Арлан-Белахвост: від птушак

Арла́н-белахво́ст (па-лацінску: Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Арлан-белахвост
Арлан-Белахвост: Апісаньне, Сыстэматыка, Голас
Арлан-белахвост
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСокалападобныя
СямействаЯстрабіныя
ВідАрлан-белахвост
Бінамінальная намэнклятура
Haliaeetus albicilla (Linnaeus, 1758)
Арлан-Белахвост: Апісаньне, Сыстэматыка, Голас
Haliaeetus albicilla
Арлан-Белахвост: Апісаньне, Сыстэматыка, Голас
Haliaeetus albicilla groenlandicus

Апісаньне

Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 100 сантымэтраў, размах крылаў — ад 200 да 250 сантымэтраў, маса — ад 4 да 7 кіляграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер’е дарослай птушкі бурага колеру, галава й шыя з жаўтаватым, колеру вохры асьвятленьнем, хвост белы, што дало назву ўсяму віду. Дзюба ў параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікая й моцная, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьне ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюба і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасьля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай Эўропы. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15-30 м) дрэў. Утварае верныя пары. Прылятае ў сакавіку-красавіку. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйкі. Птушаныяты вылятаюць напрыканцы чэрвеня - у пачатку жніўня.

Сыстэматыка

Падвіды арлана-белахвоста на сёньняшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнляндыі адрозьнівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёньня гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па сваім зьнешнім выглядзе, паводзінах і экалёгіі арлан-белахвост вельмі падобны на амэрыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб’яднаньня двух відаў у супэрвід.

Голас

Такавальная «песьня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія й крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласьці крык арлана-белахвоста чымсьці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасьці гнязда, пераважна на досьвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупыньна выкрыкваюць хрыплае й абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэньні.

Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал

Арлан-Белахвост: Апісаньне, Сыстэматыка, Голас 
Зялёны — круглы год, сіні — толькі зімой

Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па ўмераных, таежных і арктычных зонах Эўропы і Азіі ад Ісьляндыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама й у Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі гнездаваньня арлана-белахвоста распрасьціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвэгіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турэччыне, Іране, Іраку й Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёраў, рэк, на вялікіх балотах. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Нямеччыне, напрыклад, самыя высокая шчыльнасьць засяленьня тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі Мюрытца на зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, а таксама ў рэгіёне Обэрлаўзіц у Саксоніі. Таксама пашыраны ў Паўночнай Афрыцы. Занесены ў чырвоную кнігу Беларусі (у 1978 годзе) і Расеі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца у ляндшафтным заказьніку «Стронга», батанічным заказьніку рэспубліканскага значэньня «Баранавіцкі». Большая частка гнездаваньняў знаходзіцца ў Віцебскай вобласьці. У 2014 годзе колькасьць пар арлана-белахвоста ў Беларусі ацэньвалася ў 85-105 пар і працягвае павялічвацца. Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2011-2013 гадах, колькасьць пар арлана-белахвоста ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалягічным запаведніку ацэньвалася ў 15-20 пар. У Белавескай пушчы і Дзікім балоце жылі па 1-2 пары. Упершыню арлан-белахвост быў заўважаны на тэрыторыі беларускай часткі Белавескай пушчы ў 1975 годзе (на возеры Ляцкае). У 2002-2003 годах арлан-белахвост быў заўважаны каля возера Хмялеўскае. Пасьля 2004 году пара дарослых і малады арлан назіраліся на азёрах Ляцкае і Перароўскае. У 2017 годзе арлан-белахвост назіраўся паміж вадасховішчам Ляцкае і сажалкай Прамежная. Ад 1993 да 2006 году іншая пара птушак назіралася каля вадасховішча Сіпурка. У 2007 годзе было выяўленае гняздо ў Хвойніцкім лясьніцтве.

Харчаваньне

У час вывядзеньня птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама й у харчавальным спэктруме птушкі.

У зямлі Шлезьвіг-Гальштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў. У межах Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка доля рыбы ў рацыёне складае 48,1%, доля птушак - 41,7%.

Лічыцца, што выява на польскім гербе — стылізаваны арлан-белахвост.

Вандроўніцтвы

Дарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арлан-Белахвост АпісаньнеАрлан-Белахвост СыстэматыкаАрлан-Белахвост ГоласАрлан-Белахвост Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэалАрлан-Белахвост ХарчаваньнеАрлан-Белахвост ВандроўніцтвыАрлан-Белахвост КрыніцыАрлан-Белахвост Вонкавыя спасылкіАрлан-БелахвостЛацінская моваСямействаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЯстрабіныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Грамадзкі набытакОндрэй ДудаБеларусыАндрэй КурэйчыкДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)26 красавікаЛяхавічыРасонскі раёнМіндоўгПарнакапытныя23 красавікаКушмакКарупцыяНавум Гальпяровіч1769Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)Макс ШчурПаўлюк ТрусРадаслаў АстроўскіКавалёўBayraktar TB2Вадзім БолбасБаранавічыСьвяты ЮрыНіна МацяшУсевалад ГарачкаШто й па моруЦэнтонЭПаўлінка (п’еса)Літаратурныя жанрыБудынакБССРЎАрцём АрашонакМаксім ГарэцкіІмёны ліцьвінаўІпаці ПацейСамасейТожабеларусСловаЁсіф СталінПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыКрама (гурт)Андраш ШэфэрВольная Беларусь (рух)МаркёрКонрадДнестарБіскупHromadske.TVМарыя МартысевічСэрцаУрліхПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Вугорская моваПамылкаАнатоль ІвашчанкаГотаўтСакрат ЯновічКрэўскі замакБлогУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБерасьцейская вобласьцьБел-чырвона-белы сьцягЖвірОрдэн ПагоніПоўдзеньАнатоль СысМіжнародны стандартны кніжны нумарЭль Ніньнё🡆 More