Анатоль Леанідавіч Верабей (10 жніўня 1950, в.
Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Дасьледчык творчасьці Уладзімера Караткевіча.
Анатоль Верабей | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1950 (73 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратурны крытык, літаратуразнаўца, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства і літаратурная крытыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Нарадзіўся 10 жніўня 1950 году ў в. Вайнілавічы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Працаваў у 1972—1974 гадох навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасьля заканчэньня ў 1974 годзе асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР — навуковы супрацоўнік гэтага інстытуту (1977—1990). З 1990 па 2020 гады працаваў дацэнтам катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1988 году.
У друку выступае з 1976 году як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасьці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-расейскі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданьні творчай спадчыны П. Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У. Хадыкі («На ўзьвеях дзён», 1986), У. Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Анатоль Верабей, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.