Казімір Кулак (26 сакавіка 1896 — 19 студзеня 1989), каталіцкі святар заходняга абраду, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр, педагог, актывіст беларускага студэнцкага руху міжваеннага дваццацігоддзя, прыхільнік беларускага вуніяцтва.
Казімір Кулак | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Нараджэнне | 26 сакавіка 1896 |
Смерць | 19 студзеня 1989 (92 гады) |
Пахаванне |
Нарадзіўся ў в. Кудзераўшчына Сакольскага павета Гарадзенскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Вікенцій і Разалія (з дому Фалевічаў) Кулакі.
Скончыў Дуброўскае вышэйшае пачатковае вучылішча (7 чэрвеня 1914 года). З 1915 года — клерык Віленскай духоўнай семінарыі. Пасвячоны ў святары 30 мая 1920 года. З 1923 года служыў вікарыем у парафіі Трокі і адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовай школе. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Віленскай семінарыі. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, дзе ў 1927 годзе паспяхова абараніў доктарскую працу на тэму «Псіхалогія вяртання да каталіцтва Мялеція Сматрыцкага, біскупа Полацкага». Пад час вучобы ў Рыме падараваў Папскай бібліятэцы ў Ватыкане «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» В. Ластоўскага. Перапісваўся з беларускім святаром Уладзіславам Талочкам.
У лістах да Вацлава Ластоўскага палемізаваў у сувязі з прапановай апошняга «стварыць сваю ўласную веру». Пасля вучобы вярнуўся ў Пінскую дыяцэзію, дзе працаваў прафесарам рускай мовы ў мясцовай духоўнай семінарыі. Кіраваў уніяцкім сектарам. У 1933 годзе — у Варшаве: выконваў абавязкі сакратара біскупа Міколы Чарнецкага. Прадстаўлены ў Ватыкане як кандыдат у папскія прэлаты, аднак прэлатуры не атрымаў.
Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтай справе адыгралі дзве істотныя акалічнасці: прыхільнасць да ўніяцтва і паслядоўная падтрымка беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. У 1940-я гады праводзіў душпастырскую дзейнасць у Ляндварове і Тургелях Троцкага дэканата. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі.
Памёр у Ляндварове, там жа быў пахаваны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Казімір Кулак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.