Часьціна Сказу Азначэньне: дадатковая часьціна сказу

Азначэ́ньне — даданая часьціна сказу, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні «які?, чый?».

Азначэньні бываюць:

  • дапасаваныя
  • недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэньні

Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеньнікамі, дзеепрыметнікамі: Я песьні бяру свае ў дальні паход. (М. Танк). Недзе далёка за лугам успыхнулі першыя зоркі. (А. Чарнышэвіч). Схіляецца долу дасьпелае жыта. (К. Буйло).

Недапасаваныя азначэньні

Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца ўскоснымі склонамі назоўнікаў і займеньнікаў (з прыназоўнікамі ці бязь іх): Стук дзятла й зязюлі крык сустрэў вясёлае раньне. (А. Куляшоў). Вершы паэта — гэта яго біяграфія. (А. Вялюгін).

Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі — прыслоўем і неазначальным дзеясловам: Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясьмелая. (К. Чорны). Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. (Я. Колас).

Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:

  • спалучэньнем назоўніка ў родным склоне з прыметнікам: Дзе-нідзе паміж травы рдзелася мутна-меднага колеру балотная рудаўка. (З. Бядуля). Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек сярэдніх год. (Я. Колас).
  • спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: А дарога ў пяць нітак павіваецца, бяжыць. (Я. Колас).
  • спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: Сяргей Карага бледны, з памутнелымі вачыма, стаяў, прыпёршыся да сьцяны. (Я. Колас). На посьцілцы ляжаў чалавек зь бледным нерухомым тварам (М. Лынькоў).
  • спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: Я вярнуўся дадому з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны).

Глядзіце таксама

Заўвагі

Tags:

Часьціна Сказу Азначэньне Дапасаваныя азначэньніЧасьціна Сказу Азначэньне Недапасаваныя азначэньніЧасьціна Сказу Азначэньне Глядзіце таксамаЧасьціна Сказу Азначэньне ЗаўвагіЧасьціна Сказу АзначэньнеДаданая часьціна сказуЧасьціна сказу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Простая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўКляса (праграмаваньне)ЎАзёры (Гарадзенская вобласьць)959 траўняАнатоль СысҐБабёрСяргей МіхалокСтрасбургПрыметнікЗлучаныя Штаты АмэрыкіКультура.na.st.nfЛіцьвіны.mx.is.mvРыфма77Лос-Анджэлес.sjЛастаногіяЗдароўе.boМужчына зьверхуРэжым ЛукашэнкіMicrosoft WindowsМэтафараЖыгімонтПВасіль БыкаўПлютонЧорны сьпіс ЭўразьвязуКароніс (тэкставы сымбаль)Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)2013.gb.pyФілязофіяСтарабеларуская моваБобінка5Русіфікацыя Беларусі.uk79Бітва пад Кейданамі.kh1995Вялікае Княства Літоўскае.gaПарнафільм.ax1913Ёсіф СталінМіхаіл Орда51Маёнтак23Ворша1911186330-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Лічэбнік.ph.bw.bnДаніяДжозэф Джон ТомсанАгаё🡆 More