Аляксей Аўраменка

Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (11 траўня 1977, Менск — 4 ліпеня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар транспарту і камунікацый Беларусі (2019—2023).

Аляксей Аўраменка
Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
15 студзеня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Анатоль Сівак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 траўня 1977(1977-05-11)
Памёр: 4 ліпеня 2023(2023-07-04) (46 гадоў)
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010).

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўленьня № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 году працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу ўтрыманьня дарожнай сеткі Камітэту па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацыяў. У 2001—2006 гадах быў галоўным спэцыялістам упраўленьня ўтрыманьня дарожнай сеткі Дэпартамэнту «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

З 2006 году працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спэцыяліста, намесьніка начальніка і начальніка. Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 году № 656 быў прызначаны намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі, а Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 году № 174 быў прызначаны першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў.

З 15 студзеня 2019 году прызначаны міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЭЗ, ЗША, іншых краінаў

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be), Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швайцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

9 жніўня 2021 году таксама быў унесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.

Раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 году. Пахаваны на Усходніх могілках Менска.

Крыніцы

Tags:

11 траўня197720234 ліпеняМенскМіністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1911.dz.pmISSNМінэт1901.kzФальваракМарыюпальВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва ЎкраінуАпалёнАлесь СавіцкіРуднае (Гомельская вобласьць)ЦывілізацыяАрхітэктура.cyТрава8Чэрвень.dkАгаё.ugМікола ЕрмаловічСэксЭканамэтрыка.is1940.aeКамэдыя.mtШтрых-кодМагілёўАлесь РазанаўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРНаваградак.pg1967F-16 Fighting FalconЛязьбійская парнаграфія.htЗдароўе.tv62.sdПаўстаньне 1830—1831 гадоўБрысбэйнAthenaeumМаркёрВоршаШвайцарыяУсяслаў ЧарадзейНокія (прадпрыемства)EU MedВайдыла (імя)Нямецка-савецкая вайна1942Гендрута.gi.ecМіхал ФедароўскіВейшнорыяЛаскаценьРасейская моваМэтафараСпадарЛіцьвіныYouTube1935.jo1966🡆 More