Артур Кларк

А́ртур Чарлз Кларк (па-ангельску: Arthur Charles Clarke, 16 сьнежня 1917, Майнхэд, графства Самэрсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Калёмба, Шры-Ланка) — ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай з Стэнлі Кубрыкам працай па стварэньню культавага навукова-фантастычнага фільма «Касьмічная адысэя 2001» (1968).

У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званьне ад каралевы Лізаветы ІІ.

Артур Кларк
Arthur Charles Clarke
Артур Кларк
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Артур Чарльз Кларк
Нарадзіўся 16 сьнежня 1917
Сьцяг Вялікабрытаніі Майнхэд, Самэрсэт, Вялікабрытанія
Памёр 19 сакавіка 2008
Сьцяг Шры-Ланкі Калёмба, Шры-Ланка
Пахаваны
Сужэнец Marilyn Mayfield[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1946
Жанр навуковая фантастыка
Мова ангельская
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр Прэмія «Нэб’юла» за найлепшы раман[d] (1973) мэдаль Ст’юарта Балантайна[d] (1963) Прэмія Калінгі[d] (1961) прэмія Марконі[d] (1982) Мэмарыяльная прэмія „Гросмайстар фантастыкі“ імя Дэймана Найта[d] (1986) Прэмія «Нэб’юла» за найлепшы раман[d] (1979) Прэмія «Г’юга» за найлепшы раман[d] (1974) Прэмія «Г’юга» за найлепшы раман[d] (1980) Заля славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі[d] (1997) прэмія Тэадора фон Кармана[d] (1996) Прэмія «Гефрэн»[d] Шры Ланкабгіманья[d] (2005) Прэмія «Г’юга» за найлепшае апавяданьне[d] (1956) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (1969, 1985) Міжнародная прэмія фантастыкі[d] Retro Hugo Award for Best Short Story[d] (2004) Міжнародная заля касьмічнай славы[d] (1989)
Подпіс Выява аўтографу
https://arthurcclarke.org/

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Робэрта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагодзьдзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 сьнежня 1917 году ў горадзе Майнхэд, графства Самэрсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лёндан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжплянэтную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касьмічных палётаў; у 19401950-я гады двойчы абіраўся яго старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званьні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сыстэмы для спрошваньня пілотам навігацыі у складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакумэнтальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасьля вайны з адменнасьцю скончыў Каралеўскі каледж у Лёндане па спэцыяльнасьцях фізыка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасьля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — ляўрэат прэміі Калінгі за дасягненьні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпэpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Калёмба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэньні сэрыі тэлеперадач, прысьвечаных легендам і мітам сучаснасьці.

У 1998 годзе ангельская каралева Лізавета II даравала Кларку рыцарскае званьне.

У апошнія гады жыцьця Артур Кларк цяжка хварэў (паводле некаторых зьвестак, на расьсеяны склероз), у выніку чаго змушаны быў перайсьці да супрацоўніцтва зь іншымі пісьменьнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 году з-за праблемаў з дыханьнем, якія зьявіліся ў яго з выяўленьнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сындрому.

Вонкавыя спасылкі

Артур Кларк  Артур Кларксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

16 сьнежня19 сакавіка1917196819992008Ангельская моваАнгельшчынаВялікабрытаніяКалёмбаНавуковая фантастыкаПісьменьнікСтэнлі КубрыкФутуралёгіяФільмШры-Ланка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Google TranslateУладзіслаў СыракомляДзьвінск1994ГістарызмЛатвія.th.cg.cm.ie.dm1880Альбэрт КарэйваЦыбуля (расьліна)Таінства.syҐ.ugАрыянстваБеларусьРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022).asПарнаграфія-гонза19Мадрыд1938Трэцяя Ўстаўная граматаТулёнРымейка46МанівідАнгельшчына.tlГораждзеСлаваччынаВялікае Княства ЛітоўскаеВугоршчынаНаша НіваЗавайць1953.esСоф’я Слуцкая.iqНясьвіж86Смольгаў.seВугляродВайдыла (імя)14.grЗлучаныя Штаты АмэрыкіЯн Серада96Міхал Вітушка18872ЛацінкаКірыл КоктышВасіль Ганчароў.chВалеры Маракоў2000Іван ГайцэвічБітва пад ВоршайКастусь КаліноўскіW.cvБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту.cdГерман (імя)2020Чорны сьпіс Эўразьвязу🡆 More