так і ў абставінах ягонага складаньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Мілянскі Эдыкт  Мілянскі эдыктсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Мілянскі Эдыкт МінуўшчынаМілянскі Эдыкт ЗьместМілянскі Эдыкт КрыніцыМілянскі Эдыкт Вонкавыя спасылкіМілянскі ЭдыктАфіцыйная рэлігіяКанстантын I ВялікіЛацінская моваРымская імпэрыяХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуНаша НіваАкупацыяВікікрыніцы19191980.kzГоФранцыяВойцех МанівідБеларускае нацыянальнае адраджэньнеПарыжПрыназоўнік.noЛаскацень.mdРодны край (1919)ГораждзеІнстытут беларускай культурыІталіяНовы ЗапаветЭрэкцыя.viРада Беларускай Народнай Рэспублікі1916Ордэн Зялезнага РыцараГрэцкая драхмаПрапаршчык.sz2009Tesla Inc.vc.cgСакавікЛацінкаСаюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі.reToyotaРадзівіл (імя).eu.grШто й па мору.clЖамойцьПокер.es.lt.sjУ гушчарахРыгор Азаронак.mv.bhЧэхія.pwКойданаўскі раён.myГадуцішкіТэндэр (вагон).smМаксім ГарэцкіСэкундаСяргей Мінаеў.pyW27 сакавікаМіхал ВітушкаПастава на каленяхБісэксуальная парнаграфіяАўстралійскія Альпы.beКаракал2018606🡆 More