Косаўская Дзяўчына: гераіня сэрбскага эпасу

Ко́саўская дзяўчы́на (па-сэрбску: Косовка девојка), дзяўчы́на з Коса́ва по́ля або ко́саўская дзяўчы́нка — гераіня сэрбскага эпасу, найвядомейшая алеґорыя Сэрбіі ды асноўны сымбаль сэрбскае культуры.

Косаўская Дзяўчына: Літаратура, Жывапіс, Скульптура
Карціна Ўраша Прэдыча «Косаўская дзяўчына»

Літаратура

Сустракаецца ў сэрбскай народнай песьні «Косаўская дзяўчына», прысьвечанай Бітве на Косавым полі. Паводле песьні, яна дапамагае параненым сэрбскім ваярам на полі бою і шукае свайго наканаванага Мілана Топліцу і ягоных родных братоў Мілаша Обіліча ды Івана Косанчыча. Ад паміраючага ваяра Паўла Орлавіча яна пазнае пра гібель усіх трох і аплаквае іх скон, кажучы:

Бедная, мне няма на сьвеце шчасьця.
Калі ўхаплюся за галінку елі,
Адразу ж зялёная засохне.

Таксама яна згадваецца ў некаторых песьнях пра Марка Кралевіча.

Жывапіс

Сэрбскі маляр Ураш Прэдыч ёсьць аўтарам карціны «Косаўская дзяўчына», напісанай у 1919 годзе (алей). На карціне дзяўчына даглядае за параненым Паўлам Орлавіч. Зьяўленне карціны ў 1919 годзе ажывіла косаўскі фэномэн, выказаўшы павагу і пашану сэрбскім жаўнерам-героям Першае сусьветнае вайны.

Скульптура

У 1907 годзе скульптарам Іванам Мэштравічам была створаная скульптура «Косаўская дзяўчына».

Кінематоґраф

У 1989 годзе югаслаўскі рэжысэр Здраўка Шотра зьняў фільм «Бітва на Косавым полі». Ролю косаўскае дзяўчыны выканала Катарына Гойкавіч.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Косаўская Дзяўчына ЛітаратураКосаўская Дзяўчына ЖывапісКосаўская Дзяўчына СкульптураКосаўская Дзяўчына КінематоґрафКосаўская Дзяўчына Глядзіце таксамаКосаўская Дзяўчына КрыніцыКосаўская Дзяўчына Вонкавыя спасылкіКосаўская ДзяўчынаКультура СэрбііСэрбская моваСэрбская эпічная народная паэзіяСэрбія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1887ЛічэбнікМаркёрГерманішкіГісторыя Беларусі.suГомель20201996Старабеларуская моваНямеччына1982Коўна.cnПокер.bbАркадзь КуляшоўStotisШто й па моруБеларуская энцыкляпэдыяМазырскі паветАпавядальны сказ1926ДушаКацярына СныцінаГлаголіцаАльбэрт Карэйва.rsВільбутВойцех МанівідБісэксуальная парнаграфія.asЧэрвень1981Алег МінкінСтары горад (Горадня).guВілейка (імя)Вігіліюс (папа рымскі)АнілінгусВіцебск92Карцыналёгія1999Парнафільм1940Індаэўрапейскія мовыСафі Марсо96Выру.lt2004.sv.io.bt.ukМіжнародны стандартны кніжны нумарЧасьціцаСаюз змаганьня за незалежнасьць БеларусіІнфарматыка.vn.nl2Клаўдзі Дуж-ДушэўскіКастусь КаліноўскіПавал Аляксюк.ck281985Дзед Талаш.skСакавік🡆 More