Барыс Цітовіч: беларускі мастак

Бары́с Бары́савіч Ціто́віч (28 чэрвеня 1948, Коркіна, Расея - 20 кастрычніка 2021, Забродзьдзе Вялейскі раён) — беларускі мастак.

Барыс Цітовіч
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1948(1948-06-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 кастрычніка 2021(2021-10-20) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Жанры кніжная ілюстрацыя[d], іканапіс[d] і скульптура
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, манумэнтальным жывапісе, іканапісе і скульптуры. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979 году.

Зьяўляўся галоўным мастаком музэйнага комплексу «Дудуткі». Зь ліпеня 2005 году працаваў навуковым супрацоўнікам Вялейскага краязнаўчага музэю па стварэньні мэмарыяльнага комплексу, прысьвечанага падзеям Першай сусьветнай вайны ў вёсцы Забродзьдзе Нарачанскага сельсавету Вялейскага раёну.

Вёў адукацыйную работу з моладзьдзю ў Вялейскім краязнаўчым музэі.

Апошнія гады жыў ў вёсцы Забродзьдзе на Вялейшчыне.

Творчасьць

Аўтар ілюстрацый да кніг «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзьве 1973), «Завеі, сьнежань» (1978) Івана Мележа, «Дзве аповесці» Віктара Казько (1977), «Пушча» Віктара Карамазава (1979), «Марат Казей» Петруся Броўкі (1980), зборнік вершаў і паэм «Песьня свабоды» Янкі Купалы (1982) на малдаўскай мове, «Летуценьнік», «Смутак белых начэй» абедзьве (1985) Івана Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесьці» Янкі Брыля (1986), «Зэніт» Івана Шамякіна (1987) і інш.; графічных сэрый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысьвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), сэрыі помнікаў ахвяр 1-й і 2-й сусьветных войнаў у Вялейскім раёне Мінскай вобласьці, росьпісу Сьвята-Ціханаўскай царквы ў Вялейцы, абразоў, мэмарыяльнай капліцы ў вёсцы Забродзьдзе Вялейскага раёну.

Адзін са стваральнікаў (разам з жонкай Валянцінай) і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага тэатру Ялінка ў вёсцы Нароч Вялейскага раёну.

Узнагароды

Сям’я

Бацька скульптара і калекцыянэра Данілы Цітовіча.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Барыс Цітовіч ЖыцьцяпісБарыс Цітовіч ТворчасьцьБарыс Цітовіч УзнагародыБарыс Цітовіч Сям’яБарыс Цітовіч КрыніцыБарыс Цітовіч ЛітаратураБарыс ЦітовічВялейскі раёнЗабродзьдзе (Нарачанскі сельсавет)КоркінаМастакРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УкраінаКніга прарока ДаніілаПорнафільмы дарослых з падлеткамі1863Галоўная старонкаРасейская моваБеларусыПамылкаБычкі (Віцебская вобласьць)СадавінаВіцебская вобласьцьWYSIWYGІрына Ханунік-РамбальскаяЯва (імя)Расонскі раёнАдвечным шляхамМікола ПапекаЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Ас (імя)АдлігаВіктар МарціновічВалянцін АкудовічУрыкаЖанна Некрашэвіч-КароткаяАлесь СавіцкіПружаныВулька СіманавіцкаяЗборная Ангельшчыны па футболеМаланкаПольская літаратура (рэнэсанс)Ойча нашЛявон БаразнаДожджМэдаль Францішка СкарыныДзьвінскАксана БязьлепкінаВейшнорыяТрыбадызмГоІнтэрстэларХрысьціянстваАляксандар ЛукашэнкаАлесь ПісьмянкоўЦеплавы рухавікСтаніслаў ВалодзькаC++Новая зямляСям’яЛюдміла РублеўскаяІгар СідарукПятрусь БроўкаАркадзь КуляшоўШто й па моруЖорсткая парнаграфіяАлесь РазанаўГайла (імя)Іван ШамякінІсьляндзкі конь1989Пэрсыдзкая моваМаксім БагдановічМаларытаРусіфікацыя БеларусіПарнаграфія ў сецівеРасеяМаркёрЯўбутРакета-носьбітНіл ГілевічДругая сусьветная вайнаJavaМарыя МартысевічУладзімер КонанЭ🡆 More