Ірына Абельская: беларуская лекарка

Іры́на Сьцяпа́наўна Абе́льская (нар.

1965, Берасьце, БССР) — беларуская пэдыятар і эндакрыноляг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктарка мэдыцынскіх навук.

Ірына Абельская
Дата нараджэньня 6 верасьня 1965(1965-09-06) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Маці Людміла Пастаялка[d]
Дзеці Мікалай Лукашэнка[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны

Жыцьцяпіс

Ірына Абельская паходзіць зь сям’і мэдыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005). Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама лекары. Бацька, Сьцяпан Пастаялка, у 1952 року быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контрарэвалюцыйных дзеяньняў». Пасьля вызваленьня працаваў у «Берасьцеэнэрга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 року рашэньнем прэзыдыюму Берасьцейскага абласнога суду.

Ірына Абельская скончыла катэдру пэдыятрыі Менскага дзяржаўнага мэдыцынскага інстытуту (1988) па спэцыяльнасьці «пэдыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай муніцыпальнай клінічнай бальніцы Менску.

Працавала пэдыятрам у менскай 25-й дзіцячай лякарні. У 1992—1994 — эндакрыноляг гарадзкой эндакрыналягічнай лякарні і лекар ультрагукавой дыягностыкі ў Менскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых зьвестак, у 1990—1994 роках працавала кансультантам-эндакрынолягам 9-й гарадзкой клінічнай лякарні).

У 1994—2001 роках — лекарка Рэспубліканскай больніцы Галоўнай управы лекава-прафіляктычных і санаторна-курортных установаў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, асабістая лекарка Аляксандра Лукашэнкі. У 2001 року прызначаная галоўнай лекаркай Рэспубліканскага мэдыцынскага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 року атрымала ступень кандыдата мэдычных навук, абараніўшы дысэртацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах мэдычнай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзелу хрыбетніка». У красавіку 2007 року адстаўленая з пасады.

У 2007—2009 роках працавала ў аддзяленьні ультрагукавой дыягностыкі Менскага гарадзкога дыягнастычнага цэнтру. 2 лістапада 2009 року зноў прызначаная галоўнай лекаркай Рэспубліканскага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У 2011 року ў Беларускай мэдыцынскай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналёгія мэдычнай рэабілітацыі пацыентаў».

Асабовае жыцьцё

Падчас навучаньня ў Менскім дзяржаўным мэдычным інстытуце Ірына Пастаялка сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве яна выйшла замуж і нарадзіла сына Дзьмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзьмітры Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і мэдычны факультэт БДУ, атрымаўшы адукацыю афтальмоляга, працаваў у афтальмалягічным цэнтры, у 2017 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Хірургічнае лекаваньне міяпіі і міяпічнага астыгматызму мэтадам фэмта-ЛАСІК з выкарыстаньнем зьвестак абэрамэтрыі», дацэнт катэдры афтальмалёгіі Беларускай мэдыцынскай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі.

У 1994 року пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі ягоная адміністрацыя пачала шукаць асабістага лекара, пажадана жанчыну векам каля 30 гадоў, разьведзеную і зь дзіцем. Увосені 1994 року Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай больніцы Галоўнай управы лекава-прафіляктычных і санаторна-курортных установаў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі («лекавая камісія»). З тае пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, нават у міжнародных візытах.

31 жніўня 2004 року ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая.

Узнагароды

Ордэн Пашаны (26 лістапада 2018)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Профіль  (рас.) на бачыне Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі

Tags:

Ірына Абельская ЖыцьцяпісІрына Абельская Асабовае жыцьцёІрына Абельская УзнагародыІрына Абельская КрыніцыІрына Абельская Вонкавыя спасылкіІрына АбельскаяАляксандар ЛукашэнкаБССРБеларусьБерасьцеДоктар мэдыцынскіх навукПэдыятар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПольшчаЯганэсбургМачанкаБейкаФранцыск СкарынаЮзэф МацкевічАнатоль БутэвічНаша НіваЛеанід ГалубовічЎБанкаўскі рахунакДругая сусьветная вайнаЖорсткая парнаграфіяЧорная ночАлесь СавіцкіАртур ВольскіЗянон ПазьнякЛіцэнзіі Creative CommonsВікісховішчаКлеапатраАзартная гульняЗьміцер БартосікЭўразьвязГісторыя ПолацкуНямецка-савецкая вайнаАдам МіцкевічЛявон Валасюк2022Аляксандар ВіхорБеларусыГрыгарыянскі каляндарЗборная Ангельшчыны па футболеЯнка БрыльВугорская моваВольга ЧамаданаваБайструкСаюз пісьменьнікаў БеларусіСярэдняя школа №104 (Менск)Алесь ПетрашкевічБраніслаў ТарашкевічКузьма ЧорныE (літара)Гісторыя МенскуРыхлікПБеларуская моваКропка (знак прыпынку)ПаляндвіцаУНІАНАляксей БацюкоўБіялёгіяАляксандар КосінецЯнка МаўрШчучынГранатамётЛеанард ПацейКунілінгусБеларуская ВікіпэдыяСтаніслаў ВалодзькаАс (імя)1989Русіфікацыя БеларусіКніга прарока ДаніілаЯн ПазьнякНямецкая моваГенадзь ПашкоўЧорны сьпіс ЭўразьвязуЗагляне сонца і ў наша аконцаКанадаКарольСалатная цыкорыя🡆 More