Мытны Зьвяз Турэччыны І Эўразьвязу

Мытны зьвяз Турэччыны і Эўразьвязу — мытны зьвяз, заснаваны 31 сьнежня 1995 году між Турэччынай і 15 дзяржавамі-ўдзельніцамі Эўрапейскага зьвязу.

Мытны Зьвяз Турэччыны І Эўразьвязу
Мытны зьвяз Турэччыны (блакітным) і Эўразьвязу (сінім; 2013 г.)

У 2018 годзе Турэччына была 4-м найбольшым рынкам для экспартэраў 28 дзяржаваў Эўразьвязу і 5-м найбольшым імпартэрам у ЭЗ. Эўразьвяз для Турэччыны быў найбольшым гандлёвым партнэрам як па вывазе (44,5%), гэтак і ўвозе тавараў (38%). У экспарце ЭЗ у Турэччыну пераважалі машыны, транспартныя запчасткі, хімічныя вырабы і прамысловыя тавары. Турэччына большасьцю вывозіла ў ЭЗ машыны, сродкі перавозкі і прамысловыя вырабы.

Мінуўшчына

12 верасьня 1963 году ў Анкары (Турэччына) міністар замежных справаў Турэччыны Фэрыдун Эркін(tr) і міністры замежных справаў 6 дзяржаваў Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці падпісалі Пагадненьне «Аб стварэньні асацыяцыі між ЭЭС і Турэччынай». Паводле 2-га артыкула Пагадненьня, прадугледжвалася «паступовае заснаваньне мытнага зьвязу» ў 3 ступені: падрыхтоўчую, пераходную і заключную. Згодна з 3-м артыкулам «падрыхтоўчая ступеня мае працягласьць 5 гадоў», цягам якіх «Турэччына ўмацоўвае сваю гаспадарку, ... каб прыняць ускладзеныя на яе абавязкі». У 4-м артыкуле згадвалася, што працягласьць пераходнай ступені «ня можа перавышаць 12 гадоў», цягам якіх забясьпечвалася «набліжэньне гаспадарчай палітыкі Турэччыны да адпаведнай палітыкі Супольнасьці» (ЭЭС). Паводле 10-га артыкула, «мытны зьвяз улучае: 1) забарону між дзяржавамі-ўдзельніцамі Супольнасьці і Турэччынай у імпарце і экспарце мытаў, падаткаў раўнацэннага ўзьдзеяньня і колькасных абмежаваньняў, а таксама ўсіх іншых захадаў раўнацэннага ўзьдзеяньня, накіраваных на апеку айчыннай вытворчасьці насуперак задачам гэтага Пагадненьня; 2) у дачыненьнях Турэччыны з трэцімі краінамі прыняцьцё агульнай мытнай расцэнкі Супольнасьці, гэтак і набліжэньне да іншых пастановаў, якія прымяняюцца Супольнасьцю ў галіне зьнешняга гандлю». Пагадненьне набыло моц 1 сьнежня 1964 году.

22 сьнежня 1995 году ў Брусэлі (Бэльгія) Рада асацыяцыі Турэччыны і ЭЭС зацьвердзіла Рашэньне № 1 «Аб ажыцьцяўленьні заключнай ступені Мытнага зьвязу». Паводле 8-га артыкула Рашэньня, «цягам 5 гадоў з даты набыцьця моцы гэтым Рашэньнем, Турэччына мае ўлучыць у свой унутраны правапарадак прылады Супольнасьці датычна скасаваньня тэхнічных перашкодаў у гандлі». Згодна з 11-м артыкулам «Турэччына можа захоўваць да 1 студзеня 2001 году мыты вышэйшымі за Агульную мытную расцэнку датычна трэціх краінаў на вырабы, узгодненыя з Радай асацыяцыі». У 16-м артыкуле згадвалася, што «Турэччына мае паступова далучыцца да рэжыму мытных перавагаў Супольнасьці цягам 5 гадоў з даты набыцьця моцы гэтым Рашэньнем». Рашэньне набыло моц 31 сьнежня 1995 году.

Крыніцы

Tags:

Мытны зьвязТурэччынаЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверхуКастылія і ЛеонКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)Ісус ХрыстосЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Тоні Морысан321ВікікрыніцыКастрычнікНэпалАляксандар Лукашэнка1616Ювэнтус ТурынРаманскі стыльМаксім БагдановічПётар ЛысенкаБутлегРэспубліка СэрбскаяЛанаўцыТора (імя)Рэспубліка КоміАльфрэд Лётар ВэгенэрМусульманскі каляндарБеларускае нацыянальнае адраджэньнеУпсальскі ўнівэрсытэтАпострафАдрыяна ЧэлентанаСымбаль драмуМарат МаркаўАнгельская моваЛацінкаКалаўротДжозэф Остын ЧэмбэрлэнДзед ТалашЗянон ПазьнякАндрэй КандрацюкАляксандар КачанАрмэніяЎПорнгабПерапіс насельніцтва ЗШАПалесьсе (прадпрыемства)Сі ЦзіньпінЛічэбнікБродзка-Пасаўская жупаніяМарт (імя)Канвэнтуальныя францішканеЗборная Канады па футболеРасейская ВікіпэдыяЮры КрываручкаКавліцмашМіхаіл БулгакаўКансэрватызмСтакгольмМалякалёгіяThe DoorsПастава 69ГіпэртаніяСлаваччынаПлоўдзіўБіпалярны транзыстарФрыт’яф НансэнДзьвінск1949Курганская вобласьцьРэжым ЛукашэнкіКірыліцаУладзіслаў СыракомляПадвалачыскЯн IV (папа рымскі)🡆 More