праект:віківясна-2020

«Віківясна-2020» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць Віківясна-2020
праект:віківясна-2020

У найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі: прыкладам зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе, так і рэвалюцыя ў Армэніі ўвесну 2018 году.

Задача «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  • Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў.
  • Кожны новы або палепшаны артыкул ці шаблён, які зьвязаны зь пералічанымі краінамі і напісаны ў пэрыяд з 21 сакавіка па 31 траўня, пазначаць адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2020}} у абмеркаваньні.
  • На працягу «Віківясны» ўлічваюцца ўсялякія артыкулы пра краіны, якія бяруць у ёй удзел. Аднак у самім конкурсе прымаюць удзел толькі тыя артыкулы, якія былі напісаныя ў адпаведны з графікам тыдзень.
рэдагаваць Удзельнікі
Асобы, датычныя да «Віківясны-2020»:
Вікіпэдыст(-ка) Кантакты Чым магу дапамагчы? Статус
(можа быць неактуальны)
праект:віківясна-2020W Гутаркі стварэньне артыкулаў і шаблёнаў актыўны
праект:віківясна-2020Dymitr Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Stary Jolup Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020DobryBrat Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Da voli Гутаркі стварэньне шаблёнаў, паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Nieszczarda2 Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Ясамойла Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020SergeiSEE Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкула актыўны
праект:віківясна-2020vmk55 Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкула
праект:віківясна-2020Taravyvan Adijene Гутаркі артыкулы, шаблёны, катэгорыі актыўны
праект:віківясна-2020Glooshawck Гутаркі артыкулы, шаблёны актыўны
праект:віківясна-2020AlesKlocak Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Kazimier_Lachnovič Гутаркі паляпшэньне і стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Bulhkin Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Михаил Лермонтов Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Lesnas ättling Гутаркі стварэньне ды паляпшэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Gleb Leo Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Jarash Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020Melilac Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2020NSayenko Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
рэдагаваць Пытаньні й адказы

Што такое «Віківясна»?

праект:віківясна-2020
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

Праект «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры і да т.п.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама суполка ў Facebook.

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады вышэй), ці скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2020 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на Мэтавікі.

Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

У бюджэце гранта згадваюцца па «€400» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні ўмоваў узнагароды складуць за найбольшы лік створаных артыкулаў €200 і €100 за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — €100.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

  • Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў конкурсе не бяруць.
рэдагаваць Актуальныя падзеі

Тэрмін конкурсу — з 21 сакавіка да 31 траўня 2020 году.

Супольнасьці і мовы або прадмет Даты
Аўстрыя, Грэцыя; мэдыцына 21—29 сакавіка
Вугоршчына, Эрзя; спорт 30 сакавіка — 5 красавіка
Расея, Славенія, Баўгарыя; эканоміка 6—12 красавіка
Азэрбайджан, Мальта, Турэччына; архітэктура 13—19 красавіка
Башкартастан, Казахстан, Польшча; прырода 20—26 красавіка
Латвія, Сэрбія, Татарстан; ежа 27 красавіка — 3 траўня
Альбанія, Армэнія, Украіна; гісторыя 4—10 траўня
Косава, Харватыя, Эспэранта; адукацыя 11—17 траўня
Паўночная Македонія, Славаччына, Эстонія; навука 18—24 траўня
Румынія і Малдова; культура 25—31 траўня
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэксРэформа беларускага правапісу 1933 годуІгнат ДамейкаАўстраліяЖывіляГрупавы сэксСлоўнікВікіМікола ЕрмаловічІвонка СурвілаФранц КафкаЛічэбнікДзеяслоўАрцём АрашонакПавал ДураўАрсень СкапецБітва пад ВоршайТутэйшыя (літаб’яднаньне)ГалерэяЎГомасэксуальнасьць1951Крумкач24 красавікаФранцішак СкарынаКаханьне без пранікненьняЕва ВежнавецПаўлінка (п’еса)Дэйвід ЎудардБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеВіцебскі сшытакЧасьціна мовы1874НямеччынаТураўІксвідэаУладзімер КонанМаркетынгNokia 6233ОпсаПарнаграфія ў ІталііГісторыя беларускай мовыКаскадныя табліцы стыляўАнтонімыМікола ГусоўскіМікола ПракаповічРэгіёнМіхаіл МураўёўСямейныя традыцыі славян (манэты)БабёрПрыслоўеМіхась РудкоўскіСьпіс праектаў ВікімэдыіВэб-сэрвэрПробашчХэльсынкіВалянцін АкудовічДзейнікСэксуальныя пазыцыіГеоргі МарчукРусіфікацыяРужанецІтальянская моваУкраінская моваМаладняк (часопіс)СтатусбанкБанкаўскі рахунакСельская гаспадарка БеларусіВікіслоўнік🡆 More