Расійская Акупацыя Запарожскай Вобласці

Расійская акупацыя Запарожскай вобласці — ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 года, калі расійскія войскі ўварваліся ва Украіну і пачалі захоп часткі Запарожскай вобласці.

26 лютага горад Бярдзянск перайшоў пад кантроль Расійскай Федэрацыі, пасля чаго Расія атрымала перамогу пад Мэлітопалем 1 сакавіка. Рускія войскі таксама аблажылі і захапілі горад Энэргадар, дзе размешчана Запарожская атамная электрастанцыя, якая перайшла пад кантроль Расіі 4 сакавіка.

акупацыйная адміністрацыя
Запарожская ваенна-грамадзянская адміністрацыя
Запарожская вобласць:   Падкантрольная Украіне тэрыторыя   Вызваленая тэрыторыя пад кантролем Украіны   Акупаваная Расіяй тэрыторыя

Запарожская вобласць:

  Падкантрольная Украіне тэрыторыя

  Вызваленая тэрыторыя пад кантролем Украіны

  Акупаваная Расіяй тэрыторыя

12 сакавіка 2022 —

Мова(ы) руская і украінская мова
Грашовая адзінка і грыўна

Паведамлялася, што ўвосень Расійская Федэрацыя плануе правесці рэферэндумы па далучэнні Запарожскай і Херсонскай абласцей да РФ. У маі Расія пачала выдаваць пашпарты ў гэтых рэгіёнах. У ліпені Расія выдала ўказ, які распаўсюджвае расійскія законы аб ваеннай цэнзуры 2022 года на Запарожскую вобласць і прадугледжвае ў якасці пакарання дэпартацыю ў Расійскую Федэрацыю.

Акупацыя

Бярдзянск

26 лютага 2022 года расійскія войскі захапілі порт Бердзянск і аэрапорт Бярдзянск. На наступны дзень расійскія ваенныя цалкам ўзялі пад кантроль горад.

Пачынаючы з 14 сакавіка порт выкарыстоўваўся расіянамі як лагістычны вузел для падтрымкі іх наступу на поўдні Украіны і, у прыватнасці, аблогі Марыупаля. 21 сакавіка расійскае СМІ «Звезда» паведаміла аб прыбыцці ў Бярдзянск дэсантных транспартаў. Афіцэр расійскага ВМС назваў гэта «знакавай падзеяй, якая адкрые лагістычныя магчымасці для Чарнаморскага флоту».

24 сакавіка украінскія войскі нанеслі авіяўдар па Alligator-class дэсантным караблі Саратаў, які быў знішчаны і затоплены, і адзін з двух Ropucha-class дэсантных караблёў атрымалі пашкоджанні, але змаглі пакінуць порт. У той час гэта была самая цяжкая марская страта, якую панесла Расія падчас уварвання, і адзін з самых значных поспехаў Украіны.

Мэлітопаль

1 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля захопу горада жыхары Мэлітопаля правялі вулічную акцыю пратэсту супраць ваеннай акупацыі гораду. Пратэстоўцы прайшлі маршам і выкарыстоўвалі свае целы для блакавання калоны расійскай ваеннай тэхнікі.

10 сакавіка дырэктар Мэлітопальскага краязнаўчага музея Лэйла Ібрагімава была арыштаваная дома расійскімі сіламі і затрыманая ў невядомым месцы. Праз дзень мэр Мэлітопаля Іван Фёдараў быў выкрадзены расійскімі ваеннымі за адмову супрацоўнічаць з імі і працягваў вывешваць украінскі сцяг у сваім кабінеце. Расійскія ўлады не каментавалі знікненне Фёдарава, але пракуратура самаабвешчанай ЛНР абвінаваціла яго ў «тэрарыстычнай дзейнасці».

12 сакавіка Запарожская абласная адміністрацыя паведаміла, што выконваючым абавязкі гарадскога галавы прызначаная былая саветніца і дэпутат ад Апазіцыйнага блока Галіна Данільчанка. СБУ сцвярджала, што дэ-факта кіруе гарадскімі ўладамі былы народны дэпутат Украіны Яўген Баліцкі. Тым часам сотні людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў мэрыі Мэлітопаля з патрабаваннем вызваліць Фёдарава. Вольгу Гайсумаву, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Сумленнае Таварыства Мэлітопаля», арганізатара мясцовых акцый пратэсту супраць расійскіх войскаў, арыштавалі.

13 сакавіка Мэлітопальскі гарсавет заявіў, што «акупацыйныя войскі Расійскай Федэрацыі спрабуюць незаконна стварыць акупацыйную адміністрацыю горада Мэлітопаль». Гарсавет звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны Ірыны Венедзіктавай з просьбай пачаць дасудовае расследаванне ў дачыненні да Данільчанкі і яе партыі «Апазіцыйны блок» па факце дзяржаўнай здрады. «Украінская праўда» паведамляла, што расійскія ваенныя выкралі кіраўніка райсавета Мэлітопаля Сяргея Прыйму і спрабавалі выкрасці сакратара гарсавета Рамана Раманава. Між тым расійская ваенная тэхніка па гучнагаварыцелях апавяшчала аб забароне мітынгаў і дэманстрацый, а таксама аб увядзенні каменданцкай гадзіны з 18:00 да 6:00.

