Хакейны Клюб Віцебск: віцебскі хакейны клюб (Беларусь)

«Віцебск» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі.

Віцебск
Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Заснаваны 1959
Адкуль Віцебск, Беларусь
Пляцоўка Віцебскі палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 1790
Фарм-клюб Мядзьведзі
Дырэктар Руслан Салодкін
Чэмпіянат Экстраліга
Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitebsk.hockey.by

Гісторыя

Напрыканцы 1999 году быў пабудаваны Віцебскі палац спорту, але горад сваёй хакейнай каманды ня меў. Тым ня менш, арэнай скарыстаўся наваполацкі «Палімір», чый фарм-клюб «Хімік»-ШНСМ базаваўся ў Віцебску на сэзон 2000—2001 гадоў чэмпіянату Беларусі. За тую каманду дэбютавалі ў прафэсійным хакеі такія будучыю зоркі, як то Андрэй Касьціцын і Аляксандар Жыдкіх. Па сканчэньні сэзону 20 жніўня 2001 году на грунце гэтае каманды на загад Віцебскага аблвыканкаму быў створаны хакейны клюб «Віцебск». Першым дырэктарам клюбу быў прызначаны Пётар Дарашкевіч, а пасаду галоўнага трэнэр заняў Уладзімер Катаеў. У новай камандзе ўжо не было Касьціцына, які вярнуўся ў Наваполацак, але засталіся Жыдкіх, Дзяніс Тыднюк ды іншыя. Таксама да «Віцебску» далучыўся шэраг гульцоў наваполацкай дружыны.

Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы 
Украінец Васіль Паланіцкі пяць сэзонаў правёў за «Віцебск» і пэўны час быў капітанам каманды.

Каманда займала месцы ў другой палове табліцы, а ў 2004 годзе пасьля пашырэньня колькасьці ўдзельнікаў плэй-оф упершыню прабілася ў вырашальны турнір. У чвэрцьфінале «Віцебск» двойчы саступіў менскаму «Кераміну» і скончыў свой шлях у тым сэзоне. У настыпныя два гады «паўночнікі» замыкалі турнірную табліцу. У студзені 2007 году галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны расеец Васіль Сьпірыдонаў, зь якім вынікі клюбу палепшыліся. Касьцяк каманды сфармаваўся яшчэ ў папярэднім сэзоне, але згуляцца паміж сабой яны здолелі толькі ў другім сваім сэзоне. Акрамя беларусаў Рамана Раманенка, Дзьмітра Мільчакова і Івана Вусенкі і расейца Аляксандра Вусенкі, галоўнымі зоркамі былі ўкраінцы Юры Наварэнка, Васіль Паланіцкі і Арцём Гнідэнка. «Віцебск» скончыў рэгулярны сэзон на чацьвертым месцы, а ў чвэрцьфінале вырагуляў жлобінскі «Мэталюрг». Аднак, на шляху віцяблянаў паўстаў «Керамін», які не пакінуў шанцаў камандзе. Пасьля сэзону адбылася трэнэрская ракіроўка, то бок галоўны трэнэр моладзевай зборнай Беларусі Андрэй Расолька ачоліў віцебскую каманду, а ягонае месца заняў Сьпірыдонаў. Таксама клюб ня здолеў утрымаць шэраг сваіх лідэраў, але ў сэзоне 2009—2010 гадоў клюб зноў прасунуўся ў плэй-оф, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Юнацтву». Фінансавыя цяжкасьці прымусілі клюб зноў стаць аўтсайдэрам айчыннага першынства. Пад кіраўніцтвам Дзьмітра Дудзіка «Віцебск» пасьля доўгага перапынку ў 2015 годзе зноў прасунуўся ў плэй-оф Экстралігі. Гэтая падзея была азмрочаная сьмерцю генэральнага дырэктара клюбу Ўладзімера Базекі. Пасьля сэзону клюб пакінулі ня толькі галоўны трэнэр Дудзік, але і шэраг лідэраў каманды, як то ўласны выхаванец Мікіта Ядроец. «Віцебск» працягваў патанаць у запазычанасьцях, таму чакаць посьпехаў не выпадала.

