Мары́я Тэрліко́ўская (па-польску: Maria Terlikowska), псэўданім Марцін Тэрэбэш (1 красавіка 1920, Пружана — 1 сакавіка 1990, Варшава) — польская дзіцячая пісьменьніца, паэтка, сцэнарыстка анімацыйных фільмаў, аўтарка радыёпастановаў і тэлеперадачаў.
Марыя Тэрлікоўская | |
Maria Terlikowska | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Marcin Terebesz |
Нарадзілася | 1 красавіка 1920 Пружана |
Памерла | 1 сакавіка 1990 (69 гадоў) Варшава |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | дзіцячая пісьменьніца, пісьменьніца, паэтка, кінасцэнарыстка |
Жанр | літаратура для дзяцей і моладзі, паэзія |
Мова | польская |
Значныя творы | „Кухня, поўная цудаў“ |
Па сканчэньні школы вывучала права ў Варшаўскім унівэрсытэце.
Працавала журналісткай у „Rzeczpospolita“, „Dzienniku Bałtyckim”. З 1949 року працавала ў часопісе „Gromada“ (з 1952 — газэта „Gromada — Rolnik Polski“). Тут пад псэўданімам Марцін Тэрэбэш публікавала свае артыкулы для дарослых чытачоў.
З 1950 року стала супрацоўнічаць зь дзіцячай прэсаю. Публікавалася на старонках „Misia“, „Świerszczyka“, „Płomyczka“, „Płomyka“, „Jutrzenki“, у выданьнях польскай дыяспары. Агулам у прэсе выйшлі каля 200 пераважна вершаваных ейных твораў для дзяцей. За пэрыяд 1952—1988 рокаў выйшлі больш за 30 ілюстраваных кніг для малых, а таксама празаічныя творы для старэйшых дзяцей.
У сьпеўніках „Nasza orkiestra“ (1960) і „Moja piosenka“ (1961) выйшлі песьні для дзяцей. Была таксама аўтаркай радыёпастановаў і тэлевізійных спэктакляў для дашкольнікаў і шкаляроў.
Пісала сцэнары да кароткамэтражных фільмаў і калыханак.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Марыя Тэрлікоўская, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.