Мэдаль Для Ўсходніх Народаў

Мэдаль для ўсходніх народаў (па-нямецку: Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker),па-расейску: Медаль для восточных народов) — нямецкая ўзнагарода, якая прызначалася для прадстаўнікоў славянскіх народаў СССР, якія супрацоўнічалі зь немцамі пад час Другой сусьветнай вайны і якія, паводле нацыянал-сацыялістычнай расавай ідэалёґіі, лічыліся нявартымі атрыманьня тых жа ўзнагародаў, якімі ўзнагароджваліся нямецкія вайскоўцы Вэрмахту.


Мэдаль выдатнасьці для ўсходніх народаў
Выява ордэнскай плянкіМэдаль Для Ўсходніх Народаў
Арыгінальная назва Tapferkeits- und Verdienstauszeichnung für Angehörige der Ostvölker
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Нацыстоўская Нямеччына
Тып мэдаль
Каму ўручаецца

безь мячоў: кіраўнікам і іншым асобам акупаванай адміністрацыі

зь мячамі: камбатантам, жаўнерам дапаможнае паліцыі
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Парамэтры Дыяметры медалёў:
Знак I класа — 48 мм
II класа — 40 мм
шырыня стужкі 32 мм
Дата заснаваньня 14 ліпеня 1942

Гісторыя

Напад 22 чэрвеня 1941 году на Савецкі Саюз Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў (Румыніі, Фінляндыі, Вугоршчыны, Славаччыны й Італіі), пачаўшы для СССР Вялікую Айчынную вайну, прывёў да ўстанаўленьня на частцы тэрыторыі СССР (прыблізна з адной трацінай насельніцтва краіны) кантролю Нямеччыны і яе хаўрусьнікаў. На тэрыторыях, акупаваных Трэцім райхам і ягонымі хаўрусьнікамі, апынулася каля 70 мільёнаў савецкіх грамадзянаў. У частках Вэрмахту з 1940 па 1945 гг. служыла да 1,5 мільёна грамадзянаў СССР.

Для ўзнагароджваньня гэтых вайскоўцаў пастановай Адольфа Гітлера ад 14 ліпеня 1942 року быў уведзены адмысловы знак выдатнасьці для ўсходніх народаў. Права ўзнагароджваньня давалася рэйхсміністру ўсходніх акупаваных тэрыторый Альфрэду Розэнбэрґу і ґенэрал-інспэктару ўсходніх войскаў Вэрмахту.

Пад «усходнімі фармаваньнямі» у кантэксьце статута дадзенага знака выдатнасьці меліся на ўвазе:

  • туркестанскія падразьдзяленьні,
  • казачыя часткі,
  • крымска-татарскія фармаваньні,
  • добраахвотнікі ў складзе нямецкіх фармаваньняў.

З траўня 1943 году ў гэты сьпіс былі ўключаныя й вайскоўцы са складу шуцманшафт, паліцыйных і ахоўных фармаваньняў.

З 29 кастрычніка 1942 року права атрыманьня ўзнагароды было распаўсюджанае й на нямецкіх вайскоўцаў зь ліку каманднага складу «ўсходніх фармаваньняў», якія атрымалі іх у якасьці памятнага ганаровага знака (па-нямецку: Erinnerungsabzeichen). Перадумовай для атрыманьня знака выдатнасьці II клясы «ў срэбры» зь мячамі была наяўнасьць Жалезнага крыжа 2-га клясы, а знака выдатнасьці I клясы «ў срэбры» — Жалезнага крыжа 1-й клясы.

З 14 лютага 1944 году знакам выдатнасьці безь мячоў розных ступеняў «у срэбры» маглі быць узнагароджаныя нямецкія вайскоўцы, які былі колішнімі ўладальнікамі крыжа «За ваенныя заслугі».

Апісаньне

Мэдаль Для Ўсходніх Народаў 
(недаступная спасылка)Браніслаў Камінскі з Жалезным крыжам I клясы й знакам выдатнасьці для ўсходніх народаў I клясы

Узнагарода ўяўляе зь сябе васьміканцовую зорку з расьлінным арнамэнтам у цэнтры (кветка з шасьцю пялёсткамі, акаймленьная лаўровымі лістамі). Знакі I клясы маюць дыяметар 48 мм, II клясы — 40 мм, шырыня стужкі 32 мм.

Знакі I клясы мацавалі да вопраткі з дапамогаю шпількі (леваруч, ніжэй Жалезнага крыжа I клясы ці Крыжа Ваенных заслугаў I клясы). Знакі II клясы насілі на грудзіне на стужцы (леваруч, пасьля астатніх нямецкіх узнагародаў): знакі II клясы «ў золаце» — на стужцы сьветла-зялёнага колеру з чырвонымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «у срэбры» — на стужцы зялёнага колеру зь белымі стужкамі ля краёў; знакі II клясы «ў бронзе» — на стужцы цёмна-зялёнага колеру. Магчыма было паўторнае ўзнагароджваньне знакамі выдатнасьці адной і той жа ступені (вядомы выпадкі ўзнагароджваньня знакам II клясы «у бронзе» тры разы запар).

Пры нашэньні стужкі на плянцы — калі знак зь мячамі — на гэтай плянцы меліся скрыжованыя мячы жоўтага мэталу. Замест знакаў II клясы дазвалялася нашэньне стужкі адпаведнае расфарбоўкі на плянцы ці ў пятліцы.

Ступені

Пералік знакаў выдатнасьці для ўсходніх народаў
I клясы II клясы
«у золаце» «у срэбры» «у золаце» «у срэбры» «у бронзе»
значак(недаступная спасылка)
зь мячамі Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў 
безь мячоў Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў  Мэдаль Для Ўсходніх Народаў 

Крыніцы

Tags:

Мэдаль Для Ўсходніх Народаў ГісторыяМэдаль Для Ўсходніх Народаў АпісаньнеМэдаль Для Ўсходніх Народаў СтупеніМэдаль Для Ўсходніх Народаў КрыніцыМэдаль Для Ўсходніх НародаўВэрмахтДругая Сусьветная вайнаНацыянал-сацыялізмНямецкая моваРасейская моваРасізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1838Уладзімер МархельЧас UnixХанкендзіКрысталь БойдЧырвоным па БелымПадвойнае пранікненьнеТрэйнчэ КээвэрКрысьціна Сабаляўскайце1573ФранцузыПалятухаПрыметнікАўстраліяksb6fП’ер-Сымон ЛяплясРэгіёны ФранцыіВіктар МарціновічПітэр СэрафіновічБэнэдыкт I (папа рымскі)ШчасьцеВэб-сайтКупальлеБеларускія народныя казкіНаваградзкі паветКаранавірусная інфэкцыя (2019)Міхайлаўская брамаНавуковая фантастыкаТэсалёнікіДзед ТалашМінейка (імя)Нікола ТэслаМікола МятліцкіЧорная дзіркаАляксандар ЛукашэнкаЭдуар Анры АўрыльМужчына зьверхуТанецДзевятковая сыстэма зьлічэньняАгдамскі раёнСучаснасьцьЗыгмунт НагродзкіРаўнаньнеВерашчакаЎGoogle searchІгарВедыЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііЖанна д’АркГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняСмаленская рэспублікаВікіцытатнікСымболіка БеларусіГенадзь ПашкоўКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіЛяндаКутнічнае выйсьце120-я зэнітна-ракетная брыгадаФіксікіКурыцаДжон Фіцджэралд КенэдзіСяргей СахарукВяйнямёйнэнАлегКацярына IIСямейства (біялёгія)Беларуская моваГлінішча (Гомельская вобласьць)🡆 More