Абраз Маці Божай Кангрэгацкай

Абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) — каталіцкая цудатворны абраз.

Знаходзіцца ў Катэдральным касьцёле Сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Гародні.

Абраз Маці Божай Кангрэгацкай
Абраз Маці Божай Кангрэгацкай
(Студэнцкай)
, Пачатак XVII ст.
Гародня
Касьцёле Сьвятога Ксавэрыя
Абраз Маці Божай Кангрэгацкай
Воты каля абраза

Гісторыя

Абраз быў прывезены з Рыму і падараваны канцлеру вялікаму літоўскаму Альбрэхту Станіславу Радзівілу (1595—1656) правінцыялам дамініканцаў. Пасьля сьмерці канцлеру абраз дастаўся ксяндзу-дамініканцу Куклінскаму, пасьля патрапіў да шляхціца Жаляроўскага ў вёску Кульбакі (недалёка ад Ліды), а той у 1664 годзе, ужо будучы цяжка хворым, падараваў яго кангрэгацыі студэнтаў пры калегіюме езуітаў у Гародні. Гэта было зроблена, таму што ў іх касьцёле праводзілася самае прыгожае набажэнства і ў памяць пра цудоўнае выратаваньне з-пад маскоўскага палону ў Гарадзенскім замку, дзе ён сядзеў з двума дзесяткамі іншых шляхціцаў у чаканьні пакараньня сьмерцю. Асуджаныя зьвярнуліся да Маці Божай, увасобленай у абразе, што знаходзіўся ў маёнтку Жаляроўскага і 2 жніўня 1661 году ім неверагодным чынам удалося зьбегчы. Акт перадачы, складзены 26 сакавіка 1664 году, быў засьведчаны бурмістрам Янушам, гродзкім пісарам Аляксандрам Дрогашам і прафэсарам рыторыкі Пятром Шванам.

Урачысты перанос абразу з маёнтку Жаляроўскага Кульбакі ў драўляны езуіцкі касьцёл апосталаў Пятра і Паўла адбыўся 3 жніўня 1664 году. У працэсіі ўдзельнічалі 5000 чалавек: ішлі цэхі з харугвамі, айцы бэрнардзінцы, студэнты. Для сустрэчы абраза была збудавана трыюмфальная арка, пры ўваходзе ў касьцёл далі салют з усіх гармат. Але перад тым па просьбе кангрэгацыі камісія ад віленскага біскупу ў складзе канцлеру дыецэзія кс. Казіміра Вайшняровіча і пробашча касьцёлу Сьвятой Брыгіты кс. Станіслава Катоўскага пацьвердзіла 108 цудаў абразу, засьведчаных пад прысягай. 20 ліпеня яна склала адпаведны пратакол, пасьля чаго біскуп Юры Белазор прызнаў абраз цудатворным. Пратакол з апісаньнем цудаў быў надрукаваны ў 1686 годзе у Віленскай езуіцкай друкарні ў «Summariusz cudów i łask N. M. Panny Studenckiej», для якой гравюру з гербам Агінскіх (відаць, фундатараў выданьня) выканаў Лявонці Тарасевіч.

у 1696 годзе з абразу была скрадзена срэбраная шата. У тую ж ноч гетману вялікаму літоўскаму і віленскаму ваяводу Казімеру Яну Сапегу ў сьне зьявілася Дзева Марыя. Уражаны супадзеньнем, ваявода падараваў на абраз шату з чыстага золата (не захавалася). Пазьней у 1719 годзе з абразу кралі воты.

Каля 1731 году на прывеліяванай лаве (сталі) невядомы мастак намаляваў 16 сюжэтаў з гісторыі цудатворнага абразу, некаторыя зь якіх вядомы з «Сумарыуша» 1686 г., іншыя, відаць, узяты з рукапіснай кнігі цудаў, якая не дайшла да цяперашняга часу.

У 1812 годзе полацкія езуіты надрукавалі песьню пра гарадзенскую сьвятыню.

Апісаньне

Абраз, намаляваны на медным лісьце памерамі 22х17 см, іконаграфічна зьяўляецца паўторам вядомага абразу Маці Божай Сьнежнай з рымскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, перапрацаваным у раньнебарочным стылі пры захаваньні характэрных прыкметаў пратографу. Жывапіс твараў страціў рысы іканапісу і выкананы ў рэалістычнай манеры XVII ст. Яго высокія мастацкія якасьці жывапісу (дакладны малюнак, багаты калярыт, умелае карыстаньне сьвятлаценем) можна лічыць пацьверджаньнем гістарычнай легенды пра італьянскае паходжаньне.

Жывапіс амаль цалкам закрывае пазалочаная шата, сярэбраная рама выканана ў 1761 г. гданьскім злотнікам Хрысьціянам ван Гаўсэнам. Гісторыя некаторых цудаў абразу намалявана ў касьцёле на філёнках фундатарскай лавы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Абраз Маці Божай Кангрэгацкай ГісторыяАбраз Маці Божай Кангрэгацкай АпісаньнеАбраз Маці Божай Кангрэгацкай КрыніцыАбраз Маці Божай Кангрэгацкай Вонкавыя спасылкіАбраз Маці Божай КангрэгацкайАбразГародняКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Каталіцызм у Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Асфальт1999Крывіч (часопіс)Алесь РазанаўПорнасайтСтарабеларуская моваУкраінаЧэрыкаўСаўгутДасьледаваньнеГісторыя ВугоршчыныМаксім БагдановічМукачаваКлеапатраЗбанКунілінгусГабрэіВаленштайн (п’еса)Песьня пра зубраЭдуар Анры АўрыльІльля ЦішуроўПолацкае княстваАляксей ПысінТадэвуш КасьцюшкаЛеўСССРКойданаў1992Адвечным шляхамДаўгерд (імя)Вячаслаў КебічКанстытуцыя БеларусіМікола МятліцкіНямеччынаШмоняІван ЦерцельЛацінкаКамэрунСяржук Сокалаў-ВоюшЛідаПарнаграфія ў БеларусіВершЛевэркузэнМіхась ЧаротБудзьма беларусамі!МядзьведзічыУладзімер ЗяленскіРэкі БеларусіЛёнданДзяніс Садоўскі (футбаліст)Рэвалюцыя гвазьдзікоўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЭйсімонтЛаскаценьВольныя матэрыялыЭйгердСтрахаваньнеСпіс марак аўтамабіляўБітва пад ВоршайІнтэрнэт.neАляксандар ВіхорНавум ГальпяровічГестарЧэрвеньРэжым ЛукашэнкіБеларуская Народная РэспублікаБеларускае слова (1920)1919🡆 More