Бо́гінскае, Бо́гіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці.
Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.
Возера Богінскае
Богінскае | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзісны. Плошча Богінскага возера складае 13,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 15 м, сярэдняя — 4,7 м. Даўжыня возера — 9,1 км, найбольшая шырыня — 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 32,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 64,4 млн м³, плошча вадазбору возера — 914 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, параважна спадзістыя. На поўначы вышыня схілаў складае да 12 м, схілы стромкія і разараныя. Да ўсходняга берага возера прымыкае лясны масіў. Берагі возера нізкія. На поўдні і паўднёвым захадзе берагі забалочаныя, на поўначы і паўночным захадзе — зьліваюцца з схіламі.
Мелкаводзьдзе возера да глыбіні 2 м пяшчанае і пяшчана-жвіровае.
Возера мае 8 выспаў, агульная плошча якіх складае 32,5 га (0,325 км²), зь якіх 2 — Гарадзішча і Церанцейка — зьяўляюцца помнікамі прыроды.
Каля берагоў і выспаў возера зарастае аерам, хвашчом, трысьнягом, чаротам, гарлачыкамі.
Праз возера працякае рака Дрысьвята, пры ўпадзеньні якой у вадаём пабудаваная ГЭС. На ўсходнім беразе возера разьмяшчаецца сажалкавая гаспадарка, якая спэцыялізуецца на разьвядзеньні малявак сазанаў, карпаў, белых амураў, таўсталобікаў.
Возера Богінскае зьяўляецца папулярным месцам адпачынку, рыбалкі і турызму.
На сажалках каля вёскі Чарніцы (вёска) паблізу возера адзначанае гнездаваньне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Богінскае возера, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.