Кевін Костнэр: амэрыканскі актор

Ке́він Костнэр (па-ангельску: Kevin Costner; нарадзіўся 18 студзеня 1955 году) — амэрыканскі актор і рэжысэр.

Уладальнік дзьвюх прыміяў «Оскар» і «Залаты Глёбус». Таксама на сваім рахунку актор мае прэмію «Эмі» і дзьве прэміі Гільдыі кінаактораў.

Кевін Костнэр
Кевін Костнэр: амэрыканскі актор
Дата нараджэньня 18 студзеня 1955(1955-01-18)[…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, тэлеактор, актор агучваньня, сцэнарыст, рэжысэр, музыка
Жанры кантры
Дзеці Джо Костнэр[d], Лілі Костнэр[d] і Annie Costner[d]
Узнагароды
прэмія Гільдыі рэжысэраў Амэрыкі[d] прэмія «Залаты Яблык»[d] (1988) ганаровая прэмія «Сэзар»[d] (2013) прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру прэмія Акадэміі за найлепшы фільм Прэмія «Залатая маліна» за найгоршую мужчынскую ролю[d] (1992) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d] прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2012) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Залаты Глёбус Срэбны мядзьведзь[d] (1991) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] (2013) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма[d] (2023) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (1990)
IMDb ID nm0000126
Сайт kevincostner.com (анг.)

Біяграфія

Нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і электрыка зь нямецкімі каранямі. На жаданьне бацькоў па сканчэньні школы Костнэр паступіў у Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Фулертане на катэдру маркетынгу і фінансаў. Тым ня менш, будучы актор мроіў аб кар’еры ў фільмах, наведваючы курсы акторскага майстэрства вечарамі. Працуючы ў сфэры маркетынгу, Костнэру прыходзілася працаваць дадаткова на розных працах, як то быць кіроўцам цяжкавікоў, гідам.

Костнэр пачаў сваю акторскую кар’еру зь фільму «Сызл-Біч, ЗША» (1981). Пасьля некалькіх нязначных добрных роляў ён стаў вядомым дзякуючы ролі Эліята Нэса ў фільме «Недатыкальныя» (1987). Пасьля гэтага пачаўся звышпасьпяховы пэрыяд у кар’еры, калі актор выканаў галоўныя ролі ў фільмах «Няма выйсьця» (1987), «Дарэмскі бык» (1988), «Поле мараў» (1989), «Танцы з ваўкамі» (1990), за якія ён атрымаў дзьве прэміі «Оскар», «Джон Ф. Кенэдзі. Стрэлы ў Даласе» (1991), «Робін Гуд: Прынц злодзеяў» (1991), «Целаахоўнік» (1992) і «Ідэальны сьвет» (1993). У 1995 годзе Костнэр быў адным з прадусараў і галоўным акторам у фільме «Водны сьвет», які быў самым дарагім на той час, то бок выдаткі фільмы склалі крыху больш за 170 мільёнаў даляраў. Не зважаючы на заробленыя 264 мільёны даляраў з касавых збораў, фільм вельмі расчараваў сваім прыбыткам. У 1997 годзе Костнэр ужо сам зрэжысэраваў фільм, зьняўшы стужку «Паштальён», які зусім ня меў посьпеху, нават не акупіўшы выдаткі. Далейшыя кінапраекты актору ня мелі вялікага попыту, і Костнэр стаў часьцей зьяўляцца на тэлевізіі. Сярод фільмаў у далейшыя гады актор зьяўляўся ў стужках, як то «Паведамленьне ў бутэльцы» (1999), «Страказа» (2002), «Моліна гульня» (2017), у апошнім зь якіх выконваў ролю другога пляну.

За выкананьне ролі Д’ябла Энса Гэтфілда ў мінісэрыяле «Гэтфілды і Макоі» (2012) актор атрымаў прэмію «Эмі» ў праймтайме за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле альбо фільме. З 2018 году Костнэр здымаецца ў драматычным сэрыяле «Елаўстоўн».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваЗалаты ГлёбусОскар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Канстытуцыя ЗШАБацькаўшчынаHromadske.TV2014Лексычнае значэньнеМужыцкая праўдаСыбілыАндрэй СаньнікаўДжымі ЎэйлзБерасьцеОўручБанкаўскі рахунакУнітарная дзяржаваУнівэрсальны каардынаваны часГенадзь Валер’евіч ШутаўСыднэйЯнка СіпакоўЕўняКушмакУладзімер Караткевіч1648ВіцебскПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Марат МаркаўЛюдміла ПайдушакаваNorthrop B-2 SpiritМэдыяВікіГрамадзкі набытакАляксандар КосінецЛПолацкае княстваШклоўМужчына зьверхуРаман СкірмунтАблігацыяЛетуваЗагор’е (Славаччына)ІзраільЛошаБруна КрайскіМільянэр з трушчобаўfvrneТаксіУладзімер Арлоў (гісторык)Высакосны годПінгвіныЛепельскі раёнЖугарЎіндгукЖалейка (зборнік)БеларусізацыяНью-ЁркПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуКастусь КаліноўскіКругаварот рэчываў у біясфэрыАнатоль ЗэкаўСуд Фрунзэнскага раёнуЗагляне сонца і ў наша аконцаДойлідВайшнорыяЯнка МаўрГайла (імя)Карэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаДобасна (рака)Буркіна-ФасоПарыжПераклады Бібліі на беларускую мовуФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуМіхаіл Мураўёў2006Нор (імя)Алесь Петрашкевіч🡆 More