Андрэй Васільевіч Мягкоў (па-расейску: Андре́й Васи́льевич Мягко́в; 8 ліпеня 1938, Ленінград — 18 лютага 2021, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно.
Народны артыст РСФСР (1986). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). Пісьменьнік у жанры дэтэктыву. Дзіцём быў жыхаром блякаднага Ленінграду.
Андрэй Мягкоў | |
Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 лютага 2021 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, пісьменьнік, маляр, пэдагог, тэатральны пэдагог, тэатральны рэжысэр |
Месца працы | |
Жанры | партрэт |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0616556 |
У 1965-м ён скончыў Школу-студыю МХАТ. Пасьля гэтага паступіў у тэатар «Современник», а ў 1977 годзе перайшоў у Маскоўскі мастацкі тэатар (МХТ) імя Чэхава. У тэатры Мягкоў сыграў каля 30 роляў, у тым ліку ў такіх спэктаклях, як «Чайка», «Качынае паляваньне», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры». За ролю Кулыгіна ў гэтай п’есе ён быў уганараваны прэміяй Станіслаўскага. У 2004 годзе за працу ў спэктаклі «Мяшчане» Мягкоў атрымаў прэмію «Чайка» у намінацыі «Найлепшы акторскі дуэт», разам з Алай Пакроўскай.
У кіно ўпершыню зьняўся ў 1965 годзе ў ролі дантыста Часнакова ў камэдыі «Прыгоды зубнога ўрача». Шмат гадоў здымаўся ў рэжысёра Эльдара Разанава, у тым ліку ў фільмах «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж» і «Жорсткі раманс».
Акрамя камэдыйных роляў у яго актыве маецца дастатковая колькасьць буйных драматычных роляў, такіх як Алёша ў «Братах Карамазавых» Івана Пыр’ева, Аляксей Васільевіч у «Днях Турбіных» Уладзіміра Басава, вучоны-кар’ерыст Швыркоў ў драме Марлена Хуцыева «Пасьляслоўе».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Андрэй Мягкоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.