Алентанскі Бегемот

Алентанскі бегемот (англ.: Allenton hippopotamus)— шкілет бегемота Hippopotamus amphibius, знойдзены ў англійскім селішчы Алентан, прыгарадзе Дэрбі, у 1895 годзе.

Побач з месцам выяўлення шкілета ўсталявана скульптура, трохмятровы (у даўжыню) шкілет захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Алентанскі Бегемот
Алентанскі бегемот
Алентанскі Бегемот
Скульптура ў Алентане

Алентан (Allenton) — вёска за 5 км ад Дэрбі. У сакавіку 1895 года пры правядзенні земляных прац для пабудовы сцяны ў Crown Inn адчуўся благі пах, а следам былі выяўлены вялікія косткі.

Было вырашана ўкласці сродкі ў далейшыя пошукі і падзяліцца гэтай знаходкай з грамадскасцю. Раскопкі працягваліся на пляцы ў 4,5 кв. м., хоць дно раскопак пакрылася вадой, якая праступіла на глыбіні ў 1,8 м. Вада адпампоўвалася; за працай назіралі Бемроўз (H.H. Bemrose) і Дзілі (R.M. Deeley), які пазней напісаў справаздачу пра раскопкі. Косткі былі перададзены ў Музей Дэрбі, на той момант ужо 16 гадоў як адкрыты.

Усяго было знойдзена 127 костак, якія галоўным чынам належалі гіпапатаму, але сустракаліся і тыя, што належалі насарогу і слану. Арнольд Бемроўз (Arnold Bemrose) выказаў здагадку, што дадзеныя косткі з'яўляюцца доказам існавання некалі вялікага моста паміж Брытаніяй і Еўропай, бо гэта было самым відавочным тлумачэннем знаходжання такіх костак. Цяпер лічыцца, што косткі даказваюць, што 120 000 гадоў назад, у міжледніковы перыяд, клімат быў цяплей, і сярэдняя летняя тэмпература ў тых месцах была больш 18 градусаў па Цэльсіі, а ўзімку не было ярка выяўленых перыядаў замаразак.

Усе гэтыя косткі былі знойдзены на так званай Allenton Terrace — адклады жвіру, якія месцамі перавышаюць сучасны ўзровень ракі Дэрвент на 6 метраў.

Алентанскі Бегемот
Лазернае сканаванне костак Алентонскага гіпапатама

У ліпені 1973 года працоўныя знайшлі ў тых месцах і іншыя косткі, частка з якіх таксама выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі — мядзведзя, аленя, быка, гіпапатама, насарога і слана. Знаходкі ўтрымоўвалі па 1-2 косткі, самай буйнай з іх апынуўся вялікі зуб гіпапатама.

У 2006 годзе для ўвасаблення ў скульптуры гісторыі рэгіёна ў Алентан быў запрошаны Майкл Дан Арчэр (Michael Dan Archer). Ён выкарыстоўваў лазернае сканаванне костак у музеі Дэрбі для далейшага іх атбітку. Скульптура ўяўляе сабой тры секцыі разарванага круга дастатковага памеру, каб сядзець на іх; на паліраванай іх паверхні змесцаваны чыгунныя копіі костак бегемота.

Зноскі

Tags:

1895АлентанАнглійская моваБегемотДэрбі (Англія)Музей і мастацкая галерэя Дэрбі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гаўрыіла (Глухава)Пастава на каленяхБярнард БукаткаКірыл Трафімавіч МазураўМікіта Сяргеевіч ХрушчоўМесны склонMacOSБеларуская Рада КультурыЯгайлаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)НароднікіКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьВітаўтАпавяданнеКастусь КаліноўскіМарыя АнтуанетаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ігар Міхайлавіч ПракаповічЛявон ВольскіЯн ВермерЯн ТысевічЛабокPaveway IVЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПеракладМы, беларусыСтаражытны РымУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуПрымыканне (лінгвістыка)Старабеларуская моваРаслінаводстваСтаражытнабеларуская літаратураБярэзінскае зледзяненне21vek.byВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляБалтыйскі домМы ідзём шырокімі паляміСправа «Армія з народам»29 красавікаСлуцкЗямляПарнаграфіяЧарнаярскі раёнПечы (Барысаў)Ручная стымуляцыя пенісаІнцыдэнт Асама-СансаСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіДзядыМіндоўгРагвалодБеларуская ВікіпедыяВасіль ЦяпінскіПеніс чалавекаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Фінгерынгiwde3Алаіза ПашкевічВялікая Айчынная вайнаВінцэнт Дунін-МарцінкевічКрасная Гара (Краснагорскі раён)ДзітваЕва ВежнавецЖанчына зверхуБеларускае нацыянальнае адраджэннеГедзімінМарат Сяргеевіч МаркаўПурпурны колерУладзімір СцяпанМоўны пурызмСказПольшчаКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Навабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Міхась Башлакоў🡆 More