Жанчына З Хюлдрэмоса

Жанчына з Хюлдрэмоса, або Жанчына з балота Хюлдрэ — назва балотнай жанчыны, рэшткі якой былі знойдзены ў 1879 годзе паблізу паселішча Рамтэн у Даніі.

Радыёвуглеродны аналіз паказаў, што жанчына жыла ў жалезным веку, каля 160 г. да н. э. — 340 г. н. э. Муміфікаваня парэшткі жанчыны выстаўлены ў музеі Капенгагена. Складанае адзенне, якое насіла жанчына з Хюлдрэмоса, было рэканструявана і выстаўлялася ў шэрагу музеяў.

Жанчына З Хюлдрэмоса
Жанчына З Хюлдрэмоса

Адкрыццё

15 мая 1879 года балотнае цела было знойдзена школьным настаўнікам Нільсам Хенсанам у Рамтэне пасля раскопкі торфу на глыбіні 1 метр. Хенсан паведаміў пра знаходку таварышу-настаўніку, які паведаміў пра гэта паліцыі, а таксама фармацэўту, які перамясціў цела ў найбліжэйшы хлеў для правядзення экспертызы. Пазней цела перадалі ў Нацыянальны музей у Капенгагене.

Апісанне

Цела было знойдзена з нагамі, сагнутымі за спіной, з амаль адсечанай правай рукой. Лічыцца, што рана на руцэ была атрымана ад рыдлёўкі падчас раскопак. Акрамя гэтага труп быў цэлы.

Перш чым жанчына памерла, яна зламала адну нагу, хоць тая загаілася, была апранута ў кашулю і накідку з авечай воўны, а таксама шалік і спадніцу, таксама з воўны. Былі таксама знойдзеныя грабянец і галаўная павязка. Ірваныя раны на адной з ног лічыліся пасмяротнымі траўмамі, нанесенымі рыдлёўкай, пазней яны не былі ацэненыя як атрыманыя ў момант смерці. Таксама была выяўленая вяроўка на шыі цела, што можа даказаць, што яна была павешана ці задушаная, хоць гэта, магчыма, былі каралі.

Цела было паўторна вывучана неінвазіўна ў 1990 годзе, а таксама падвергнута дыетычнаму аналізу ў 1999 годзе. Рэнтгенаграфія выявіла валасяное шчацінне на скуры чэрапа, а таксама рэшткі мозгу ўнутры чэрапа. Косткі былі дэмінералізаваныя, як і ў многіх іншых балотных тэл. Дыетычны аналіз складаўся з даследавання двух узораў змесціва кішэчніка і паказаў, што апошняй ежай жанчыны быў жытні хлеб.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Жанчына З Хюлдрэмоса АдкрыццёЖанчына З Хюлдрэмоса АпісаннеЖанчына З Хюлдрэмоса СпасылкіЖанчына З ХюлдрэмосаБалотныя людзі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вера Аляксандраўна Палякова-МакейПітэр ФондаЯнка ЖурбаЛітаратурныя жанрыЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь28 красавікаНарысІван Міхайлавіч ШаўрэйДамініканская РэспублікаКот свойскіГісторыя беларускай мовыПрывакзальная плошча (Мінск)Хроніка БыхаўцаВялікае Княства ЛітоўскаеГанна КаліноўскаяАлесь БадакIOSБеларускае нацыянальнае адраджэннеБоб ХоскінсМетафараІван НавуменкаІван Мікітавіч СерадаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)30 красавікаАркадзь КуляшоўЛюдзі на балоце (фільм)ШумілінаПыласосУніверсальны каардынаваны часСекс без пранікненняРэферэндум у Беларусі (1995)Metro-Goldwyn-MayerБеларуская літаратураМініяцюраАмазонкіБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныКрасавікНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДавыд-ГарадокФаксЧалавек пасярэдзінеКамень МіцкевічаРэгіянальная газетаАнглійская моваЛісты з-пад шыбеніцыАлесь КажадубЯнка СіпакоўГаліна Анатолеўна ПугачэнкаваСінільная кіслатаЯн ЧачотПомнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)Джордж КрукшэнкСяргей Аляксандравіч ШавельХасэ Фернандэс дэ Вілья-АбрыльХолмская зямляБайтПраспект Незалежнасці (Мінск)ХатыньІван ПташнікаўВуліца Якуба Коласа (Мінск)Белавежская пушча1918Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)Змітрок БядуляПалякі на БеларусіМікола МятліцкіІван Мележ🡆 More