Раман Машачка: раман Уладзімера Набокава

«Ма́шачка» (па-расейску: Машенька) — першы раман Уладзімера Набокава, напісаны ў бэрлінскі пэрыяд у 1926 годзе на расейскай мове.

Машачка
па-расейску: Машенька
Раман Машачка: раман Уладзімера Набокава
Выява першага выданьня кнігі
Жанр: раман
Аўтар: Уладзімер Набокаў
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1926
Публікацыя: 1926
Выдавецтва: Слово
Наступны твор: Кароль, дама, валет

Кніга экспануе тэмы, у большай ступені разьвітыя ў «Дары» (рас. «Дар»): расейскі эмігранцкі асяродак у Бэрліне.

Сюжэт

Галоўны герой Ганін жыве ў рускім пансіёне ў Бэрліне. Адзін з суседзяў, Алфёраў, увесь час гаворыць пра прыезд сваей жонкі Машачкі з Савецкае Расеі ў канцы тыдня. На фатаграфіі Ганін пазнае сваё ранейшае каханьне й вырашае выкрасьці яе з вакзалу. Увесь тыдзень Ганін жыве ўспамінамі. Напярэдадні прыезду Машачкі ў Бэрлін Ганін падпойвае Алфёрава й няправільна ставіць яму будзільнік. У апошні момант, аднак, галоўны герой вырашае, што мінулы вобраз ня вернеш і едзе на іншы вакзал, каб назаўсёды пакінуць Бэрлін. Сама Машачка зьяўляецца толькі ва ўспамінах Ганіна.

Машачка й ейны муж фігуруюць пазьней у рамане Набокава «Абарона Лужына» (рас.: «Защита Лужина») (глава 13).

Экранізацыі

  • «Машачка», 1987, Вялікабрытанія, рэжысэр Джон Гальдшміт, галоўныя ролі: Ірына Брук — Машачка, Кэры Элвэс — Ганін.
  • «Машачка», 1991, СССР, рэжысэр Тамара Паўлючэнка, галоўныя ролі: Анастасія Заваратнюк — Машачка, Антон Якаўлеў — Ганін.

Крыніцы

Tags:

Расейская моваУладзімер Набокаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

23 красавікаНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііАльфаПалямонавічыАдзёрСэрцаВалянцін АкудовічБычкі (Віцебская вобласьць)Міндоўг (імя)Субтытры2020Мясцовы час (гурт)Андрэй ЖукавецМоваЛявон ВашкоІнданэзіяСпакусьнікіMemento moriХвойнікіДомінік СобаслаіМіжнародны стандартны кніжны нумарКузьма ЧорныРусіфікацыя БеларусіЖалейка (зборнік)ЛетувісыАўстрыяСярэдняя школа №104 (Менск)ДвукосьсеБерасьцейская вобласьцьАлесь РазанаўСямейства (біялёгія)Пратэстанцкая РэфармацыяСамасейАдукацыяАзіяБярозка (часопіс)Мікі МаўсТранснацыянальная карпарацыяНазоўнікVPNПацеіГаянаАмонімE (літара)ЖвірАўтамабільны знакПарнаграфія для жанчынПаставыКлеапатраWYSIWYGБлогГенадзь ПашкоўГісторыя МенскуЛетувізацыяВугорская моваБудызмМы выйдзем шчыльнымі радаміІгар БабкоўЛютыБеларуская ВікіпэдыяТрыбуна працыЛёнданМікола ПапекаПорнгабГарнастай🡆 More