Маніфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларусі

Маніфэ́ст Часо́вага рабо́ча-сяля́нскага ўра́ду Белару́сі (Маніхвэст Часовага Работніча-Сялянскага Савецкага Правіцяльства Беларусі) — першы канстытуцыйны акт, які абвясьціў Беларусь Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Падрыхтаваны Зьмітром Жылуновічам паміж 25 і 30 сьнежня 1918 году ў Маскве, падпісаны ў ноч з 1 на 2 студзеня 1919 году ў Смаленску старшынём Часовага ўраду З. Жылуновічам і сябрамі ўраду Аляксандрам Мясьніковым, Аляксандрам Чарвяковым, С. В. Івановым, Ісакам Рэйнгольдам.

Маніфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларусі
«Маніхвэст» аб абвяшчэньні БССР

Упершыню апублікаваны на расейскай мове 3 студзеня 1919 году. Апублікаваны на беларускай мове 19 студзеня 1919 году ў першым нумары афіцыйнага ўрадавага органа «Весткі Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі». Месцам абвяшчэньня названы Менск.

Маніфэст абвясьціў пра прыналежнасьць усёй улады ў Беларусі Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, пра ліквідацыю акупацыйных уладаў і скасаваньне іх законаў, дамоваў, пастановаў, распараджэньняў і загадаў. Рада і Ўрад БНР аб’яўляліся па-за законам. Абвясьціў устанаўленьне на Беларусі рэвалюцыйнага парадку, роўнасьць у правах працоўных усіх нацыянальнасьцяў. Маніфэст дэкляраваў пераход зямлі, лясоў, вады і зямных нетраў, чыгункі і шляхоў зносінаў, паштовай, тэлеграфнай сувязі, фабрык, заводаў і банкаў ва ўласнасьць рабочых і бяднейшага сялянства. Устанаўліваў 8-гадзінны рабочы дзень і ўводзіў у дзеяньне на тэрыторыі Беларусі дэкрэты РСФСР «па забеспячэньні рабочага клясу». Пытаньні тэрыторыі рэспублікі ў ім не закраналіся.

Літаратура

  • Пратакол І з’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі / Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б; падрыхтаваў да друку Ю. Майзель; пад рэдакцыяй С. Агурскага і М. Леўкова. — Менск: Партвыдавецтва, 1934. — 82, [2] с. — С. 62—71.
  • Скалабан, В., Шумейка, М. «Имем вольнага беларускага народа» // Маладосць. — 1988. — № 12.

Tags:

Ісак РэйнгольдАляксандар МясьнікоўАляксандар ЧарвякоўЗьміцер ЖылуновічМаскваСмаленск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1989АмонімЭль НіньнёБісэксуальная парнаграфіяВасіль БыкаўГарэлкаМаксім ГарэцкіОйча нашПрыродны газПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўАлтайПорнгабГалоўная старонкаКазаньПратакол перадачы гіпэртэкстуАтлянтычны акіянТадзіяна КляшторнаяБел-чырвона-белы сьцяг1991wordpressДзед ТалашРасейская акупацыя БеларусіЛіцьвіныЛезьбіянстваЭлектронікаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуМарыя МартысевічБраты-мусульманеАгнешка Рамашэўская-ГузыКсэнафобіяЗагляне сонца і ў наша аконцаЯн СерадаГенадзь ШутаўФранцішак СкарынаНарэйкаВусаў (вёска)СухотыУНІАНВікіпэдыяКалінінская акругаУправа КДБ па Віцебскае вобласьціЛукашэнкіХутарДрама (аповесьць)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМаёнтакАнголаДамоваУ гушчарахПаспалітае рушэньнеПохва (неадназначнасьць)КліматВершаваны памерПэнсіяХроніка БыхаўцаМіжнародны жаночы дзень2012Чарнобыльская катастрофаДоўгія вёрсты вайны (фільм)Тэрарыстычны акт у менскім мэтроЭўрапейскі ЗьвязАтмасфэра (адзінка вымярэньня)ОўручСяброўстваНямеччынаМагаNorthrop B-2 SpiritПарнаграфія ў Італіі🡆 More