Жыткавіцкі Маторабудаўнічы Завод

Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод — горадаўтваральнае прадпрыемства г.

Жыткавічы, заснаванае ў 1980 годзе.

Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 9 чэрвеня 1980 (43 гады таму)
Краіна
Ключавыя фігуры Уладзімер Воранаў (дырэктар)
Галіна цяжкая прамысловасьць
Прадукцыя масьляныя помпы і поршні
Абарачэньне 24 889 млн рублёў (2010; $8 314 тыс)
Лік супрацоўнікаў 600
Матчына кампанія Менскі маторны завод

Гісторыя

Быў заснаваны 9 чэрвеня 1980 году ў якасьці прадпрыемства міністэрства авіяцыйнай прамысловасьці. Асноўнай прадукцыяй заводу былі вызначаныя малагабарытныя авіяцыйныя рухавікі, запчасткі да іх і рухавікам Д-30КП. У канцы 1980 году завод пачаў выпуск прадукцыі. Нараўне з разьвіцьцём вытворчасьці на прадпрыемстве вялікая ўвага надавалася жыльлёваму будаўніцтву: першы жылы дом быў здадзены ў эксплюатацыю ўжо ў 1981 годзе, пабудаваныя дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы й іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэньня.

У 1991 годзе, з распадам СССР, з-за адсутнасьці заказаў на авіяцыйную прадукцыю завод асвоіў вытворчасьць шасьцяронных масьляных помпаў і поршняў для дызэльных рухавікоў.

Намэнклятура вырабаў з тых часоў бесьперапынна пашыраецца, вядзецца сыстэмная праца па павышэньні якасьці выпускаемай прадукцыі.

У цяперашні час РУП «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» зьяўляецца сучасным прадпрыемствам, якое дынамічна разьвіваецца. Вялікая ўвага тут надаецца пошуку й пашырэньню рынкаў збыту, наладжваньню доўгачасовых дзелавых сувязяў з замежнымі партнёрамі. Завод зьяўляецца эксклюзіўным пастаўшчыком масьляных помпаў і поршняў на Менскі маторны завод, МТЗ і шэраг іншых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і краінаў СНД. Для павышэньня эфэктыўнасьці кіраваньня прадпрыемствам, асабліва ў часткі тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасьці, распрацаваная і плянамерна ўкараняецца праграма комплекснай аўтаматызацыі. Невыпадкова ў апошнія гады адзначаецца зацікаўленасьць шэрагу замежных фірмаў да наладжваньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў засваеньні пэрспэктыўных відаў прадукцыі. Шэраг сумесных праектаў ужо знаходзяцца ў стадыі практычнай рэалізацыі.

На прадпрыемстве працуе каля 600 рабочых.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Жыткавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола ЛупсякоўФёдар I ІванавічКампутарная праграмаЛюдзі на балоце (раман)Вэб-сайт6Б47Малітва ўкраінскага нацыяналістаПадзелы Рэчы ПаспалітайВэб-дызайнПохваАндрэй ХадановічКаханьне без пранікненьняЭнэргаатамГабрэіБАТЭ БарысаўШвэцыяБаранавіцкі раёнДублінБаркэмпВікіЗямля пад белымі крыламіПэнсіяISO 4217ГейсырЗаграбская біржаСтаніслаў Булак-БалаховічКанюшынаБеларусьПакістанМар’ян Дукса1903IP-адрасАнгельшчынаЛявон БаразнаМадэль OSIПаўлюк ТрусГішпаніяПольшчаЭнцыкляпэдыяВагінальны сэксВялікабрытаніяКастусь КаліноўскіМенскЯўгенія ЯнішчыцБеларуская музычная альтэрнатываТадзіяна КляшторнаяГратэскЯдзерная зброяФіксікіВялікае Княства ЛітоўскаеПрапагандаВячаслаў АдамчыкАркадзь КуляшоўДразды (гурт)КітайМужчына зьверхуАньІсус ХрыстосFacebookВасіль ЖуковічЛінда ГамільтанРэформа беларускага правапісу 1933 годуБеларускі альфабэтПрыпяцьВіртуальная супольнасьцьПорнгаб🡆 More