Аляксандар Керанскі

Алякса́ндар Фёдаравіч Ке́ранскі альбо Кярэ́нскі (4 траўня 1881 (22 красавіка), Сімбірск — 11 чэрвеня 1970, Нью-Ёрк) — расейскі палітычны і грамадзкі дзеяч; міністар, затым міністар-старшыня Часовага ўраду (1917 год), масон.

Аляксандар Керанскі
Аляксандар Керанскі
1-ы міністар юстыцыі Ўсерасейскага Часовага Ўраду
3 (16) сакавіка 1917 — 18 красавіка (1 траўня) 1917
Наступнік: Павал Пераверзеў
Вайсковы і сарскі міністар Ўсерасейскага Часовага Ўраду
3 (16) сакавіка 1917 — 1 (14) верасьня 1917
2-і Міністар-старшыня Ўсерасейскага Часовага Ўраду
8 (21) лютага 1917 — 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917
Папярэднік: Георгі Львоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 траўня 1881 (22 красавіка)
Сімбірск, Расейская імпэрыя
Памёр: 11 чэрвеня 1970 (89 гадоў)
Нью-Ёрк, ЗША
Партыя: Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Сужэнец: Лідыя Трытан[d] і Вольга Керанская[d]
Дзеці: Алег, Глеб
Бацька: Фёдар Керанскі
Маці: Надзея Адлер
Адукацыя:

Біяграфія

Дзяцінства, адукацыя, выхаваньне, паходжаньне

З бацькаўскага боку продкі Аляксандра Керанскага паходзяць з асяродзьдзя расейскага правінцыйнага духавенства. Яго дзед Міхаіл Іванавіч з 1830 году служыў сьвятаром у паселішчы Керанкі Гарадзішчанскага павету Пензенскай губэрні. Ад назвы гэтага сяла і адбываецца прозьвішча Керанскіх, хоць сам Аляксандар злучаў яе з павятовым горадам Керанскім той жа Пензенскай губэрні.

Малодшы сын Міхаіла Іванавіча — Фёдар, хоць і скончыў з адрозьненьнем Пензенскую духоўную сэмінарыю, ня стаў, як яго старэйшыя браты Рыгор і Аляксандар, сьвятаром. Ён атрымаў вышэйшую адукацыю на гісторыка-філялягічным факультэце Казанскага ўнівэрсытэту і затым выкладаў расейскую славеснасьць у казанскіх гімназіях.

У Казані Ф. Керанскі жаніўся на Надзеі Адлер — дочкі начальніка тапаграфічнага бюро Казанскай вайсковай акругі. Па бацькаўскай лініі Н. Адлер была дваранкай, а па матчынай — унучкай прыгоннага селяніна, які яшчэ да адмены прыгоннага права здолеў выкупіцца на волю і пасьля стаў багатым маскоўскім купцом. Ён пакінуў унучцы значны стан. Даслужыўшыся да чыну калескага дарадніка, Фёдар Міхайлавіч атрымаў прызначэньне ў Сімбірск, на пасаду дырэктара мужчынскай гімназіі і сярэдняй школы для дзяўчынак. Самым знакамітым выхаванцам Фёдара Керанскага стаў Уладзімер Ульянаў (Ленін) — сын яго начальніка — дырэктар сімбірскіх вучэльняў — Ільлі Ўльянава. Менавіта Фёдар Керанскі паставіў яму адзіную чацьвёрку (па лёгіцы) у атэстаце залатога мэдаліста 1887 году.

Сем’і Керанскіх і Ўльянавых у Сімбірске злучалі сяброўскія адносіны, у іх было шмат агульнага ў ладзе жыцьця, становішчы ў грамадзтве, інтарэсах, паходжаньні. Фёдар Міхайлавіч, пасьля таго як памёр Ільля Ульянаў, па меры сваіх сілаў аказваў удзел у лёсе дзяцей Ульянавых. У 1887 годзе, ужо пасьля таго як быў арыштаваны і пакараны Аляксандар Ульянаў, ён даў брату палітычнага злачынца — Уладзімеру Ўльянаву дадатную характарыстыку для паступленьня ў Казанскі ўнівэрсытэт.

У Сімбірску ў сям’і Керанскіх нарадзіліся два сыны — Аляксандар і Фёдар (да іх у Казані зьяўляліся толькі дочкі — Надзея, Алена, Ганна). Саша, доўгачаканы сын, карыстаўся вылучным каханьнем бацькоў. У дзяцінстве ён перанёс сухоты сьцегнавой косткі. Пасьля апэрацыі хлопчык паўгода быў змушаны правесьці ў ложку і затым доўгі час не здымаў мэталічнага, кованага бота з грузам.

