Іржы Марван: Чэскі мовазнаўца

І́ржы Ма́рван (па-чэску: Jiří Marvan; 28 студзеня 1936 — 13 красавіка 2016) — чэскі мовазнаўца, прафэсар славянскай і балцкай філялёгіі ўнівэрсытэтаў Аўстраліі, ЗША, Швэцыі.

Іржы Марван
Jiří Marvan
Дата нараджэньня 28 студзеня 1936(1936-01-28)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 2016(2016-04-13) (80 гадоў) або 22 красавіка 2016(2016-04-22) (80 гадоў)
Месца вучобы Карлаў унівэрсытэт
Занятак навуковец, мовазнаўца, прафэсар унівэрсытэту, паэт
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Унівэрсытэт імя Яна Эвангеліста Пуркіне
Навуковая ступень праф.

Жыцьцяпіс

Навучаўся ў расейскамоўнай гімназіі, пасьля яе паступіў на філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, дзе вывучаў чэскую і ўкраінскую мовы, а таксама спэцыялізаваўся ў балтыстыцы. Адначасна пад уплывам Богуслава Гаўранка заняўся вывучэньнем багемістыкі. Пасьля ўнівэрсытэту тры гады працаваў у Старачэскім аддзяленьні Інстытуту чэскай мовы (1960—1963). У 1965 року атрымаў званьне доктара філязофіі. У 1967—1968 пад кіраўніцтвам прафэсара Паўла Троста быў інтэрнам-асьпірантам філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту па балтыстыцы.

Яшчэ да пэрыяду нармалізацыі распачаў міжнародную дзейнасьць. У 1963—1965 роках працаваў замежным лектарам па багемістыцы Упсальскага ўнівэрсытэту, у 1965—1967 швэдзкім лектарам (багемістыка, славістыка і балтыстыка) ў Упсальскім і Стакгольмскім унівэрсытэтах.

У 1968 зьехаў з Чэхаславаччыны. У 1968—1969 быў запрошаным прафэсарам славістыкі і балтыстыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту Портлэнду. У 1969—1972 роках — памочнік прафэсара расеістыкі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Дэвісе. У 1973—1992 працаваў прафэсарам расеістыкі і славістыкі Монаскага ўнівэрсытэту ў Мэльбурне (Аўстралія). У 1975—1976 быў запрошаным прафэсарам славістыкі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Санта-Барбары. У Монаскім унівэрсытэце кіраваў катэдрай расейскай мовы, а ў 1982 заснаваў катэдру славістыкі і стаў першым прафэсарам славістыкі ў паўднёвай паўкулі і дзейным сябрам Аўстралійскай акадэміі гуманітарных навук.

Вярнуўся з эміграцыі ў 1990-я рокі. У 1993—1998 працаваў дарадцам у Міністэрстве замежных справаў Чэскай рэспублікі, у 1994—1997 служыў амбасадарам Чэхіі ў Грэцыі. Ад 1999 року да сьмерці займаўся навукова-пэдагагічнай працай ва ўнівэрсытэце імя Я. Э. Пуркіне ў Усьці-над-Лабам, у 2000—2001 — у Заходнечэскім унівэрсытэце у Пльзені; з 2001 року яшчэ й на філялягічным факультэце Карлавага ўнівэрсытэту. У 2001 атрымаў званьне доктара філязофіі ва ўнівэрсытэце Палацкага ў Оламаўцы.

Творы

Аўтар тэарэтычных працаў галоўным чынам па славістыцы і балтыстыцы ў шырэйшым эўрапейскім кантэксьце. Папулярызаваў багемістыку, паляністыку, украіністыку, балтыстыку й іншыя філялягічныя дысцыпліны. Цікавіўся беларускай мовай і культурай, падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі».

За сваю навуковую дзейнасьць у 1991 року ўганараваны Залатым крыжам Польскай рэспублікі за заслугі ў разьвіцьці польскай мовы, а ў 1997 — ордэнам вялікага князя Гедыміна за ўнёсак у летувіскую мову.

Крыніцы

Літаратура

  • Algirdas Sabaliauskas Lietuvių kalbos tyrinėjimo istorija: 1980—2010 m., Vilnius: LKI, 2012, p. 564—565
  • Lietuvių kalbos enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1999. Bonifacas Stundžia, Kalba turi sužmoginti pasaulį In: Gimtoji kalba. 1991, 1-2, p. 27-29.

Tags:

Іржы Марван ЖыцьцяпісІржы Марван ТворыІржы Марван КрыніцыІржы Марван ЛітаратураІржы МарванБалтыйскія мовыМовазнаўстваСлавянскія мовыФілялёгіяЧэская моваЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БардэльАркаМіжславянская моваРужанскі палац2008Дотык пісі рукоюБеларусізацыяВожык (часопіс)Буркіна-ФасоАнтонімыАнархізмНасельніцтва БеларусіУсяслаў ЧарадзейДзяжаАркадзь КуляшоўПарнафільмМэтафара1347ПэнсіяSAAB 90ВіетнамСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаМужчына зьверхуАляксандар ЛукашэнкаNokia 2600БудынакВусаваКатэхізіс Сымона БуднагаЭкасыстэмаРамэнIKEAМы, беларусыМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваЭразм ЦёлакСтаніслаў ШушкевічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуПрацаОйча нашВасіль ІгнаценкаАлег ЛойкаЧБанкаўскі рахунакЭтыкаБелазарУладзімер СьцяпанБабёрМікалай ЖуковічБацькаўшчынаБеларускі альфабэтМаскоўскі мэтрапалітэнСьпіс стагодзьдзяўГайла (імя)У гушчарахМастурбацыяЭнэргіяАгнешка Рамашэўская-ГузыВітольд Бялыніцкі-БіруляРагуляКсэнафобіяМажэйка (імя)ГішпаніяПінгвіныВіцебскі паветНямецка-савецкая вайнаІліядаПарнаграфія для жанчынРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 году🡆 More