Гомель Духоўная Вучэльня

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д. / 52.42778° пн. ш. 31.01917° у. д. / 52.42778; 31.01917 31°01′09″ у. д. / 52.42778° пн. ш. 31.01917° у. д. / 52.42778; 31.01917
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Джон Кларк[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Духоўная вучэльня на мапе Беларусі
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня
Духоўная вучэльня
Гомель Духоўная Вучэльня Духоўная вучэльня на Вікісховішчы

Духоўная вучэльня — помнік архітэктуры канца XVIII — XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Мільённай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца навучальны корпус Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Гісторыя

Гомель Духоўная Вучэльня 
Паштоўка 1911 г.

У 1799—1819 гадох у Гомлі збудавалі мураваны летні дом Мікалая Румянцава паводле праекту архітэктара Джона Кларка.

У другой палове XІX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка. У 1880 годзе тут разьмясьцілі духоўная вучэльня Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1960-я гады абапал будынка паставілі бакавыя крылы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Ад пачатку складаўся з трох аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: 2-павярховага драўлянага корпуса і злучаных зь ім галерэямі 2-павярховых флігеляў. Корпус быў прастакутным у пляне будынкам, на першым паверсе якога знаходзіліся дзьве парадныя залі, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад вылучаўся рызалітам з 6-калённым портыкам дарычнага ордэру і аздабляўся бальконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасьценкі першага паверху корпусу і сьцены флігеляў апрацоўваліся гарызантальным рустам.

Па рэканструкцыі — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Цэнтар галоўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму вылучаецца магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з навісьсю на двух слупах падкрэсьліваецца фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкаруецца сандрыкамі, ляпнінай (на атыку), падзяляецца гарызантальнай цягай на дзьве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацоўваюцца рустам, завяршаюцца карнізам.

Унутраны плян калідорны. На другім паверсе знаходзілася сэмінарская царква (цяпер актавая заля).

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Гомель Духоўная Вучэльня  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000010

Tags:

Гомель Духоўная Вучэльня ГісторыяГомель Духоўная Вучэльня АрхітэктураГомель Духоўная Вучэльня ГалерэяГомель Духоўная Вучэльня ЗаўвагіГомель Духоўная Вучэльня КрыніцыГомель Духоўная Вучэльня ЛітаратураГомель Духоўная Вучэльня Вонкавыя спасылкіГомель Духоўная Вучэльня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія для жанчынNokia 6500 classicСловаВольная Беларусь (рух)ВікіпэдыяВасіль БыкаўАндрусь ГорватПаэтДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Мікола Маляўка.slВаенная апэрацыяЖодзінГеральдыка1891ТожабеларусВулька СіманавіцкаяАляксандар КосінецКойданаўКоргі24 красавікаАдукацыяГалоўная старонкаЎГорадня15 красавікаАркадзь МаўзонАс (імя)Банкаўскі рахунакБерасьцеБіялёгіяЯнка БрыльСьпіс гарадоў БеларусіМужчына зьверхуЗагляне сонца і ў наша аконцаЗборная Ангельшчыны па футболеАлесь КажадубТрыбадызмБуйвідПабуджальны сказВоршаГотаўтПрыслоўеIBMКарл Маркс1923Людміла Рублеўская.smКанадаШчучынКазімер ЯгайлавічВікісховішчаБеларуская моваВарэнікіСанта-КляўсМаксім БагдановічЗа Беларусь!Летува (каралеўства, 1918)МаркёрІрляндцыДунайВейшнорыяДзень ЗямліМустафа Кемаль АтатуркПокуцьБіскупВікікрыніцыЗямляМасква🡆 More