Кэтрын Зэта-Джонз (па-ангельску: Catherine Zeta-Jones; нарадзілася 25 верасьня 1969 году) — валійская кінаакторка.
Нарадзілася ў Сўонсі (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонз у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.
Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонз пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 годзе дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў ейны дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонз, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніё Бандэрасам і «Пастка» (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонз набыла сусьветную вядомасьць.
У 2003 годзе яна атрымала прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме «Чыкаґа».
Кэтрын Зэта-Джонз — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Кэтрын Зэта-Джонз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кэтрын Зэта-Джонз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.