У 2018 годзе была зробленая рэарганізацыя лігі, якая была падзеленая на Экстралігу А і Б. Праз дрэнныя вынікі «Віцебск» адразу быў пераведзены ў Экстралігу Б, дзе ў першы ж сэзон заняў апошні радок. Сытуацыя паўтарылася і ў сэзоне 2019—2020 гадоў. У траўні 2021 году дысцыплінарны камітэт Фэдэрацыі хакею Беларусі, базуючыся на зьвестках Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь, пастанавіў дыскваліфікаваць 5 хакеістаў «Віцебску» за дамоўныя матчы. Было ўстаноўлена, што ў сэзоне 2018—2019 і 2019—2020 гадоў Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандар Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзь неаднаразова забясьпечвалі паразу ўласнае каманды з карысьлівым намерам. У 2021 годзе фармат беларускага першынства зноў зьмяніўся і «Віцебск» вярнуўся да Экстралігі. Ачоленая Раманам Юпатавым, клюб пачаў умацоўвацца дасьведчанымі гульцамі, гэтак да каманды вярнуўся Ядроец, а таксама далучыліся Аляксандар Ляўко, Вадзім Яроха, Валеры Кубракоў, Ягор Ягораў, Уладзіслаў Кавалевіч. Каманда ўдала правяла рэгулярны сэзон, двойчы перагуляўшы грандаў — «Юнацтва», «Нёман», «Шахцёр», «Гомель». На думку журналіста Аляксея Рагалевіча віцебскі клюб таў адкрыцьцём сэзону. Упершыню за доўгі час каманда прабілася ў плэй-оф, але там у чвэрцьфінале саступіла «Шахцёру». У чэрвені 2022 году да шыхтаў клюбу далучыўся Віктар Туркін, Максім Малюцін, Яўген Дадонаў і Антон Алісеенка, а ў жніўні 2022 году «Віцебск» здабыў свой першы трафэй у гісторыі, перагуляўшы ў фінале Кубка Беларусі «Гомель». У Экстралізе клюб зноў трапіў у плэй-оф, саступіўшы ў ім «Юнацтву». Улетку з каманды сышоў Алісеенка, а ў жніўні другі раз запар «Віцебску» скарыўся Кубак Беларусі.

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
25 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Максім Малюцін 16.09.1988 35 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Арцём Шпілёў 14.06.1997
Абаронцы
5 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Андрэй Герашчанка 13.12.1995 14 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Мікалай Філановіч 02.03.2003
22 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Арцём Сьмірноў 05.01.1996 55 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Данііл Місюль 02.07.2002
68 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Міхаіл Лістападаў 17.06.2003 73 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Вадзім Яроха 03.08.1991
89 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Максім Возераў 23.03.1998
Нападнікі
4 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Максім Міхайлаў 04.11.2005 7 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Павал Шалкоўскі 19.01.2006
8 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Валянцін Дземчанка 01.04.2002 9 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аляксандар Ганчароў 17.07.2000
11 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Яўген Дадонаў 07.08.1992 12 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аляксандар Ляўко 22.04.1992
13 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Ахмэд Гімбатаў 14.03.1994 15 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Глеб Шкапцоў 05.03.2000
17 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Васіль Мядзьведзеў 04.04.2002 18 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Ігар Карабанаў 05.05.1992
19 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Мікіта Ядроец 01.10.1992 23 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Яўген Саламонаў 09.05.1990
27 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Артур Гільманаў 18.09.1996 33 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Ягор Сьцяпанаў 13.04.1990
57 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Магамэд Гімбатаў 11.11.1990 71 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Віктар Гаўрыленка 19.03.1997
87 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Канстанцін Клюквін 17.02.2002 88 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Ільля Камбовіч 03.03.1989
91 Хакейны Клюб Віцебск: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аляксей Невідзіцын 06.02.1998

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хакейны Клюб Віцебск ГісторыяХакейны Клюб Віцебск СкладХакейны Клюб Віцебск КрыніцыХакейны Клюб Віцебск Вонкавыя спасылкіХакейны Клюб ВіцебскБеларуская экстралігаВіцебск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2008Парнаграфія ў БеларусіВольга КараткевічСыкхізм1955Уладзіслаў СыракомляПошукавая аптымізацыяАльгарытмАнатоль ЗэкаўЗнак бяды (фільм)Уладзімер Аляксеевіч АрлоўПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуДжымі ЎэйлзЮрась ШамецькаАлесь Савіцкі1919Карэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаwordpressУкраінцыХутарIKEAМікола ПапекаАкінчыцыПераклады Бібліі на беларускую мовуАральны сэксПортуСаньнікаўАляксандар ЛукашэнкаФішынгБраніслаў ТарашкевічГалоўная старонкаРасейцыНямецка-савецкая вайнаМы, беларусыУкраіна (неадназначнасьць)Сьпіс гарадоў БеларусіВікісховішча1991Васіль Сёмуха2024Берасьце2005Мастацкая літаратураФ30 красавікаНарэйкаСяброўстваВіетнамРуслан Вусаў.neДобасна (рака)Лабак (Тэхас)Парнаграфія ў сецівеСяргей НавумчыкБорна СосаМы выйдзем шчыльнымі радаміЗлучаныя Штаты АмэрыкіБраты-мусульманеСьпіс стагодзьдзяўЛФранцыяТумілаЯндэксШпак🡆 More