Крэдытны Каапэратыў

Крэды́тны каапэраты́ў (спажывецкі каапэратыў фінансавай узаемадапамогі, СКФУ) — аб’яднаньне прыватных асобаў і дробных крэдытных установаў, што прадае сваім чальцам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім крэдыты.

Ствараецца згуртаваньнем фізычных асобаў паводле прафэсійнай і тэрытарыяльнай прыкметы, таксама і пазыковымі таварыствамі (пазыкова-ашчаднае, узаемнай пазыкі). Устойлівасьць дасягаецца стварэньнем запасу грошай. Капітал утвараецца за кошт пэрыядычных унёскаў, паю і выпуску пазык. Займаецца таксама ўлікам вэксэляў, гандлёвым пасярэдніцтвам, камісійнымі апэрацыямі, дарадніцтвам і аўдытам.

Крэдытныя каапэратывы ўзьніклі ў ХІХ стагодзьдзі ў Эўропе з прафэсійных саюзаў. На 1999 год у разьвітых паводле ААН краінах у іх удзельнічала да 15% насельніцтва. На 2010 г. захоўвалі $1,1 трыльёна. Сусьветная рада пазыковых саюзаў (СРПС; Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША) налічвала амаль 50 тыс. саюзаў у 98 краінах, што слугавалі каля 186 мільёнам пайнікаў. На дзель пазыковых саюзаў прыпадала каля 8% сусьветнага грашовага абарачэньня.

Віды: 1) каапэратыў грамадзянаў, 2) таварыства ўзаемнага пазычаньня для прадпрыемстваў, 3) мяшаны каапэратыў з удзелам фізычных і юрыдычных асобаў, 4) аб’яднаньне 2-га ўзроўню для пераразьмеркаваньня сродкаў між каапэратывамі.

Беларусь

Першы пазыковы саюз у краіне ўтварылі ў 2002 годзе юрыдычныя асобы. У 2004 г. узьнік першы крэдытны каапэратыў грамадзянаў. На 2010 г. такія арганізацыі складалі большасьць. Толькі тры працавалі зь юрыдычнымі асобамі. У 2008 г. крэдытныя каапэратывы Беларусі ўтварылі Рэспубліканскую асацыяцыю спажывецкіх каапэратываў фінансавай узаемадапамогі (РАСКФУ), што на 2010 г. налічвала 19 крэдытных каапэратываў і з пачатку году ўступіла ў СРПС.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АўдытВэксэльКапіталКрэдытУкладФізычная асоба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван АрашкевічСакавікГенэрал-губэрнатарУкраінская лацінкаГрэнобль1919Міжзем’еКрывічыВікіцытатнікУладзімер Конан1589Плошча Перамогі (Менск)Зіновій ПрыгодзічАлесь СавіцкіГішпаніяЛос-АнджэлесHromadske.TVЗдароўеСтэланціс СлаваччыныШвайцарыяДрапежныя птушкіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВока14 красавікаРагачоўМіс Сусьвет30 красавікаЮрась Барысевіч27 красавікаСкрыпка1751Паўстаньне 1794 году.neУсходнеславянскія мовыЗоя Коўш28 красавікаПарнаграфія ў ЧэхііПаронімыЭнцыкляпэдыяПоўдзеньАдзёрАнальны сэксБісэксуальнасьцьПастава на каленяхАнка УпалаЦытрусВагінальны сэксЭўрапейскі ЗьвязВасіль ІгнаценкаЯн ЧыквінКалі-югаБанкаўскі рахунакАўстраліяГенрыхМужчына зьверхуУкраінская моваАндрэй Хадановіч22 красавікаМаскваНафтаАнджэй СапкоўскіУладзіслаў СыракомляФундацыя «Вікімэдыя»СказВіктар МарціновічБярозка (часопіс)Васіль Пятровіч ШаранговічЮнць2006🡆 More