Беларуска-Расійскі Ўніверсітэт

Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр.

Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
(БРУ)
Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Выява лагатыпа
Беларуска-Расійскі Ўніверсітэт
Арыгінальная назва Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Міжнародная назва Belarusian-Russian University
Ранейшыя назвы Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт
Заснаваны 1 верасня 1961
Тып універсітэт
Рэктар Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў
Студэнты каля 4000
Дактары 22
Выкладчыкаў больш за 350
Размяшчэнне Магілёў
Сайт bru.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.

Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, подпісаным у г. Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».

Структура ўніверсітэта

Факультэты:

  • аўтамеханічны,
  • машынабудаўнічы,
  • будаўнічы,
  • эканамічны,
  • электратэхнічны,
  • інжэнерна-эканамічны,
  • завочны,
  • давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.

У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.

У склад універсітэта таксама ўваходзяць:

Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.

Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.

Вучэбны працес адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.

Сістэма менеджмента якасці

У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008.

Падрыхтоўка спецыялістаў

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах, Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4, а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышейшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.

Колькасць студэнтаў ва ўниверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.

У рамках універсітэта развіваецца сістэма непрерыўнага адукацыйнага працеса: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Рэктары

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Беларуска-Расійскі Ўніверсітэт ГісторыяБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт Структура ўніверсітэтаБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт Сістэма менеджмента якасціБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт Падрыхтоўка спецыялістаўБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт РэктарыБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт Гл. таксамаБеларуска-Расійскі Ўніверсітэт СпасылкіБеларуска-Расійскі ЎніверсітэтМагілёўРэспубліка Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ручная стымуляцыя пенісаГомельМагіла льва (паэма)УННВДзікае паляваннеПольшчаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКалізейМіжнародны стандартны кніжны нумарБраніслаў Адамавіч ТарашкевічСідрЯнка Маўрh8kpjКалядыПалавы актАдольф ГітлерАнглійская моваПраспект Пераможцаў (Мінск)БрэстІгарыўка (Канатопскі раён)Марат Сяргеевіч МаркаўКансорцыум Сусветнага павуцінняУладзімір ДубоўкаМіндоўгГасцінец (дарога)Карлес ПучдэмонРэч ПаспалітаяМінійЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьКанстытуцыйная камісія (2021)ПаўлінкаУсебеларускі народны сходПаца-ВацаЮрый Анатольевіч РыдкінВінцэнт Дунін-МарцінкевічАндрэй ГорватУніверсітэт Святога ТомасаПадарожжа з ЖыгамонтамАльгердРодны склонВіктар Анатолевіч ШніпСымон-музыкаМужыцкая праўдаКіслародДзітваБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваБелы буселСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньbyovqЦягнікБеларуская ВікіпедыяЯндэксТлумачальны слоўнік беларускай мовыWayback MachineСтаражытнабеларуская літаратураАлесь Мікалаевіч КарлюкевічЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтАлесь АдамовічТураўскае княстваАрлоўская вобласцьПатрыятызмСельская гаспадарка БеларусіА хто там ідзе?Мечыслаў ПароўскіВасіль ВіткаПастава на каленяхБеларусам замежжаЗалаты Купідон🡆 More