Майкл Дуглас: амерыканскі акцёр

Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 25 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў.

Майкл Дуглас
англ.: Michael Douglas
Майкл Дуглас на цырымоніі ўзнагароджання «Сезар».
Майкл Дуглас на цырымоніі ўзнагароджання «Сезар».
Імя пры нараджэнні Майкл Керк Дуглас
Дата нараджэння 25 верасня 1944(1944-09-25)[…] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Кірк Дуглас
Маці Diana Douglas[d]
Жонка Кэтрын Зета-Джонс
Дзеці Cameron Douglas[d], Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, прадзюсар
Кар’ера з 1954 года
Кірунак драма, трылер, дакументальны
Узнагароды
IMDb ID 0000140
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё

Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Кар’ера

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з’яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.

Фільмаграфія (частковая)

Асабістае жыццё

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.

Крыніцы

  • Michael Douglas // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  • Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў». Хартыя’97. Праверана 17 лютага 2011.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Майкл Дуглас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Майкл Дуглас Ранняе жыццёМайкл Дуглас Кар’ераМайкл Дуглас Фільмаграфія (частковая)Майкл Дуглас Асабістае жыццёМайкл Дуглас КрыніцыМайкл Дуглас СпасылкіМайкл Дуглас194425 верасняАнглійская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіНью-БрансвікНью-ДжэрсіПрадзюсар

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Алесь Бадак100 найвялікшых беларускіх песеньКрасная Гара (Краснагорскі раён)ДзеяслоўКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Сымон-музыкаІгар Уладзіміравіч ГолубеўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУсебеларускі народны сходБарбара РадзівілЯнкава (Пухавіцкі раён)Алесь ТаболічМікалай I (імператар расійскі)ТарашкевіцаШчасцеКамянецкая вежаЮраўскі карагодГрыбыМіхал АнемпадыстаўСэквіл (Нью-Брансуік)АмонімМіндоўгViva BraslavБеларуская Народная РэспублікаДом урада (Мінск)Чжэн ЦзасіньВожык (часопіс)Жураўліны крыкПрамысловасцьНафтаReform.byПольшчаКалядыКрыж Ефрасінні ПолацкайГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаБаранаВаўкалакЗямля пад белымі крыламіМонктанФранцішка Уршуля РадзівілВ’етнамЛінейны карабельБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПласт ГаліцынаApraxiaNode.jsАндрэй МакаёнакІгар Пятровіч ТурБеларуская энцыклапедыяКунілінгусКузьма ЧорныВацлаў ЛастоўскіМечыслаў ПароўскіЛабокВозера радасці (фільм)Янка КупалаСінонімыСтарабеларуская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіСхема БЧБУладзімір Аляксеевіч АрлоўМарк ШагалЗабіць прэзідэнтаПурпурны колерДудка беларускаяЗянон Станіслававіч ПазнякМіланАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЧарнобыльская катастрофаФранцыяБеларуская фантастычная прозаПлешчыцы (Пінскі раён)РаслінаводстваCourage (фільм)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічСлуцкі поясРаманчуковэ🡆 More