Горадня Азот

ААТ «Горадня Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі.

Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гародня, праспэкт Касманаўтаў, 100.

ААТ «Горадня Азот»
Горадня Азот
Тып ААТ
Заснаваная 1963
Заснавальнікі Савет Міністраў СССР
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Ігар Ляшэнка (генэральны дырэктар)
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя азот, аміяк, мэтанол, угнаеньні, чысьцячыя, мыючыя й ахоўныя сродкі
Чысты прыбытак Горадня Азот 12 366,0 тыс. BYN (2017)
Лік супрацоўнікаў
  • 7562 чал. (2016)
Матчына кампанія канцэрн «Белнафтахім»
Аўдытар BDO

Гісторыя

Горадня Азот 
Горадня Азот

Прадпрыемства разьмешчана прыкладна за два кілямэтры на ўсход ад мяжы гарадзкой забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 году пачалася вытворчасьць аміяку й карбаміду. Пасьля ўводу ў строй вытворчасьці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеяньне цех аміяку й другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гарадзенскае вытворчае аб’яднаньне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасьцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тонаў у год), азотныя ўгнаеньні (карбамід — 785 тыс. тонаў у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тонаў у год, сульфат амонію — 319 тыс. тонаў у год), мэтанол тэнічны (80 тыс. тонаў у год), капролактам (111,2 тыс. тонаў у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тонаў у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тонаў у год).

Зьяўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілякторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартова-стралковы клюб, піянэрскі лягер, дзіцячыя садкі, ґазэту «Гарадзенскі хімік», жаночы хакейны клюб «Рытм Азот».

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсыфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гародня Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі й заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат зь іх было затрымана й зьбіта міліцыянтамі рэжыму Лукашэнкі. На «Гародня Азоце» была найбольшая колькасьць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны.

30 сакавіка 2021 году даччыная кампанія ААТ «Гародня Азот» абвясьціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасьць не адзначаць прыналежнасьць грузу да ААТ «Гародня Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакумэнтацыі й СМІ.

Кіраўніцтва

  • Аляксандар Лаўрычэнка (1 жніўня 1960 — 1 чэрвеня 1961)
  • Іван Антонаў (1 чэрвеня 1961 — 30 лістапада 1965)
  • Гімн Салаўёў (30 лістапада 1965 — 25 студзеня 1978)
  • Уладзімер Іваноў (25 студзеня 1978 — 10 ліпеня 1992)
  • Валерый Лангоў (13 ліпеня 1992 — 9 лістапада 2004)
  • Аляксандар Радзевіч (6 сьнежня 2005 — 26 чэрвеня 2009)
  • Ігар Жылін (12 жніўня 2009 — 4 лютага 2011)
  • Канстанцін Маянаў (30 жніўня 2011 — 20 верасьня 2017)
  • Ігар Бабыр (21 верасьня 2017 — 29 студзеня 2021)
  • Ігар Ляшэнка (з 30 студзеня 2021)

Санкцыі

З 2006 году ААТ «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» (зь перапынкамі) знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу». Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году. 9 жніўня 2021 году ў сьпіс быў уключаны генэральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка.

2 сьнежня 2021 году «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» трапілі ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Таксама кампаніі ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.

У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна ды Японія.

Крыніцы

Літаратура

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — [12]л.ил.,438 с. — (Белорус. Сов. Энцикл.).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Горадня Азот ГісторыяГорадня Азот Кіраўніцтва[6]Горадня Азот СанкцыіГорадня Азот КрыніцыГорадня Азот ЛітаратураГорадня Азот Вонкавыя спасылкіГорадня АзотБеларусьБелнафтахім

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жалейка (зборнік)КрывічыЛюдміла РублеўскаяСяргей Паўлавіч АбламейкаДругая сусьветная вайнаКалдуны1923Мікіта КрыўцоўC++Ваенная апэрацыяМужчына зьверхуБаранавічыІмёны ліцьвінаўВольга ЧамаданаваДобрапісЗдароўеАладкіТравеньЛеанід ДайнекаФранцішак СкарынаГомельКантмінГеральдыкаРыбыАкварэльЯўген КантылёўNokia 6500 classic.ecБеларусыБеларускае нацыянальнае адраджэньнеWБеларускі рубельМікола ПапекаВільняСалатная цыкорыяКарл МарксСтарыя ДарогіАркадзь КуляшоўПрыназоўнікІрляндцыКастрычнікПрастытуцыяІнфляцыяМарына ВасілеўскаяЗьміцер Бартосік2010-яМікі МаўсКультура (радыё)ЛагойскУсяслаў ЧарадзейСэрцаІгар СідарукМаксім ГарэцкіАлесь БадакЛіцэнзіі Creative CommonsСамасейПабуджальны сказАдольф ГітлерРусіфікацыя БеларусіГрамадзкі набытакДзейнікЛісьце каштанаў2022Раман СкірмунтГарнастайНармандыяДзікАдам МіцкевічПётар МашэраўАляксандар ШыдлоўскіВэб-дызайнКунілінгус🡆 More