У траўні 1889 году сапраўдны стацкі дараднік Фёдар Керанскі быў прызначаны галоўным інспэктарам вучэльняў Туркестанскага краю і зь сям’ёй пераехаў у Ташкент. Па «табелі пра рангі» яго чын адпавядаў званьню генэрал-маёра і даваў права на нашчадкавае дваранства. Тады ж васьмігадовы Саша пачаў вучыцца ў ташкенцкай гімназіі, дзе быў старанным і пасьпяховым вучнем. У старэйшых клясах у Аляксандра была рэпутацыя выгадаванага юнака, умелага танцора, здольнага актора. Ён, з задавальненьнем беручы ўдзел у аматарскіх спэктаклях, з адмысловым бляскам выконваў ролю Хлестакова. У 1899 годзе Аляксандар з залатым мэдалём скончыў Ташкенцкую гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўнівэрсытэту.

Палітычная кар’ера

Аляксандар Керанскі 
Аляксандар Керанскі. Другая палова 1917 г.

Удзельнічаў у камітэце, створаным калегіяй адвакатаў, дапамогі ахвярам 9 студзеня 1905. З кастрычніка 1905 Керанскі піша для рэвалюцыйнага сацыялістычнага бюлетэню «Буравесьнік», які стала выдаваць «Арганізацыя ўзброенага паўстаньня». «Буравесьнік» стаў адной зь першых ахвяраў паліцэйскіх рэпрэсій — наклад восьмага (па іншых дадзеных — дзявятага) нумару быў канфіскаваны. 21 сьнежня ў кватэры Керанскага быў зьдзейсьнены пяратрус, падчас якога былі знойдзеныя ўлёткі «Арганізацыі ўзброенага паўстаньня» і рэвальвэр, які прызначаўся для самаабароны. У выніку пяратрусу быў падпісаны ордар на арышт паводле абвінавачваньня ў дачыненьні да баявой дружыны эсэраў. Керанскі ў папярэднім зьняволеньні знаходзіўся ў Крэстах да 5 красавіка 1906 году, а затым, за недахопам доказаў, быў вызвалены і высланы з жонкай і падгадаваным сынам Алегам у Ташкент. У верасьні 1906 году вярнуўся ў Пецярбург.

У кастрычніку 1906 году па просьбе адвакату Мікалая Сокалава, Керанскі пачаў сваю кар’еру палітычнага абаронцы ў судовым працэсе ў Рэвелі — абараняў сялянаў, якія разрабавалі маёнткі астзэйскіх баронаў. Удзельнічаў у шэрагу буйных палітычных працэсаў. З 22 сьнежня 1909 г. ён стаў прысяжным павераным у Санкт-Пецярбургу, а да гэтага быў памагатым прысяжнага паверанага. У 1910 годзе ён быў галоўным абаронцам на працэсе туркестанскай арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, якія абвінавачваліся ў антыўрадавых узброеных акцыях. Працэс для эсэраў прайшоў шчасна, адвакату атрымалася не дапусьціць вынясеньня сьмяротных прысудаў.

Напачатку 1912 году Керанскі абараняў на судовым працэсе ў Санкт-Пецярбургу тэрарыстаў з армянскай партыі Дашнакцутун. У 1912 годзе ўзначаліў камісію Дзяржаўнай думы па расьсьледаваньні растрэлу працоўных на Ленскіх залатых капальнях. Выступаў у падтрымку М. Бэйліса, у зьвязку з чым падвяргаўся судоваму перасьледу падчас справы 25 адвакатаў.

Быў абраны дэпутатам IV Дзяржаўнай думы ад гораду Вольска Саратаўскай губэрні; паколькі ж партыя с-р прыняла рашэньне байкатаваць выбары, фармальна выйшаў з гэтай партыі і ўступіў у фракцыю «трудавікоў», якую ўзначаліў з 1915. У думе выступаў з крытычнымі гаворкамі ў адрас ураду і набыў славу аднаго зь лепшых аратараў левых фракцый. Уваходзіў у бюджэтную камісію думы. У чэрвені 1913 году быў абраны старшынём IV Усерасейскага зьезду працаўнікоў гандлю і прамысловасьці.

У 1914 годзе па «Справе 25 адвакатаў» за абразу Кіеўскай судовай палаты быў прысуджаны да 8-месячнага турэмнага зьняволеньня. Па касацыйнай скарзе турэмнае зьняволеньне было заменена забаронай займацца адвакацкай практыкай на працягу 8 месяцаў.

У 1915—1917 — Генэральны Сакратар Вярхоўнай рады Вялікага Ўсходу народаў Расеі, арганізацыі якая выйшла з Вялікага Ўсходу Францыі. Вялікі Ўсход народаў Расеі не прызнаваўся іншымі масонскімі паслухмянствамі як масонская арганізацыя, бо прыярытэтнай задачай для сябе ставіў палітычную актыўнасьць.

