Зале́ва — моцны дождж, якому характэрны раптоўны пачатак і заканчэньне выпадзеньня, а таксама рэзкая зьмена моцнасьці.
Працягласьць бязупыннага выпадзеньня звычыйна складае ад некалькіх хвілінаў да 1-2 гадзіны (часам некалькі гадзінаў, у зваротніках — да 1-2 сутак). Нярэдка бывае залева суправаджаецца навальніцаю й малачасным узмацненьнем ветру (віхуром на моры).
Залева выпадае з кублавата-дажджавых воблакаў, пры гэтым колькасьць воблакаў можа быць значнай (7-10 балаў), альбо ня вельмі (4-6 балаў, а часам усяго 2-3 бала).
Галоўнай прыметай ападкаў залеўнага характара зьяўляецца ня іхняя вялікая моцнасьць (часам залева можа быць слабой), в менавіта той факт, што само выпадзеньне здараецца з канвектыўных (часьцей за ўсё кублавата-дажджавых) воблакаў — што й вызначае ваганьне моцы ападкаў. У сьпёку слабая залева можа быць з моцных кублавата-дажджавых воблакаў, а часам (вельмі слабая залева) — з кублавата-дажджавых воблакаў сярэдняй моцы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Залева, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.