Унутраная Манголія

Унутраная Манголія (манг.: ; кіт.

Нэймэнгу Цзычжыцюй) — аўтаномны рэгіён на поўначы Кітая, заснаваны 1 мая 1947 года, першым з усіх аўтаномных раёнаў КНР. Сталіца — Хух-Хота, найбуйнейшы горад — Баатоу. Насельніцтва 23840000 чалавек (23-е месца сярод правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання КНР; даныя 2004 г.

Унутраная Манголія
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1947
Кіраўнік Ван Ліся[d]
Насельніцтва
  • 24 049 155 чал. (1 лістапада 2020)
Плошча
  • 1 181 104 км²
Унутраная Манголія на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-NM
Афіцыйны сайт (кіт.)
Афіцыйны сайт (манг.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У 1636 мангольскія ханствы і княствы, размешчаныя на поўдзень ад пустыні Гобі, былі заваяваны маньчжурскай дынастыяй Цын і ўключаны ў склад Кітая пад назвай «Унутраная Манголія». Да 2-й пал. XIX ст. Цын выкарыстоўвала яе войскі ў заваёўных паходах і пры падаўленні антыманьчжурскіх паўстанняў у Кітаі. Крызіс Цынскай імперыі ў сяр. XIX ст. прывёў да рэзкай змены палітыкі ў адносінах да Унутранай Манголіі: пачаліся арганізаванае перасяленне кітайцаў на мангольскую тэрыторыю, каланізацыя і ўзворванне зямель.

Супраціўленне мясцовага насельніцтва першапачаткова насіла мірны характар ​​(Дугуйланскі рух), але да пач. XX ст. перарасло ва ўзброеныя выступленні. У 1911—1916 усе 49 хашунаў былі ахоплены хваляваннямі, а насельніцтва 35 хашунаў выступіла за далучэнне да Манголіі Знешняй, якая абвясціла сваю незалежнасць і пасылала войскі ў дапамогу паўстанцам. Заключаны ў 1915 у Кяхце дагавор паміж Расіяй, Знешняй Манголіяй і Кітаем, па якім тэрыторыя Унутраная Манголія ў складзе 4 аймакоў Халхі і Кабдоскай акруг прызнавалася часткай Кітая на правах шырокай аўтаноміі, вымусіў урад Знешняй Манголіі адклікаць войскаў.

Аднак барацьба за нацыянальнае вызваленне працягвалася. У кастрычніку 1925 г. ва Унутранай Манголіі была арганізавана Народна-рэвалюцыйная партыя (НРП), якая абапіралася на дапамогу Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) і Камуністычнай партыі Кітая (КПК). У 1939-42 група патрыятычна настроеных князёў на чале з Дэмчыг Донравам, абапіраючыся на дапамогу Японіі, стварыла на часткі тэрыторыі «Мангольскую аўтаномную дзяржаву» — Мэнцзян. У 1945-46 пасля вызвалення войскамі СССР і МНР Унутранай Манголіі ад японцаў там узніклі розныя палітычныя рухі, якія выступалі за поўную незалежнасць, далучэнне да МНР або за шырокую аўтаномію ў складзе Кітая.

Кіраўніцтва КПК на чале з Мао Цзэдунам у сакавіку 1946 распусціла НРП і 23 красавіка 1947 склікала аб’яднаўчы з’езд народных прадстаўнікоў заходняй і ўсходняй частак Унутранай Манголіі, які 1 мая 1947 абвясціў стварэнне аўтаномнага раёна Унутраная Мангонія.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Унутраная Манголія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Унутраная Манголія ГісторыяУнутраная Манголія Гл. таксамаУнутраная Манголія ЛітаратураУнутраная Манголія СпасылкіУнутраная МанголіяКітайКітайская моваКітайская пісьменнасцьМангольская моваПіньіньСпрошчаная кітайскаяХух-Хота

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ApraxiaСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныСпіс памерлых у 2024 годзеСтаражытнабеларуская літаратураЗалаты КупідонВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляЯ размалюю для цябе небаКаталіцтва ў БеларусіГерб АстраўцаКунілінгусАдольф ГітлерПаца-ВацаЛірыкаСпіс вуліц ГроднаІнстытут беларускай культурыМінская ратушаБеларуская энцыклапедыяМоўны пурызмДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаАндрэй Паўлавіч ХудыкPremiere (часопіс)Язэп Нарцызавіч ДраздовічПеракладДзеяслоўБелая РусьПалессеБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіШыман КанарскіHromadske.TVКасцёл Святога Сымона і Святой АленыПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская міфалогіяАляксандр II (імператар расійскі)Міхал АнемпадыстаўЯна і яТадэвуш КасцюшкаБібліяАлесь АдамовічВерлібрКубракавэСуб’екты Расійскай ФедэрацыіГасцінец (дарога)ВікісховішчаСлуцкСімвалы БеларусіВікіМазырБаладаНавум Якаўлевіч ГальпяровічГлеб Іванавіч УспенскіЯнка ГеніюшStreit Group SpartanМёрыДзяржаўная прэмія БССРАлесь СавіцкіГамеланПурпурны колерАляксей ДудараўАркаЗянон Станіслававіч ПазнякАлесь БадакСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньПрамысловасцьМагіла льва (паэма)Андрэй Аляксандравіч УцюрынВіртуальная машынаБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Забіць прэзідэнтаВіцебская вобласцьКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь🡆 More