Прапанову пра ўступ у масоны я атрымаў у 1912 годзе, адразу ж пасьля абраньня ў IV Думу. Пасьля сур’ёзных разважаньняў я прыйшоў да высновы, што мае ўласныя мэты супадаюць з мэтамі грамадзтва, і прыняў гэтую прапанову. Варта падкрэсьліць, што грамадзтва, у якое я ўступіў, было не зусім звычайнай масонскай арганізацыяй. Незвычайным першым чынам было тое, што грамадзтва разарвала ўсе сувязі з замежнымі арганізацыямі і дапушчала ў свае шэрагі жанчын. Далей, былі ліквідаваны складаны рытуал і масонская сыстэма ступеняў; была захавана толькі абавязковая ўнутраная дысцыпліна, якая гарантавала высокія маральныя якасьці чальцоў і іх здольнасьць захоўваць таямніцу. Не вяліся ніякія пісьмовыя справаздачы, не складаліся сьпісы чальцоў ложы. Такое падтрыманьне сакрэтнасьці не прыводзіла да ўцечкі інфармацыі пра мэты і структуры грамадзтва. Вывучаючы ў Гувяроўскім інстытуце цыркуляры Дэпартамэнту паліцыі, я не выявіў у іх ніякіх дадзеных пра існаваньне нашага грамадзтва, нават у тых двух цыркулярах, якія дакранаюцца мяне асабіста.

— Керанскі А. Ф. Расея на гістарычным заваротку. Мемуары. М., 1993. С. 62-63.

У чэрвене-ліпені 1915 году зьдзейсьніў паездку па шэрагу гарадоў Паволжа і Поўдні Расеі.

У 1916 па загадзе старшыні рады міністраў Б. Штурмэра ў Туркестане пачалася мабілізацыя на тылавыя працы 200 тысячаў карэнных жыхароў. Да гэтага паводле законаў Расейскай імпэрыі карэннае насельніцтва не падлягала прызыву ў армію. Указ пра «рэквізіцыю карэнных жыхароў» выклікаў бунт у Туркестане і Стэпавым краі. Для расьсьледаваньня падзей Дзяржаўная дума стварыла камісію, якую ўзначаліў Керанскі. Вывучыўшы падзеі на месцы, ён усклаў віну на царскі ўрад, абвінаваціў міністра ўнутраных справаў у перавышэньні паўнамоцтваў, запатрабаваў прыцягненьня да суду карумпаваных мясцовых службоўцаў. Такія выступы стварылі Керанскаму імідж бескампраміснага выкрывальніка заганаў царскага рэжыму, прынесьлі папулярнасьць у асяродзьдзі лібэралаў, стварылі рэпутацыю аднаго зь лідэраў думскай апазыцыі. Да 1917 году ён ужо быў даволі вядомым палітыкам, таксама якія ўзначальвалі фракцыю «трудавікоў» у Дзярждуме IV скліканьня. У сваёй думскай гаворцы 16 сьнежня 1916 году ён фактычна заклікае да зьвяржэньня самадзяржаўя, пасьля чаго імпэратрыца Аляксандра Фёдараўна заявіла, што «Керанскага варта павесіць» (па іншых крыніцах — «Керанскага варта павесіць разам з Гучковым»).

Мікалай Суханаў у сваёй фундамэнтальнай працы «Цыдулкі пра рэвалюцыю» паведамляе, што да рэвалюцыі Керанскі быў пад назіраньнем Ахоўнага аддзяленьня пад мянушкай «Хуткі» з-за звычкі бегаць па вуліцах, на ходу заскакваючы ў трамвай, і саскокваючы зваротна. Для сачэньня за ім паліцыі даводзілася наймаць вазака.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Керанскі БіяграфіяАляксандар Керанскі КрыніцыАляксандар Керанскі Вонкавыя спасылкіАляксандар Керанскі11 чэрвеня188119704 траўняМасонМіністарНью-ЁркРасейская рэспублікаСімбірскЧасовы ўрад Расеі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кандрат КрапіваВіктар Ляхар.sz27 сакавікаМужчына зьверхуДзяржаваПрыназоўнікGoogleКінбурнскі паўвостраў6.tlMicrosoft OfficeМінейка (імя)1844.ilАльтэрнатыўны рокB.cyПартыя аматараў піва.ck.itЖалеза.ugСлуцакToyotaІндаэўрапейскія мовы.bn.dmЭрэкцыя.bh1978Пагоня17Русіфікацыя БеларусіУладзімер ДубоўкаUNIX38Герб СССР50Максім ТанкЯкуб Колас.be.ge.gm.nzДэмакратычная партыяРэжым Лукашэнкі.tpМарат Маркаў.ghМадрыд.alКоўна.suХрысьціянстваГанус (імя)Беласток.gpУладзіслаў СыракомляЛідаЖанна д’Арк89ПарнафільмСафі МарсоЛіцьвінства1908.tkВойцех МанівідКітай.ua.yuАльбэрт Карэйва🡆 More