Запароская Аэс

Запаро́ская а́тамная электраста́нцыя (ЗАЭС) — атамная электрастанцыя, разьмешчаная на беразе Кахоўскага вадасховішча ў Запароскай вобласьці Ўкраіны, каля места Энэргадару.

Найбольшая атамная электрастанцыя ў Эўропе і шостая ў сьвеце. Мае шэсьць энэргаблёкаў па 1 млн кВт кожны.

Запароская АЭС
Запорізька АЕС. Блоки № 4, 5, 6 та спецкорпус.
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Запароская вобласьць
Пачатак будаўніцтва 1979
Пачатак эксплюатацыі 9 лістапада 1984
Уласьнік Энэргаатам
Эксплюатуючая арганізацыя «Енергоатом»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 6
Тып рэактараў ВВЭР-1000
Дзейных рэактараў 5
Генэруючая магутнасьць 6000 МВт

Агульная інфармацыя

Рашэньне пра будаўніцтва ЗАЭС было прынятае ў 1977 року. Будаўніцтва пачалося ў 1979 року.

У 1984—1987 уведзеныя ў эксплюатацыю чатыры энэргаблёкі. Пяты стаў функцыянаваць у 1989 року, шосты — толькі ў 1995, пасьля скасаваньня мараторыю на будаўніцтва ядзерных аб’ектаў ва Ўкраіне. Пасьля гэтага Запароская атамная станцыя стала найбуйнейшай у Эўропе.

Штогод станцыя генэруе каля 40 млрд кВт-гад электраэнэргіі, што складае пятую частку агульнага вырабу электраэнэргіі ва Ўкраіне і палову ад вырабу на атамных станцыях.

На Запароскай АЭС першай сярод атамных станцый Украіны з рэактарамі тыпу ВВЭР пабудаванае сухое сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ССАЯП). Ягоная тэхналёгія заснаваная на захоўваньні адпрацаваных паліўных зборнікаў у вэнтыляваных бэтонных кантэйнэрах, разьмешчаных на тэрыторыі атамнай станцыі. Праектны аб’ём сховішча — 380 кантэйнэраў. Паліва з усіх астатніх АЭС Украіны вывозілася на перапрацоўку або захоўваньне ў Расею.

ЗАЭС падлучаная да электрасеткі з дапамогай ліній электраперадачаў (ЛЭП) 4×750 кВ і 1×330 кВ.

У студзені 2021 року Запароская АЭС упершыню ў гісторыі выйшла на поўную праектную магутнасьць 6000 МВт. 22 сьнежня 2021 року Запароская АЭС усталявала абсалютны рэкорд магутнасьці — 6140 МВт.

Аварыіі

  • 3 сьнежня 2014 року на трэцім энэргаблёку АЭС адбылася аварыя ў сыстэме выдачы электраэнэргіі, не зьвязаная зь ядзерным рэактарам. Аварыя ліквідаваная 5 лістапада.

Глядзіце таксама

  • Ядзерная энэргетыка Ўкраіны
  • Сьпіс электрастанцый Украіны

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Запароская Аэс Агульная інфармацыяЗапароская Аэс АварыііЗапароская Аэс Глядзіце таксамаЗапароская Аэс КрыніцыЗапароская Аэс Вонкавыя спасылкіЗапароская АэсАтамная электрастанцыяЗапароская вобласьцьКахоўскае вадасховішчаЭнэргаблёкЭнэргадарЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейЖалейка (зборнік)ГрамадзтваСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАтлянтычны акіянВікіпэдыяВольная Беларусь (рух)Унівэрсальны каардынаваны часНовы замак (Горадня)Ніна МацяшСаратаўВіцебскHromadske.TVУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьУладзімер ЗяленскіАдам МіцкевічІўеТрахеяАляксандар КосінецБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка23 красавікаgfq2uРагнедаЛеанід ГалубовічНефцякамскВадзім СаранчукоўТадзіяна КляшторнаяПрыдатак (мовазнаўства)ЎЭмбэр ГердКаляндарЯстУсяслаў ЧарадзейУладзіслаў СыракомляСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРКарлес ПудждэмонIKEAАгнешка Рамашэўская-ГузыВоршаМы, беларусыЛацінкаРоварТумілаКастусь ЕзавітаўДыялектНавум ГальпяровічМарат МаркаўКузьма ЧорныРодныя гоні (1927)Бітва пад ВоршайСыкхізмГарнастайf0groПэтэр ПэлегрыніУнітарная дзяржаваМаскоўская вобласьцьAndroidСыднэйАлтайЦьверЗьвяздаОйча нашСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам2015Генадзь Валер’евіч ШутаўКрывіч (часопіс)2011🡆 More