Джэк Гры́ліш (па-ангельску: Jack Grealish; нар.
10 верасьня 1995 году) — ангельскі футбаліст, ўінгер клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Мае ірляндзкае паходжаньне празь дзядоў маці і бацькі, дзякуючы чаму выступаў за ірляндзкія юнацкія і моладзевыя зборныя.
Джэк Грыліш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 верасьня 1995 (28 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | вінгер, атакуючы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2021 2013—2014 2021— | Астан Віла → Нотс Каўнці (арэнда) Манчэстэр Сіці | 191 (29) 37 (5) 68 (11) |
Зборныя | ||
2020— | Ангельшчына | 35 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Грыліш ёсьць выхаванцам акадэміі «Астан Вілы», да якой далучыўся ва ўзросьце 6 гадоў. Калі гульцу было ўсяго 16 гадоў, ён быў упершыню абраны ў заяўку на хатні матч Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі», аднак на пляцоўку футбаліст ня выйшаў. Грыліш уваходзіў у дружыну клюбу ўзросту да 19 гадоў, якая здабыла перамогу ў Сэрыі NextGen сэзону 2012—2013 гадоў. На рахунку Грыліша быў забіты гол у паўфінале над «Спортынгам», які скончыўся ўнічыю 3:3.
13 верасьня 2013 году гулец далучыўся да клюбу Першай лігі «Нотс Каўнці» на правох арэнды да 13 студзеня 2014 году. Сярод ягоных таварышаў па камандзе ў тым сэзоне быў і паўабаронца Калам Макгрэгар, які ў будучым стане сталым гульцом зборнай Шатляндыі. На наступны дзень Грыліш дэбютаваў, выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Клюб трываў паразу зь лікам 3:1 у гасьцёх у «Мілтана Кейнза Донза». 7 сьнежня футбаліст забіў свой першы гол у кар’еры, перагуляўшы трох абаронцаў і трапна пацэлеўшы ў браму суперніка, у матчы супраць «Джылінггэму», які скончыўся зь лікам 3:1. Праз тыдзень гулец адкрыў лік у пераможнай сустрэчы супраць «Колчэстэру Юнайтэд» (4:0). Дзякуючы добрым выступам, «Нотс Каўнці» дамовіўся аб павелічэньні тэрміну арэнды амаль да сканчэньня сэзону. Ужо траўні, Грыліш вярнуўся быў у табар «Астан Вілы» і дэбютаваў за клюб 7 траўня, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне замест Раяна Бэртрана ў гасьцявым матчы супраць «Манчэстэр Сіці». «Мяшчане» выгулялі ў «віланаў» зь лікам 4:0. У канцы году гулец падпісаў новы кантракт з клюбам.
Грыліш упершыню зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы трэцяга раўнда Кубка Ангельшчыны 4 студзеня 2015 году супраць «Блэкпула», які ягоная каманда выгуляла зь лікам 1:0. Сам футбаліст, аднак, быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы. 7 красавіка 2015 году Грыліш пачаў матч Прэм’ер-лігі супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну» ў пачатковым складзе. Гульня футбаліста была высока адзначаная адмыслоўцамі. Першы год за клюб гулец забіў 13 верасьня 2015 году стрэлам з 18 мэтраў, аднак, гэта ня выратавала клюб ад паразы, якую бірмінггэмцы трывалі ад «Лэстэр Сіці», зь лікам 3:2. Сэзон 2016—2017 гадоў «Астан Віла» праводзіла ў Чэмпіёншыпе, а Грыліш правёў 31 матч і забіў 5 мячоў. Футбаліст стаў асноўным гульцом клюбу, які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу толькі ў сэзоне 2019—2020 гадоў.
Па вяртаньні ў Прэм’ер-лігу Грыліш, як лідэр клюбу і актыўны футбаліст, здолеў пабіць рэкорд паводле колькасьці зробленых парушэньняў правілаў супраць яго, маючы на рахунку 167 фалоў. Клюб толькі ў апошні гульнявы дзень здолеў выратавацца ад вылету з чэмпіянату, у тым ліку, дзякуючы голу Грыліша ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэду», які скончыўся ўнічыю 1:1, у той час як іхны супернік «Ўотфард» прагуляў «Арсэналу» зь лікам 3:2. У выніку футбаліст быў абраны найлепшым гульцом клюбу як прыхільнікамі, гэтак і ягонымі калегамі. Грыліш таксама завяршыў сэзон як найлепшы бамбардзір клюбу, маючы на сваім рахунку 8 мячоў ў розыгрышу Прэм’ер-лігі і 10 мячоў ува ўсіх спаборніцтвах. 15 верасьня 2020 году паўабаронца падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Астан Вілай» да 2025 году.
«Манчэстэр Сіці»:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Джэк Грыліш, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.