Беларускі Талер

Беларускі талер — назва, якая прапаноўвалася некаторымі грамадскімі дзеячамі Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў як назва беларускай грашовай адзінкі.

У цяперашні час у апазіцыйнай прэсе фігуруе вялікая колькасць легенд, якія абвяшчаюць, што было прынята рашэнне аб уводзінах талера, што банкноты былі таксама аддрукаваныя і ўвезеныя ў Беларусь. Характэрнай рысай гэтых публікацый з'яўляецца адсутнасць спасылак як на афіцыйных (або якіх былі такімі ў разгледжваемы перыяд) асоб, якія бы пацвердзілі падобныя чуткі, так і на іншыя незалежныя крыніцы.

У той жа час Станіслаў Багданкевіч, які быў у 19911995 гадах старшынёй праўлення Нацыянальнага банка краіны, адмаўляе ўсе падобныя сцвярджэнні. Па яго словах, пытанне аб увядзенні беларускай валюты разглядалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, пры гэтым назву «талер» падтрымаў толькі адзін чалавек, і было прынята рашэнне назваць валюту «беларускі рубель». Гэтае рашэнне зацвердзіў Вярхоўны Савет.

Паводле словаў Багданкевіча, талер ніколі не друкаваўся, і ўсе падобныя сцвярджэнні не больш, чым легенда. У той жа час, у Германіі ў 1994 годзе былі надрукаваныя новыя банкноты беларускіх рублёў, якія ў будучыні так і не былі ўведзеныя ў абарот. Напэўна, частка журналістаў лічыць менавіта гэтыя банкноты «надрукаванымі талерамі». Не пацвярджае гісторыі аб якіх-небудзь афіцыйных спробах увесці беларускі талер або аб яго друкаванні і ўвозе ў Беларусь і Вячаслаў Кебіч, які быў на той момант прэм'ер-міністрам Беларусі.

Некаторыя палітычныя партыі зараз выступаюць за пераіменаванне беларускай валюты ў талер.

У 2017 годзе талерам была названая беларуская крыптавалюта.

Зноскі

Літаратура

  • С. Квяткоўскі. ДЗЯРЖАЎНЫ ЗНАК. «Наша Ніва» № 9 (106) 11 мая 1998 г. [1](недаступная спасылка)
  • О.В. Парамонов. Бумажные денежные знаки, выпущенные независимыми государствами на территории бывшего СССР за период с 1991 по 1994 гг. М., 1994. [2]

Гл. таксама

Tags:

Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван Піліпавіч АкімачкінНаркамаўкаЛаўрынас КашчунасВасіль Васілевіч ШапялевічБільбааПадляшскія мучанікіГроднаФранчэска V д’ЭстэДудуткіАляксей ДудараўПарафінЛеў XIIIПагоня (гімн)Вялікая Айчынная вайнаФК СевільяРобін УільямсІнструкцыя па транслітарацыіУітні Х’юстанЧэрвеньЮрась Свірка1934 год у гісторыі літаратурыМаксім БагдановічНарматыўны кантрольСекс без пранікненняСцягВялікдзень ва УкраінеРасіяВялікае Княства ЛітоўскаеЯўрэіГызыларбатМностваУладзімір Уладзіміравіч ПуцінНьюкасл-эпон-ТайнНарачанская група азёрМіхась БашлакоўАлаіза ПашкевічАнатоль Іванавіч Нічкасаў40-я стралковая дывізіяБеларускі фальклорКузьмінічы (Чавускі раён)Венанцы БутрымШарашоваКуклічы (Свіслацкі раён)АнтыкостыАзотЖазеф ФешСяргей Васілевіч БесарабGemeinsame NormdateiMelodifestivalenМоўная нормаСтыль (мова)Множанне1576Рэйчэл КарсанАсіміляцыя (мовазнаўства)Радучы (вёска)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічАркадзь КуляшоўЛодзьАлімпійскія гульніВікіслоўнікРодны склонВануатуАдам МіцкевічДыяна (прынцэса Уэльская)Уладзімір Пятровіч ЖданаўСавояНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыCreative CommonsІван МележЯндэксЭндрэ ДаманаўскіСяргей Іванавіч ГрахоўскіГарнастаевічыУкраінаРомбДругая сусветная вайна🡆 More