Апэрацыя «Фаўстшляг»

Апэра́цыя «Фаўстшляг» (па-нямецку: Unternehmen Faustschlag; 18 лютага — 3 сакавіка 1918) — наступальная апэрацыя войскаў нямецкай ды аўстра-вугорскай армій па акупацыі заходняй часткі колішняй Расейскай імпэрыі пасьля ейнага распаду.

Апэрацыя «Фаўстшляг»
Апэрацыя «Фаўстшляг»
Мапа нямецкай акупацыі тэрыторыі колішняй Расейскай імпэрыі ў хадзе апэрацыі «Фаўстшляг»
Дата: 18 лютага — 3 сакавіка 1918
Месца: Заходняя частка колішняй Расейскай імпэрыі (Балтыйскія краіны, Беларусь, Украіна, заходнія рэгіёны Расеі)
Вынік: Перамога нямецка-аўстрыйскіх войскаў
Супернікі
Чацьвярны Саюз:
Нямеччына Нямеччына
Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Расейская СФСР
Камандуючыя
Сьцяг Нямеччыны Леапольд Баварскі
Сьцяг Нямеччыны Макс Гофман
Сьцяг Нямеччыны Эрых фон Фалькенгайн
Сьцяг краіны або тэрыторыі Мікалай Крыленка
Колькасьць
53 дывізіі

Мінуўшчына

З развалам расейскага войска ў кантэксьце падзей 1917 року, кастрычніцкага перавароту ды пачатку Грамадзянскай вайны расейскія войскі былі няздольныя чыніць сыр’ёзны супраціў акупацыйным сілам Нямеччыны ды Аўстра-Вугоршчыны. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаваў амаль бесьперашкодна прасоўваліся тэрыторыяй колішняга магутнага суперніка і займалі калясальныя тэрыторыі Балтыі, Беларусі, Украіны, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расеі да хутчэйшага падпісаньня Берасьцейскай дамовы.

Наступ зьдзяйсьняўся на трох асноўных стратэгічных кірунках 53 дывізіямі і хутчэй нагадваў марш, чым наступальную апэрацыю. Першая групоўка прасоўвалася на поўначы з Пскову на Нарву, цэнтральная групоўка — на Смаленск, найбольшая частка войск ішла на Кіеў.

Паўночная групоўка ў складзе 16 дывізіяў першага ж дня наступу з ходу захапіла Дзьвінск. Наступным паў Пскоў, і 28 лютага немцы падыйшлі да Нарвы.

Цэнтральная групоўка, касьцяком якой была 10-я армія і XLI корпус, хутка прасоўваліся тэрыторыяй сучаснай Беларусі і ўжо 21 лютага занялі Менск, у якім была захопленая штаб-кватэра Заходняй армейскай групы расейскіх войскаў.

Паўднёвая групоўка прарвала няшчыльную абарону Паўднёва-Заходняга фронту і 24 лютага захапіла Жытомір. 2 сакавіка нямецкія войскі ўвайшлі ў Кіеў.

Прасоўваньне нямецкіх войскаў па тэрыторыі колішняй Расейскай імпэрыі адбывалася зь сярэдняй хуткасьцю 250 км у тыдзень, практычна без супраціву. Немцы падыйшлі на адлегласьць 180 км да Петраграду, змусіўшы бальшавіцкі ўрад уцякаць у Маскву. Такія тэмпы наступу атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» (па-нямецку: der Eisenbahnfeldzug), паколькі яны карысталіся для прасоўваньня на ўсход пераважна расейскаю чыгункаю.

Нямецкі генэрал Макс Гофман у сваім дзёньніку за 22 лютага пісаў:

Апэрацыя «Фаўстшляг»  Мне яшчэ не даводзілася бачыць такой недарэчнай вайны. Мы вялі яе практычна на цягніках і аўтамабілях. Саджаеш на цягнік купку пяхоты з кулямётамі і адной гарматай і едзеш да наступнай станцыі. Бярэш вакзал, арыштоўваеш бальшавікоў, саджаеш на цягнік яшчэ жаўнераў і едзеш далей. Апэрацыя «Фаўстшляг» 

Крыніцы

Літаратура

  • Vejas Gabriel Liulevicius. Kriegsland im Osten. Eroberung, Kolonisierung und Militärherrschaft im Ersten Weltkrieg 1914—1918. — Hamburg: Hamburger Edition, 2002. — ISBN 3-930908-81-6
  • William C. Fuller jr. The Eastern Front // The Great War and the twentieth century / Jay Winter, Geoffrey Parker, Mary R. Habeck. — New Haven/London: Yale University Press, 2000. — ISBN 0-300-08154-5

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Апэрацыя «Фаўстшляг» МінуўшчынаАпэрацыя «Фаўстшляг» КрыніцыАпэрацыя «Фаўстшляг» ЛітаратураАпэрацыя «Фаўстшляг» Вонкавыя спасылкіАпэрацыя «Фаўстшляг»Нямецкая моваРасейская імпэрыяРаспад Расейскай імпэрыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.ac.svМаркетынгНевель.ro.dz50.gh.ch89Першая Ўстаўная граматаІндрых.euПолк імя Кастуся КаліноўскагаЛаскацень2020Пастава на каленяхВалошкаГораждзе1887Бітва пад ВоршайМагдэбурскае праваЧжэн Хэ.nuПагоня.jmКірыл КоктышПарнаграфія ў Францыі.tmІгнат Дамейка.mv.deВялікабрытаніяСафі МарсоЛацінка.am961385.pfJavaScriptНародны АльбомПолацакБутывілАрвід (імя).jpКастусь КаліноўскіІнструкцыя па трансьлітарацыі1989Францускі пацалунак1841Максім Гарэцкі.bdНаселены пункт.nr1858Летувізацыя.gm19ШахматыУладзімер КараткевічЗьвяздаПціч2006Від (імя).ru.mc.ukЭйгерд.axВалеры Маракоў.tzМы выйдзем шчыльнымі радамі.siУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная РэспублікаФэлікс Гумен🡆 More