Мідыхлярыяны

Мідыхлярыя́ны — таямнічыя мікраскапічныя формы жыцьця ў сусьвеце «Зорных войнаў», якія прысутнічаюць у вузах усіх жывых арганізмах, суіснуючы зь імі ў сымбіёзе.

Яны вызначаюць успрымальнасьць асобы да Моцы і ейную (асобы) магчымасьць зрабіцца джэдаем.

Мідыхлярыяны былі выдуманыя Джорджам Лукасам паводле аналёгіі зь мітахондрыямі, і прысутнічаюць у сцэнары ўжо першага фільму арыгінальнае трылёгіі. Аднак іхняя згадка ў фільме адбылася толькі ў першай сэрыі трылёгіі-прыквэлу ў 1999 року. Шматлікія фанаты «Зорных войнаў» былі расчараваныя гэткім рацыянальным тлумачэньнем прыроды Моцы.

Апісаньне

У «Зорных войнах» рыцары-джэдаі выяўляюць дзяцей, што знаходзяцца ў гармоніі з Моцай, шляхам вымярэньня іхняга ўзроўню мідыхлярыянаў. Чым вышэйшая іхняя канцэнтрацыя ў арганізьме асобы, тым большы патэнцыял яна мае ў галіне спазнаньня Моцы. Для падрыхтоўкі рыцараў-джэдаяў прэтэндэнт мусіць мець паказьнік 2500 мідыхлярыянаў на вузу, аднак колькасьць мідыхлярыянаў сама па сабе не абавязкова прапарцыйная здольнасьці вучня — істотнае значэньне маюць таксама трэніроўка, дасьведчанасьць і сталасьць асобы.

Калі джэдай у працэсе пастаянных трэніровак дасягае неабходнае канцэнтрацыі, ён можа ўзаемадзейнічаць з Моцай. Вымяраючы ўзровень мідыхлярыянаў у крыві джэдая, можна ацаніць узровень ягонага майстэрства. Вось чаму Квай-Гон Джын быў уражаны, выявіўшы на Татуіне хлопчыка з найвышэйшым узроўнем мідыхлярыянаў, калі-небудзь бачаным у Сусьвеце, большы нават за паказьнік магістра Ёды — больш за 20 000. На Радзе Квай-Гон абвясьціў, што малады Энакін Скайўокер, магчыма, прызначаны стаць тым, хто адновіць балянс Моцы.

У сытхаў вывучэньнем прыроды мідыхлярыянаў шчыльна займаўся Дарт Плэгіюс, майстар Дарта Сыдыюса. Ягоныя шматлікія экспэрымэнты на жывых істотах (разумных і не), адчувальных да Моцы, далі яму спазнаньне і магчымасьць кантролю над Моцай. Ён дасягнуў такога ўзроўню ведаў, што здолеў з дапамогаю мідыхлярыянаў ствараць новае жыцьцё. Гэтую гісторыю ўпершыню распавядае Палпатын як легенду ў «Помсьце сытхаў», пазьней яна паўтараецца ў рамане Джэймза Люцэны «Зорныя войны: Дарт Плэгіюс». Здольнасьць авалодаць такім майстэрствам, каб уратаваць сваю каханку Падмэ, стала прычынаю пераходу Энакіна Скайўокера на цёмны бок.

Аналёгіі зь біялёгіяй

Назва «мідыхлярыяны», імаверна, сфармаваная з двух прысутных на Зямлі арганоідаў: мітахондрыяў і хлёраплястаў. Эндасымбіятычная тэорыя сьцьвярджае, што гэтыя арганэлы зьяўляюцца асноваю пракарыятычнае будовы, адкуль мігравалі ў эўкарыятычныя вузы, утварыўшы свайго роду сымбіятычныя адносіны, падобна як вузы зь мідыхлярыянамі асобаў, адчувальных да Моцы. Урэшце, як і ў выпадку зь мідыхлярыянамі, колькасьць хлёраплястаў у вузе вызначаецца генэтычна.

Джордж Лукас уяўляў гэтую канцэпцыю ўжо зь першых сэрыяў сагі, аднак ня меў магчымасьці патлумачыць яе ў арыгінальнай трылёгіі. Зьяўленьне мідыхлярыянаў у «Цьмянай пагрозе» расчаравала асобных фанатаў, якія палічылі, што прырода Моцы павінна заставацца найперш духоўнай, а не навукова вытлумачальнай.

Вонкавыя спасылкі

  • Мідыхлярыяны (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»

Tags:

АрганізмВузаДжэдайСымбіёз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЎэмбліЛінда ГамільтанВікіслоўнікЛіпень4 траўняТурэччынаЦмокВялікабрытаніяПапугаепадобныяНіна МацяшАб’яднаныя Арабскія ЭміратыІндыяШпакАзатотСлавія МазырВалошкаТравеньVirusTotalРума1949ПрыёрбанкБудучы часДразды (гурт)Усходнеславянскія мовыRSSГенрыхІксвідэаБлакітная гадзінаАдзёрХарэйВасіль ЖуковічБеларуская ВікіпэдыяВальдэмар ГутшэСлавамір АдамовічКлеапатраКапаткевічыКляса (праграмаваньне)Ян ДамельБайтВікікрыніцыАнгельская ВікіпэдыяЦэнтральная РУУС (Менск)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніНемежУладзімер ЗяленскіNokia 2700 classicСядзібаПарнаграфія для жанчынПрусіяНіл АрмстрангДональд ТрампУладзімер КараткевічКаскадныя табліцы стыляўІнфлянцкая вайнаСэксуальныя пазыцыіПаэзіяГісторыя СлуцкуМіжнародны стандартны кніжны нумарСтудзеньШыбалетВартасьцьЖнівеньАльхіміяТайва́ньВокаГрып🡆 More