14 сакавіка «Украінская праўда» паведаміла, што расійскія сілы прадухілілі новыя пратэсты, перакрыўшы цэнтральную плошчу Мэлітопаля. Там таксама сцвярджаецца, што «двух актывістаў выкралі і вывезлі ў невядомым кірунку».

16 сакавіка Фёдараў быў вызвалены з палону. Некаторыя ўкраінскія чыноўнікі сцвярджалі, што яго звольнілі ў рамках «спецаперацыі». Аднак пасля памочнік Зяленскага Дар’я Зароўная заявіла, што яго абмянялі на дзевяцярых расійскіх ваеннаабавязаных, захопленых украінскімі сіламі.

23 сакавіка 2022 года мэр Фёдараў паведаміў, што ў горадзе паўсталі праблемы з ежай, лекамі і палівам, а расійскія ваенныя захопліваюць прадпрыемствы, запалохваюць мясцовае насельніцтва і трымаюць пад вартай некалькіх журналістаў. 22 красавіка Фёдараў заявіў, што падчас акупацыі горада партызанамі было забіта больш за 100 расійскіх салдат.

Энэргадар

4 сакавіка горад Энэргадар і Запарожская атамная электрастанцыя патрапілі пад расійскую ваенную акупацыю.

Старшыня Запарожскай вобласці Аляксандр Старух 5 сакавіка заявіў, што расійскія войскі пакінулі горад пасля яго рабавання і сітуацыя ў горадзе цалкам кантралюецца мясцовымі ўладамі. Аднак Арлоў абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што расійскія войскі ўсё яшчэ акупавалі перыметр горада і электрастанцыю, а мясцовыя ўлады ўсё яшчэ кіруюць горадам. Украінская ваенная адміністрацыя на паўднёвым-усходзе пацвердзіла 7 сакавіка, што Энэргадар знаходзіцца пад кантролем расійскіх ваенных.

6 сакавіка МАГАТЭ апублікавала заяву, у якой гаварылася, што расійскія сілы ўмешваюцца ў працу электрастанцыі, у якой пазначана, што «любыя дзеянні кіраўніцтва станцыі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з тэхнічнай эксплуатацыяй шасці рэактарных блокаў, патрабуюць папярэдняга адабрэння з боку расійскіх камандзіраў», і далей ідзе ў заяве, што «расійскія войскі на месцы аб’екта выключылі некаторыя мабільныя сеткі і інтэрнэт, таму дакладную інфармацыю з месца немагчыма атрымаць праз звычайныя каналы сувязі». 9 сакавіка міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка заявіў, што расійскія войскі трымаюць работнікаў электрастанцыі ў закладніках і прымусілі некалькіх зняць прапагандысцкія відэа.

Адміністрацыйнае дзяленне

Паводле дадзеных акупацыйнай адміністрацыі, Запарожская ваенна-грамадзянская адміністрацыя падзелена на 5 раёнаў, сярод якіх Бярдзянскі раён, Мэлітопальскі раён, Палогаўскі раён, Васільеўскі раён і Запарожскі раён.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Расійская Акупацыя Запарожскай Вобласці АкупацыяРасійская Акупацыя Запарожскай Вобласці Гл. таксамаРасійская Акупацыя Запарожскай ВобласціАкупацыяБаі за ЭнэргадарБэрдзянскЗапарожская АЭСЗапарожская вобласцьМэлітопальЭнэргадар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГубыВера Аляксандраўна Палякова-МакейСлуцкФэндомКірыла ТураўскіБелы легіёнСамараСтарабеларуская моваТочка BYПелеРадаўніцаБеларуская тэрміналогіяБеларуская ВікіпедыяРымская рэспублікаАхметаўДжэймс КукРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаПары-МатчНаш крайМікалай Васільевіч СтасГульня тронаў (раман)АрменіяЧэмпіянат свету па снукерыРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)ЗайменнікФранцыск СкарынаСлоўнік «Мультитран»ЗюзяСакавікВялікая ложа БеларусіМаксім ЛужанінЛаосЯн ПятроўскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка7ЧэхіяБатанічныя помнікі прыродыПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Пятрусь БроўкаБілінгвізмРада Беларускай Народнай РэспублікіНавакольнае асяроддзеПісьмоУНІАНВальціцыСерабрыстая чайкаДзядыСпіс беларускіх імёнФіджыМагіла льва (паэма)1 красавікаСпіс самых старых сабак у свеце\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cЎІван ШамякінБеларуская Народная РэспублікаКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаДыялекты беларускай мовыБеларускі нацыяналізмOnliner.byВуліца Дворышчы (Мінск)Літаратурная моваФранцыяВялікая Айчынная вайнаБелгазпрамбанк27 сакавікаСмальяныФёдар Іванавіч ПрывалаўВесніцкПарэчкіЯлта🡆 More