Цаля

Ца́ля (польск.: cal, ад ням.: Zoll) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 1/12 фута (2,54 см).

У помніках старабеларускага пісьменства выяўлена толькі адно ўжыванне цалі разам з перстам як сінонімаў: «а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто, си есть лактей четыри въ собҍ обрҍтаетъ...». Цаля адносіцца да адзінак даўжыні антрапаметрычнага паходжання. Сярэдне- і верхненямецкае слова «Zol» — фаланга пальца ў XVI ст. ужывалася са значэннем адзінка вымярэння на палец шырыні і, на думку Я. Карскага, праз польскае пасрэдніцтва было запазычна старабеларускай мовай. Відаць, запазычана яно было з метрычным значэннем, бо з іншымі значэннямі ў старабеларускай мове не выяўлена. Пазней гэта адзінка ўвайшла ў склад сістэмы Вялікага Княства Літоўскага (24 цалі ў адзін локаць).

Цаля
Фрагмент рулеткі, цаля і яе восем доляў.

У наш час выкарыстоўваецца пераважна ў Брытаніі і ЗША. Аднак некаторыя памеры традыцыйна ўказваюцца ў цалях (напрыклад, дыяганаль манітораў, дыяметр цвёрдых і гнуткіх магнітных дыскаў і інш.).

У ВКЛ выкарыстоўвалася цаля роўная 2,7 см. У Расійскай імперыі ўжывалася назва руск.: дюйм.

Слова цаля ў сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэннем адзінкі даўжыні: «Ну, усе выгоды каля бока, тае зямлі якраз валока, — Міхал распісваў з жарам далей. — А чорны грунт — дванаццаць цалей»; «Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі». Яно ўжываецца ў словазлучэннях «свайго не ўпусціць ні на цалю» — не ўпусціць сваёй карысці, «не саступіць і цалі» — не ўступіць нічога нікому: «Той самы Богут, што без жалю гатоў зарваць чужы кусок і высмактаць з цябе ўвесь сок, свайго ж не ўпусціць ні на цалю»; «Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі». У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік «цалёвы» — даўжынёй на цалю і ўтвораны ад яго назоўнік «цалёўка» — дошка на цалю таўшчынёй: «...каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпілем, абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі»; «Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі».

У сучаснай беларускай мове агульнапрынятага літарнага скарачэння для пазначэньня цаляў няма. Часцей за ўсё капіруецца англійскае пазначэнне: падвойная рыска (  — U+2033), якая ставіцца без прабелу пасля лікавага значэння, напрыклад: 3″ (3 цалі). У англійскамоўных краінах таксама выкарыстоўваецца скарачэнне «in» (англ.: inch — цаля): «3 in».

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с. — С. 15—17.

Tags:

Англійская сістэма мерВКЛВерхненямецкія мовыНямецкая моваПерст (адзінка даўжыні)Польская моваСмСтарабеларуская моваСярэдненямецкія дыялектыСінонімФутЯўхім Фёдаравіч Карскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЭквадорАмонімМінскТаш-КумырНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Брэсцкая вобласцьЗайменнікЯн Чачот21 красавікаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаХатыньРамантызмСельская гаспадаркаІван МележАнілінгусРаскіданае гняздо (п’еса)Буры мядзведзьЯсень (гміна)Дзідзіўшчына (Кралэвэцкі раён)Іван ПташнікаўГалацэнУладзімір СпірыдовічХатынская трагедыяЯнка БрыльНовасібірскі заапаркАрабыЛарыса ГеніюшБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПерабудоваГерб АстраўцаМядзведзіФК Інтэрнацыянале МіланАперацыя «Баграціён»Алег Уладзіміравіч СалтукGoogle ChromeНаваполацкМізуменапс бурыУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАлена Барысаўна СпірыдовічУладзімір СцяпанАповесцьІсламская дзяржаваМайкл ТыпетМагіла льва (паэма)Мар’ян ДуксаАперацыя «Праўдзівае абяцанне»Яўхім Фёдаравіч КарскіВалянціна Міхайлаўна КоўтунЛонданХатынская аповесцьГерманіяГрыбыПрыметнікФінгерынгУладзімір Уладзіміравіч СаулічЯўгенія ЯнішчыцАркадзь КуляшоўБелы буселЛявон ВольскіСаюз беларускіх пісьменнікаўПаўночна-Заходні крайМірскі замакВера ВярбаКупаллеВіктар КарамазаўУсевалад Макаравіч ІгнатоўскіМесны склонПаўстанне 1863—1864 гадоўОршаКандрат Крапіва🡆 More