Крэдытны Кааператыў

Крэды́тны кааператы́ў (спажывецкі кааператыў фінансавай узаемадапамогі, СКФУ) — аб’яднанне прыватных асоб і дробных крэдытных устаноў, што прадае сваім членам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім крэдыты.

Ствараецца згуртаваннем фізічных асоб паводле прафесійнай і тэрытарыяльнай прыкметы, таксама і пазыковымі таварыствамі (пазыкова-ашчаднае, узаемнай пазыкі). Устойлівасць дасягаецца стварэннем запасу грошай. Капітал утвараецца за кошт перыядычных унёскаў, паю і выпуску пазык. Займаецца таксама ўлікам векселяў, гандлёвым пасярэдніцтвам, камісійнымі аперацыямі, дарадніцтвам і аўдытам.

Крэдытныя кааператывы ўзніклі ў XIX стагоддзі ў Еўропе з прафесійных саюзаў. На 1999 год у развітых паводле ААН краінах у іх удзельнічала да 15% насельніцтва. На 2010 г. захоўвалі $1,1 трыльёна. Сусветны савет пазыковых саюзаў (СРПС; Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША) налічвала амаль 50 тыс. саюзаў у 98 краінах, што слугавалі каля 186 мільёнам пайнікаў. На доля пазыковых саюзаў прыпадала каля 8% сусветнага грашовага абарачэння.

Беларусь

Першы пазыковы саюз у краіне ўтварылі ў 2002 годзе юрыдычныя асобы. У 2004 г. узнік першы крэдытны кааператыў грамадзян. На 2010 г. такія арганізацыі складалі большасць. Толькі тры працавалі з юрыдычнымі асобамі. У 2008 г. крэдытныя кааператывы Беларусі ўтварылі Рэспубліканскую асацыяцыю спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі (РАСКФУ), што на 2010 г. налічвала 19 крэдытных кааператываў і з пачатку года ўступіла ў СРПС.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Акцыя (эканоміка)АўдытВексельКапіталКрэдытУкладФізічная асоба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карэнныя амерыканцы ЗШАДжэніфер ЛоўрэнсМіхась ЛынькоўДэвід Лойд Джордж2023Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаv3acrБеларуская моваДрычын (Пухавіцкі раён)ФанемаКірыцімаціГеаграфічныя каардынатыАфіцыйна-дзелавы стыль66-я цырымонія «Грэмі»Валянцін Паўлавіч ТаўлайВірусыInternet ExplorerЧорны замак АльшанскіБапба ГокленВозераНасякомыяВікіманіяЮНЕСКАМоўная нормаІосіф ФлавійГольмійСвяшчэнная Рымская імперыяКуфарКастусь КаліноўскіСалах аль-МухтарПастава на каленяхПалесцінаМіндоўгСласцёны (Дрыбінскі раён)ЕгіпетГісторыя БеларусіСаша ФіліпенкаПеруЛарэн БэколЛатэранскі палацПенелопа КрусПадобнасць (геаметрыя)Анальны сексЛеброн ДжэймсКупалінка (песня)Крысціна БесманБеларуская літаратураPornhubПрудок (Гомель)Вольха чорнаяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеГай Юлій ЦэзарБеларускі арабскі алфавітПедра ПаскальМіхась ЗарэцкіСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэСалонікіУільям Джэксан ГукерКарла ТальявініАлесь РазанаўЗборная Расіі па футболеАлесь Уладзіміравіч РашчынскіКальцо (алгебра)В’етнамРасіяЭнцыклапедыяСпіс памерлых у 2024 годзе1984 (раман)Ганна🡆 More