Беларуская Сістэма Мер

Беларуская сістэма мер — неметрычная сістэма мер, якая ўжывалася ў Вялікім княстве Літоўскім, а пэўны час пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай — і на былых землях ВКЛ.

  • Адлегласць і даўжыня
      міля = 5 вёрст
      вярста = 798 сажняў = 1559,7 м
      вялікая вярста = 1000 сажняў = 1948,8 м
      сажань = 3 локці = 6 стоп = 72 цалі = 194,88 см
      локаць = 2 стапы = 24 цалі = 64,96 см
      стапа = 12 цаляў = 32,5 см
      цаля = 2,7 см
      гоні (гон) = 80—100 м (мера ніколі не была афіцыйнай)
      стая = каля 80 м
      страленне (стрэльбішча) = 60—70 м
      шнур (даўжыні) = 75 локцяў = 48,7 м
      прут (даўжыні) = 7,5 локця = 4,87 м
      прэнцік (даўжыні) = 48,7 см
  • Плошча і пазямельныя вымярэнні
      валока = 30 маргоў = 9000 кв. прутоў = 67 500 кв. локцяў = 21,36 га
      морг = 3 кв. шнуры = 0,71 га
      кв. шнур = 100 кв. прутоў = 0,237 га
      кв. прут (прэнт) = 100 кв. прэнцікаў = 23,7 м²
      кв. прэнцік = 0,237 м²
      франконскі большы лан = 50 маргоў = 35,5 га
      франконскі меншы лан = 40 маргоў = 28,4 га
      нямецкі лан = 43 маргі = 30,5 га
      польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га
      польскі кмецкі меншы лан = 6 маргоў = 4,26 га
      польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га
      рэвізскі лан = 30 маргоў = 21,36 га
      хелмінскі (кракаўскі) лан = 90 маргоў = 63,9 га
  • Сыпкія рэчывы і вадкасці
      віленская бочка (для сыпкіх рэчываў) = 4 чвэрці (карцы) = 8 асьмін = 16 шаснастак = 72 вялікія гарцы = 144 малыя гарцы = 406,7 л
      бочка (для вадкасці) = 4 чвэрці (карцы) = 12 чашаў = 144 малыя гарцы = 288 паўгарцаў = 376 квартаў = 752 паўкварты = 406,54 л
      паўбочак = 8 чвэрцяў (карцоў) = 813 л
      вядро = 4 гарцы = 11,28 л
        Пінск 16 ст.:
          вядро = 2 ліпечні = 20 каўшоў
          ліпечня = ½ вядра = 10 каўшоў
          коўш = 1/20 вядра
        Берасце 16 ст.?:
          вядро = 2 ручкі
          ручка = ½ вядра
      малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л
      цэхавы гарнец = 5,6474 л
      кварта = ¼ гарца = 0,7057 л
      чвэрць (карэц) = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л
      лукно = 10 пудоў
      мядніца = 12 гарцаў
      салянка = 1/6 бочкі = 67,75 л
      чаша = 12 гарцаў = 33,84 л
      стары шанак = 48 гарцаў
      лаштавы шанак = 24 гарцы
      лашт = 8 віленскіх бочак
  • Маса (вага)
      беркавец (цэнтнар) = 5 камянёў = 200 фунтаў = 74,96 кг
      камень = 40 фунтаў = 14,993 кг
      фунт = 32 лоты = 374,82 г
      лот = 1/32 фунта = 11,71 г
      пуд = 40—50 фунтаў
      бязмен = 5—6 фунтаў = 1,87—2,24 кг
      кантар = 100 фунтаў = 37,84 кг
      ока = 3 фунты = 1,02 кг
      грыўна = 195,5 г
      кап (вашчаны пуд) = 12 пудоў
      літра = 280,8 г
      пундзель = 25 фунтаў = 9,24 кг
  • Лікавыя адзінкі
      капа = 60
      сорак = 40
      пара = 2
      саха (валы, нарогі для сох) = 2
      пасма = 30 нітак
      лібра = 25 аркушаў паперы
      рэз = 20 лібраў = 500 аркушаў паперы
      тузін, тахер = 12
      фаска = 500
      паўчварта (гістар. полчварта) = 3,5 (напрыклад, грашовых адзінак)

Зноскі

Літаратура

  • Скурат К. У. Метралогія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 608 с.: іл., карты. С.159.
  • Сементовский А. М. (сост.) О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии, Витебск, 1874.
  • Гольдштейн С. М. Польско-литовские древности, Спб, 1913.
  • Скурат К. У. Метрычная сістэма на Беларусі, Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1971. — ISSN 0131-2669
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Tags:

ВКЛРП

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван ЧыгрынаўСафлор фарбавальныЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаЯнка КупалаВадзім Анатольевіч БогушАліна КоўшыкПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Помнік Давыду ГарадзенскамуСучаснасцьКарлес ПучдэмонСяргей Васілевіч БесарабПарнафільмЗямля пад белымі крыламіЮрый Васілевіч ЯкаўлеўНовасібірскЮраўскі карагодЗапазычаныя словыГарады-героіКастусь ЖукXboxАнальны коракПлошчы МінскаІнданезіяБайкаТом ТыкверІгар Міхайлавіч ПракаповічМарфалогія мовы100 найвялікшых беларускіх песеньHenningsomyces candidusГальяш ЛеўчыкЛюдміла РублеўскаяМагілёўская вобласцьРамантызмРуская моваПрыметнікАрпі (возера)АпуліяБарыс РагуляМікола МаляўкаАлесь КамароўскіПольшчаІван ШамякінСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБеларуская дэтэктыўная прозаIva SativaКсістыкусыРадаводКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяBingXЗлучаныя Штаты АмерыкіМностваМірскі замакМаксім БагдановічАнатоль Сяргеевіч КазлоўМлекакормячыяВашынгтонГарады БеларусіПраспект Пераможцаў (Мінск)Аляксандр БаршчэўскіАлесь ДударLinebetБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіІнстытут беларускай культурыЯнка МаўрБеларусьФранцішак БагушэвічБэзЮрась ШамецькаВершаваны памерВялікае Княства ЛітоўскаеColin’sАдзёр🡆 More