Мтацьмінда (па-грузінску: მთაწმინდა) — адна з гор Трыялецкага хрыбта ў месьце Тбілісі вышынёю 770 м.
Названая «Сьвятаю гарою» ў гонар Сьвятое гары — Афона. Цікава і як прыродная зьява, і як месца забаў, і як сьвятое месца — дзякуючы храму Бацькі Давыда (Гарэджыйскага). З пункту гледжаньня гісторыі й культуры цікавая Пантэонам каля таго храму, а з пункту гледжаньня кулінарыі — рэстарацыяй. Лічыцца найвышэйшаю гарою ў акрузе, хоць гара Махата вышэй яе мэтраў на пяцьсот.
Мтацьмінда | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 730 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Тбілісі |
Краіна | |
Горная сыстэма | Трыялецкі хрыбет[d] |
Разьмешчана на правым беразе рэчкі Мтквары (Кура), практычна ў цэнтры места. Мтацьмінда дамінуе над навакольнымі высотамі і ёсьць сваяродным сымбалем сталіцы Грузіі. Вышыня гары — прыблізна 740 м. Гэта на 240 м вышэй вуліцы Чанкадзэ, што праходзіць каля падножжа.
На вяршыне разьмешчаная тэлевежа вышынёю 277,4 м. На Мтацьміндзе е найпрыгажэйшыя аглядныя пляцовачкі, прычым лепшыя зь іх не на самому версе ў парку, а ніжэй, на схіле.
Мтацьмінда асьпявана ў вершах і песьнях, у тым ліку, у адной з найвядомейшых грузінскіх песьньяў «Тбілісо».
На схіле гары разьмешчаная царква Сьвятога Давыда (Мама-Давіці). Паводле пераказаў, падзьвіжнік пасяліўся тут у VI стагодзьдзі. У IX стагодзьдзі тут была царква Маці Божай Іверскай, ня яе месцы ў 1542 годзе браты Ніколаз і Давіт Габашвілі пабудавалі манастыр сьвятога Давіда. У XIX стагодзьдзі на гэтым месцы была пабудаваная каменная царква. У згадку пра гэтую падзею штагод адзначаецца царкоўнае сьвята мамадавітоба. Існуе яшчэ невялікая Спаса-Прэабражэнская царква (пабудавана ў 1809 р.). Пад’язная дарога да цэркваў была пабудаваная ў 1817 р. Да пачатку XIX ст. Мтацьмінда была пакрыта лесам. На ўсходнім схіле гары з 1929 р. (афіцыйнае адкрыцьцё) існуе пантэон «Мтацьмінда» з шматлікімі пахаваньнямі выдатных людзей Грузіі — вядомых пісьменьнікаў, артыстаў, вучоных і нацыянальных героеў. На плато пабудаван парк культуры і адпачынку, злучаны з горадам аўтадарогай і канатнай дарогай. На гары стаіць тэлевізійная мачта.
Свайго часу гара была знакаменітая сваім фунікулёрам, які будавала бельгійская трамвайная фірма з 1903 па 1905 рок. Фунікулёр быў з двума вагончыкамі, якія хадзілі па дзялянцы ў 500 м ад вуліцы Чанкадзэ да парку на вяршыне. Пасярэдзіны была прадугледжаная цікавая разьвязка для таго, каб вагончыкі разыходзіліся. Гэтую разьвязку зьвязалі з пешаходнаю сьцежкаю, што праходзіць пад лініяю фунікулёра і зь яе е выхад на аглядны майданчык па цэнтру разьвязкі. Каля пачатку і канца лініі месьціліся станцыі-павільёны. У такім выглядзе фунікулёр увайшоў да літаратуры і жывапісу.
За савецкім часам павільёны навошта перабудавалі ў іншым архітэктурным стылі. Улетку 2000 р. на лініі фунікулёра здарыўся абрыў троса, і з гэтага часу ён прыпыніў сваю работу дзесьці да пачатку 2013 р., а таксама абнавілі дызайн ніжняй станцыі, усталявалі новыя чырвоныя вагоны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мтацьмінда, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.