Алег Сянцоў

Але́г Гена́дзьевіч Сянцо́ў (13 ліпеня 1976, Сімфэропаль, Крымская вобласьць, УССР) — украінскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік.

Стаў знакамітым у 2012 годзе пасьля выхаду дэбютнага фільму «Гамэр», зь якім ён ўдзельнічаў у некалькіх міжнародных кінафэстывалях. Генэральны дырэктар кінакампаніі «Край Кінема».

Алег Сянцоў
Олег Геннадійович Сенцов
Алег Сянцоў
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Сімфэропаль, УССР, СССР
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік
Навуковая сфэра літаратура, кінарэжысура[d], кінасцэнарыстыка[d], кінавытворчасьць[d] і цывільная актыўнасьць[d]
Узнагароды ордэн «За мужнасьць»
IMDb ID nm4883553

11 траўня 2014 году ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімфэропалі супраць далучэньня Крыма да Расеі. У той самы дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэньні ў тэрарызьме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Празь нейкі час Сянцова перавезьлі ў Маскву, у сьледчы ізалятар ў Ляфортава.

Сутнасьць абвінавачваньняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, высунутых ФСБ і пракуратурай, складаецца ў тым, што мінулай вясной, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офісу «Адзінай Расеі» (які зьмяніў шыльду мясцовага офісу Партыі рэгіёнаў) у Сімфэропалі. Акрамя таго, ФСБ сьцьвярджае, што Сянцоў з паплечнікамі плянавалі падарваць помнік Леніну.

25 жніўня 2015 году Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, спробы набыцьця выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

Беларускі рэжысэр, драматург, сцэнарыст, прадусар Андрэй Курэйчык заявіў, што такі суровы прысуд Сянцову для сусьветнай артыстычнай грамадзкасьці будзе шокам.

Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужнасьць».

25 кастрычніка 2018 году было абвешчана, што Алег Сянцоў стаў ляўрэатам Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.

Вызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай

У лютым 2022 года падчас Расейскага ўварваньня ва Украіну ў 2022 годзе Сянцоў ўступіў ў тэрабарону Украіны.

Фільмаграфія

  • 2008: «Добра ловіцца рыбка-бананка», кароткамэтражны, навучальны
  • 2009: «Рог быка»,
  • 2011: «Гамэр», паўнамэтражны, дэбют
  • 2013: Насарог

Крыніцы

Tags:

СімфэропальУССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыялекты беларускай мовыЗлучнікЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіРаман Тармола-МірскіБДСМДоўгая дарога дадомуТэсалёнікіУладзімер КараткевічБаня (купал)РамэнРаўнаньнеКупальлеЕсьманБелая РусьМаргарыта ЛатышкевічСпадчына (верш)Ангкор-ВатСтаражытны ЭгіпетЛетуваГерб ЛепеляКітайШыратаРэжым ЛукашэнкіУ капцюрох ГПУБеларуская літаратура9 кастрычнікаІмёны ліцьвінаўМайкл Джордан1771Ёган КройфДзіда (зброя)Іван Пташнікаў.nuУладзімер ПуцінСпакусьнікіЗьміцер Вайцюшкевіч1 красавікаКрысталь БойдЗборная Расеі па футболеСымболіка БеларусіПэруБеларуская (тарашкевіца)Дэйвід Лойд ДжорджСямейства (біялёгія)Квадратнае раўнаньнеСуд Астравецкага раёнуВарняныЛязьбійская парнаграфіяКарл XIV ЮганПлаешцьВалеры МаракоўГодМарвін ХімэерСэксуальныя цацкіВікіслоўнікІнтэрнэтБеларуская моваАнтон ЛуцкевічЛьвоўПаўночная Амэрыка.sdПахлаваМіжгорскі раёнСьпіс стагодзьдзяўСамасейПамылкаАральны сэксСьнярдвыРасея🡆 More