Амонім

Амонімы, таксама — гамонімы, аднагучнікі (па-старажытнагрэцку: ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэньні, але аднолькавыя па напісаньні адзінкі мовы (словы, марфэмы і інш.).

Тэрмін уведзены Арыстотэлем. Ня варта блытаць з амафонамі і паронімамі.

Прыклады

Тыпы амонімаў

  • Лексычныя амонімы — словы, аднолькавыя па гучаньні і напісаньні ва ўсіх (ці большасьці) формах, гэта словы адной часьціны мовы (бабка — старая жанчына, бабка — страва з дранай бульбы).
  • Марфалягічныя амонімы (амаформы) — словы, што супадаюць гучаньнем і напісаньнем толькі ў асобных граматычных формах. Як правіла, гэта словы розных часьцінаў мовы (паўтары тоны — паўтары верш).
  • Фанэтычныя амонімы (амафоны) — словы з аднолькавым гучаньнем, але розныя па напісаньні і значэньні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вуснай мове (грып — грыб, плод — плот).
  • Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца значэннем і гучаннем (мука́ — му́ка).

Узьнікненьне амонімаў

Амонімы ўзьнікаюць у мове рознымі шляхамі:

  1. у выніку распаду мнагазначнасьці (полісэміі) і адрыву слова ад яго першапачатковага значэньня.
  2. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня спрадвечнабеларускіх і іншамоўных словаў.
  3. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня словаў, запазычаных з розных моваў.
  4. пры гукавым супадзеньні словаў, запазычаных з адной мовы, дзе яны ўжо былі аманімічнымі.

Крыніцы

Літаратура

  • Васіль Старычонак. Слоўнік амонімаў беларускай мовы / В. І. Аверкіна. — Менск: Вышэйшая школа, 1991. — 255 с. — ISBN 5-339-00584-4
  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Tags:

Амонім ПрыкладыАмонім Тыпы амонімаўАмонім Узьнікненьне амонімаўАмонім КрыніцыАмонім ЛітаратураАмонімАмафонАрыстотэльМоваСтаражытнагрэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛёнданЮры БеленькіБойрыкс (імя)Янка КупалаАляксандар МарозІрляндцы24 красавікаАркадзь КуляшоўДзень ПерамогіЯганэсбургКастусь Каліноўскі25 красавікаАс (імя)СпакусьнікіПётар МашэраўWУладзімер КараткевічКазімер ЯгайлавічСямейства (біялёгія)Акторы парнафільмаўЗьміцер БартосікЗборная Ангельшчыны па футболе.neПружаныМарына ВасілеўскаяУладзімер СьцяпанКушмакДаўгодМаксім ГарэцкіВялікі выбухАвечкаКадзіла сармацкаеВікінавіныМастацкая літаратураСанскрытКрэўскі замакБудынакПарнафільмАляксандар ЛукашэнкаКалдуныПаставыСельская гаспадаркаШчучынРэжым ЛукашэнкіУкраінаФізычная падрыхтаванасьцьВадзім Саранчукоў.ecПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Сьвяты ЮрыРыгор БарадулінКарл МарксЎДарога Р6 (Беларусь)26 красавіка2022КонрадДаўгатаСысуныКавалёўПарнафільм у ФранцыіПрыродаУрманВіктар ГардзейТрыялетТрыбадызмІван ЧыгрынаўВоршаНыркаПавал ДураўTor BandДалярСакуны🡆 More