Футбольны Клюб Марыбор: славенскі футбольны клюб

«Марыбор» (па-славенску: Maribor) — славенскі футбольны клюб з гораду Марыбору.

Заснаваны ў 1960 годзе. Клюб ёсьць самым тытулаваным у Славеніі — 16-разовы чэмпіён Славеніі, 9-разовы ўладальнік Кубка Славеніі і 4-разовы ўладальнік Супэркубка Славеніі. Самым пасьпяховым пэрыядам для клюбу былі канец 1990-х гадоў і пачатак 2000-х, «Марыбор» значна пераўзыходзіў сваіх канкурэнтаў у айчынных першынствах. Пасьля сэзону 2008—2009 гадоў клюб вярнуў званьне чэмпіёну краіны. З 2011 году клюб дамогся, таксама, поспехаў і на эўрапейскім узроўні, некалькі разоў дасягаўшы групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Марыбор
Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Заснаваны 1960
Горад Марыбор, Славенія
Стадыён Людзкі вэрт
Умяшчальнасьць: 12 702
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 3 месца
Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nkmaribor.com (слав.)

Галоўным супернікам клюбу ёсьць сталічная «Алімпія», матчы супраць якой носяць назву «Адвечнае дэрбі» (славен. Večni derbi). «Марыбор» мае даволі высокую фанацкую падтрымку, а таксама самую высокую сярэднюю наведвальнасьць у краіне. Хатні стадыён клюбу «Людзкі вэрт» здольны зьмясьціць 12 702 гледача. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў 1952 годзе, але ў 1990-я і 2000-я гады быў праведзены шэраг асноўных рэканструкцыяў стадыёну, пасьля чаго ён атрымаў сучасны выгляд.

Гісторыя

Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы 
«Марыбор» гуляе ў 1961 годзе супраць «Ульяніку» ў плэй-оф да выхаду ў Другую лігу Югаславіі.

Футбольны клюб «Марыбор» быў заснаваны 12 сьнежня 1960 году праз два месяцы пасьля расфармаваньня іншага марыборскага клюба «Бранік». На нарадзе кіраўніцтва зноў утворанага клюбу, прэзыдэнтам быў абраны Срэчка Корэн. Першы свой матч «Марыбор» правёў 5 лютага 1961 году супраць марыборскага клюбу «Ковінар» і атрымаў перамогу зь лікам 2:1. Два мячы ў гэтае гульні забіў Стэфан Толіч.

Не зважаючы на тое, што фіялетавы і белы абіраліся клюбнымі колерамі ад самага пачатку, каманда згуляла свой першы матч у зялёна-сіняй камбінацыі, бо іхная фіялетавыя майкі былі яшчэ не гатовыя да пачатку сустрэчы. Клюб адразу ж атрымаў перамогу ў Славенскай рэспубліканскай лізе, якая прадстаўляла трэці ўзровень югаслаўскага футболу. Такім чынам «Марыбор» атрымаў права спаборнічаць у кваліфікацыі на выхад у Другой лігу Югаславіі.

Андрыя Пфландэр, які ўзначальваў каманду на той час, праз хваробу пакінуў яе перад стартам плэй-оф. У выніку «Марыбор» не атрымаў месца ў другой лізе. На зьмену Пфландеру прыйшоў Уладзімер Сімуніч, які ў выніку празь шэсьць гадоў вывеў клюб у другую лігу. «Марыбор» атрымаў перамогу ў першым двух раундах плэй-оф, а потым адолеў харвацкі «Ўльянік» па суме двух матчаў зь лікам 2:1.

Склад

    Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Ажбэ Юг 1992
2 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Хілель Судані 1987
3 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Марк Страйнар 2003
4 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Блаж Вэрховэц 1992
5 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Піюс Шырвіс 1998
6 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Алекс Піхлер 1994
7 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Бэгар Фэта 2003
8 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Марка Божыч 1998
10 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Макс Барышыч 1995
11 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Рэдван Бурле 2003
12 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Грэгар Сікашак 1994
13 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Эт’ен Бёгр
14 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Іцукі Ўрата 1997
15 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Ян Рэпас 1997
17 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Арнэль Якупавіч 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Макс Ўотсан 1996
22 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Мартын Мілец (капітан) 1991
23 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Лука Ускакавіч 1996
24 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Марка Колар 1995
25 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Свэн Карыч 1998
29 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Андраж Жыніч 1999
30 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Марын Лаўшыч 2001
31 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Ісгак Каёдэ Рафію 2000
32 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Неманья Мітравіч 1992
50 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Лан Відмар 2001
52 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Марка Залакар 1990
55 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Марцэль Лорбэр 2004
72 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Ёсіп Ілічыч 1988
81 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Мэна Бэргсэн 1999
99 Футбольны Клюб Марыбор: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Эрыку Каштру 1992

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Футбольны Клюб Марыбор ГісторыяФутбольны Клюб Марыбор СкладФутбольны Клюб Марыбор КрыніцыФутбольны Клюб Марыбор Вонкавыя спасылкіФутбольны Клюб МарыборКубак Славеніі па футболеЛіга Эўропы УЭФАЛіга чэмпіёнаў УЭФАМарыборСлавенская моваЧэмпіянат Славеніі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяргей СматрычэнкаАльгарытмКатэхізіс Сымона БуднагаПратакол перадачы гіпэртэкстуСлавамір АдамовічКаханьне без пранікненьняРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуКалінінская акругаБуркіна-ФасоАндрусь ГорватПінгвіныДыялектПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўВасіль ЖуковічЭкасыстэма2012Марына ВасілеўскаяСэкс па тэлефонеДобасна (рака)СыбілыБітва пад ВоршайКанюшынаРусіфікацыя БеларусіАнатоль БутэвічПолацакРасейская моваТрахеяСаксоніяНямеччынаПрыродаахоўная тэрыторыяКаўкаскі ЭміратМіхась БашлакоўСалатная цыкорыяУладзімер Сьцяпан1648УладзіслаўЭтыкаДругі падзел Рэчы ПаспалітайВусаваМаркёрРэжым ЛукашэнкіЭдуард ВаласевічНаваградзкае ваяводзтваМасква2014Сандра БулакІнфармацыйныя тэхналёгііДжоні ДэпШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхАлесь ПісьмянкоўПірожнаеНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАДж (дыграф)29 красавікаТаўкачАўкштотаЖугарКаляндарСтаніслаў ШушкевічПрыназоўнікБярозка (часопіс)Сэкс-індустрыяУсходнія могілкіРысь эўрапейскаяПарнафільм у ФранцыіПортуДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўВіктар Марціновіч25 красавікаУладзімер Ліпскі🡆 More