Анатоль Кузьма: беларускі дзяржаўны дзяяч

Анато́ль Фамі́ч Кузьма́ (нар.

3 лютага 1940) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў (1996—2000).

Анатоль Кузьма
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі I скліканьня
27 лістапада 1996 — 27 лістапада 2000
Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XIII скліканьня
9 студзеня 1996 — 27 лістапада 1996
Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XII скліканьня
1990 — 1995
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 лютага 1940(1940-02-03) (84 гады)
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум па спэцыяльнасьці заатэхніка.

Працаваў загадчыкам Нязбодзіцкага вэтэрынарнага ўчастку (1960—1965), дырэктарам Рудаўскага адкормачнага пункту (1965—?), намесьнікам дырэктара племсаўгасу „50 гадоў Кастрычніка“, дырэктарам саўгасу „Вялікасельскі“ Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. З 1988 — зноў на працы ў Рудаўскім адкормачным пункце.

У 1990 року абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XII скліканьня, дзе ўваходзіў у склад Часовай камісіі па прывілеях. 28 траўня 1995 у другім туры пераабраны дэпутатам Вярхоўнага савету XIII скліканьня. 23 студзеня ўвайшоў у склад парлямэнцкай камісіі па экалёгіі і прыродакарыстаньні. Уваходзіў у пралукашэнкаўскую фракцыю „Згода“, падтрымаў неканстытуцыйны рэфэрэндум па зьмене канстытуцыі і з 27 лістапада 1996 року ўвайшоў у склад створанай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе зьяўляўся сябрам Камісіі па дзяржаўным будаваньні, мясцовым самакіраваньні і рэгляманце.

Па сканчэньні дэпутацкага тэрміну працаваў старшынём Сьвіслацкага раённага выканаўчага камітэту. На гэтай пасадзе зьдзейсьніў усталяваньне ў мескім парку помніка Сталіну. У 2001 року адстаўлены, вярнуўся на пасаду дырэктара Сьвіслацкага адкормачнага пункту.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІнтэрнэтМаксім КраўцоўНа чужынеГравітацыйная канстантаКунілінгусРасейская моваУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьВіцязь (прадпрыемства)МайсейБіскупQR-кодПавецьВорша 1991Мікола МятліцкіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСтаніслаў Булак-БалаховічIP-адрасМаркёрАртур ШахлайЗлучнікЮлі ТаўбінЖаночае малакоБерасьцеНямігаЛюбушаныАндрэй ФедарэнкаМаксім БагдановічНапалеон I БанапартБаўгарыяЛязьбійская парнаграфіяВялікае Княства ЛітоўскаеПаўліна МядзёлкаАнатоль ДзятлаўСлуцкі збройны чынВедыHTMLРадаўніцаСамасейЮрась ШамецькаСаудаўская Арабія.neДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)КапаткевічыРодныя гоні (1927)ПашпартІнфлянцкая вайнаБеларускі клясычны правапісГрупавы сэксАлаіза ПашкевічАб’яднаныя Арабскія ЭміратыRSSУладзімер ЗяленскіНью-ЁркБеларуская музычная альтэрнатываФранцуская моваМарат КазейАкторы парнафільмаўПрыродаViberB🡆 More